ГРОДНА
Нядзеля,
05 мая
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Адноўленая інтэрнэт-старонка

З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы!
З новага 2010 году мы змянілі сваю інтэрнэтную старонку. Мы спадзяёмся, што новае графічнае афармленне спадабаецца Вам. Абнавіўся не толькі выгляд старонкі, але на ёй стала больш разнастайных матэрыялаў, якія аблегчаць Вам доступ да матэрыялаў нашай газеты.
Нашай мэтай з’яўляецца тое, каб інтэрнэт-старонка нашай газеты характарызавалася высокай якасцю як у плане графікі, так і даступных на ёй інструментаў і функцыянальнасцяў. Заахвочваем Вас, дарагія чытачы, уключыцца ў рэалізацыю нашых планаў. Мы просім памаліцца ў інтэнцыі нашай рэдакцыі, а таксама дапамагчы як ідэямі, інфармацыяй, так і ў фінансавым плане. Нашым чытачам з розных куткоў свету рэкамендуем карыстацца нашай веб-старонкай. Разлічваем на вашыя ахвярныя сэрцы!
 

Каб былі адзіны

З жыцця Касцёла

18 студзеня б.г. пачынаецца чарговы тыдзень, прысвечаны паўсюднай малітве за адзінства хрысціянаў, які прадоўжыцца да 25 студзеня 2010 г. Прапанаваны ў 1908 г. тыдзень Малітваў за адзінства хрысціянаў заўжды адзначаецца паміж днём успамінаў пра св. Пятра (18 студзеня) і днём памяці пра св. Паўла (25 студзеня), калі прыпадае свята Навяртанне св. Паўла.
   Тыдзень малітваў рэалізуе галоўную мэту экуменічнага руху: адзінства ўсіх хрысціянаў, сабраных у адным святым, паўсюдным і апостальскім Хрыстовым Касцёле.
Духоўнымі айцамі тыдня Малітваў за адзінства хрысціянаў былі два англіканскія пастары: П. Ватсан і В. Джонс, якія ў студзені 1908 г. былі ініцыятарамі святкавання актавы адзінства Касцёла. У 1910 г. падчас міжнароднага місіянерскага кангрэсу прадстаўнікі пратэстанцкіх і анкліканскіх Касцёлаў заклікалі хрысціян аб’яднацца. Гэтую дату лічаць пачаткам экуменічнага руху, плёнам чаго было паўстанне ў 1948 г. Экуменічнай рады Касцёлаў.
 

Брама ўсіх сакрамэнтаў

З жыцця Касцёла

11 студзеня – свята Хросту Пана
Згодна з навучаннем Касцёла свята Хросту Пана з’яўляецца перш за ўсё дапаўненнем таямніцы Аб’яўлення Пана. У дзень Божага Нараджэння Езус Хрыстус аб’явіўся выбранаму народу, Ізраілю, сімваламі якога былі пастухі.
    У дзень Аб’яўлення Пана (урачыстасць Тры Каралі) Езус аб’явіўся ўсяму свету, што было адлюстравана ў каралях, якія прыбылі пакланіцца Яму. У свята Хросту Пана адбылося першае Аб’яўленне Бога чалавеку як Святой Тройцы, як Любові, якая ўзаемадапаўняе і ўзбагачае.
Хрост – пачатак збаўленчай місіі
    Тры евангелісты: Мацвей, Марк і Лука, астаўляючы нам апісанне Хросту Езуса, былі адзінадушны ў тым, што дзякуючы Хросту Хрыстус стаў пакорным Слугой Айца, каб выкупіць чалавечыя грахі. Езус унізіў сябе ва Уцелаўленні і ў самім Хросце, каб закончыць сваё зямное жыццё смерцю на Крыжы. Хрыстус прыняў Хрост, каб усвядоміць усім, што Ён – Сын Бога, які Яго моцна любіць, і напоўнены Святым Духам. Гэты эпізод з жыцця Езуса меў асаблівае значэнне, калі Касцёл вылучыў яго ў асобнае свята. З гэтага ўрачыстага акту Хрыстус Пан пачаў сваю настаўніцкую місію. А было тады яму 30 гадоў, бо толькі з такога ўзросту габрэйскі звычай дазваляў публічна выступаць перад людам і навучаць.
 

Гродзенскі Касцёл - 2009: падзеі - асобы

З жыцця Касцёла

Сакавік. Ашмяны. Урачыстасці ўнясення рэліквіі бл. кс. Міхала Сапоцькі адбыліся ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Лідзе  (м-н Маладзёжны), у Ашмянах, у Гродне (м-н Вішнявец)

“На вечную памяць аддаём гэты дакумент, каб у Саюзе Савецкіх Дзяржаваў быў адноўлены каталіцкі Касцёл... для духоўнага дабра католікаў лацінскага абраду, якія жывуць на Гродзеншчыне, пастанаўляем … нашай апостальскай моцай і ўладай вырашаем і загадваем … заснаваць Гродзенскую лацінскую дыяцэзію ў адміністрацыйных межах Гродзенскай вобласці…”
   Фрагмент булы аб стварэнні Гродзенскай дыяцэзіі з 13 красавіка 1991 г. Святога Айца Яна Паўла II


 

Прыпынак - Познань

З жыцця Касцёла

У нядзелю 3 студзеня б.г. моладзь акадэмічнага душпастырства “Open” і маладыя людзі з розных парафій нашай дыяцэзіі вярнуліся з сёлетняй 32-ой еўрапейскай сустрэчы, арганізаванай у розных гарадах Еўропы экуменічнай супольнасцю братоў з Taize. Гэтыя сустрэчы з’яўляюцца чарговымі этапамі пілігрымкі даверу па зямлі, якая пачалася ў 1978 г. у Парыжы. На гэты раз з 28. 12. 2009 г. – 2. 01. 2010 г. гасцінна прымала нас Познань.
У паломніцтве даверу, якое было арганізована супольнасцю братоў з Taize, здзіўляе перш за ўсё тое, што сустрэчы моладзі павінны былі прыводзіць да адзінства, нягледзячы на выгляд, мову, нацыянальнасць, адукацыю, гісторыю, культуру і веравызнанне. Разам з іншымі маладымі людзьмі з розных краінаў мы стараліся прадумаць і адкрыць у сабе ізноў супольныя каштоўнасці, да якіх мы імкнёмся, адшукаць шлях да праўды і аб’яднання. Аб неабходнасці такіх сустрэчаў для маладых людзей сведчыць даволі вялікая колькасць яе ўдзельнікаў. Нас было ў Познані каля 30 000 чалавек. Нягледзячы на такую значную лічбу асобаў усім гасцям хапіла месца для начлегу ў жыхароў Познані.
 

Старонка 145 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.