ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая 2024 года |
З жыцця Касцёла
У гродзенскай катэдры аднавілі алтар св. Юды Тадэвуша
Дзякуючы намаганням пробашча кс. каноніка Яна Кучынскага касцёл з кожным годам усё прыгажэе.
У свята свсв. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага 300-гадовага алтара св. Юды Тадэвуша. Асвячэнне падчас св. Імшы здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. †
Мастацтва надмагілляў, або як перадаць пасланне Евангелля
Падчас актавы Усіх Святых будзем часцей наведваць могілкі. Маліцца каля месцаў пахавання блізкіх і, мінаючы надмагіллі невядомых нам спачылых, гаварыць пра сябе “Вечны супакой” у іх інтэнцыі. А што кажуць гэтыя помнікі нам у адказ?
Ці можна назваць сумнай прафесію чалавека, які займаецца вырабам надмагільных помнікаў? Часлаў Міскевіч, які 20 гадоў жыцця прысвяціў дадзенай справе, упэўнены, што не. Сцвярджае, што гэтае рамяство не пра сыход, а пра пераход. Да таго ж, часта яшчэ і крыніца творчага натхнення. †
Душпастырству “OPEN” 15 гадоў
Гэтая моладзь вельмі актыўная. Яна дасканала ўсведамляе, што ад яе сёння шмат залежыць у жыцці Касцёла.
Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне адзначыла сваё 15-годдзе. З гэтай нагоды ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар супольнасці. †
Дыяцэзія развіталася з двума ксяндзам
Сёлетні кастрычнік стаў апошнім для двух святароў, якія шмат гадоў служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі. І хоць яны адышлі па ўзнагароду да Пана, пакінулі пасля сябе маладых паслядоўнікаў, гатовых несці душпастырскую паслугу.
Адышоў у вечнасць першы пробашч адроджанай парафіі ў Смаргоні
6 кастрычніка адышоў да Пана кс. Генрых Куляшэвіч, салезіянін, імя якога назаўсёды ўпісана ў гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Святар быў чалавекам глыбокай, моцнай веры і заўсёды неа ыдступна трымаўся найвышэйшых хрысціянскіх і нацыянальных вартасцей. †
6 кастрычніка адышоў да Пана кс. Генрых Куляшэвіч, салезіянін, імя якога назаўсёды ўпісана ў гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Святар быў чалавекам глыбокай, моцнай веры і заўсёды неа ыдступна трымаўся найвышэйшых хрысціянскіх і нацыянальных вартасцей. †
Дзякуй Богу, што яшчэ жывы!
Кс. Сяргей Гоман – святар салезіянін з Гродзеншчыны, які ўжо больш за 19 гадоў нясе місіянерскую паслугу на афрыканскім кантыненце. На дадзены момант ксёндз знаходзіцца ў Сьера-Леонэ, дзе ў асноўным працуе з дзецьмі і падлеткамі, а таксама аказвае дапамогу ўсім, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. У яго паўсядзённасці няма сафары, сустрэч з экзатычнымі жывёламі, маляўнічых плямёнаў, затое прысутнічаюць адкрытыя людзі, ад якіх можна навучыцца ўменню шчыра радавацца таму, што маеш, і дзякаваць Госпаду за кожны пражыты дзень.
Узгадваючы пачатак святарскага і місіянерскага шляху, кс. Сяргей вяртаецца ў думках на сваю малую радзіму – у Дзятлава, дзе скончыў школу, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, адчуў святарскае пакліканне. А пасля распачаў навіцыят у Маскве. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 17 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 227 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.