На службе Богу і людзям
Езус Хрыстус з вялікай любові да Касцёла, Сваёй Узлюбленай, абуджае ў сэрцах маладых людзей прызванне да святарства, каб у будучым як душпастыры яны вялі ўсіх людзей да Яго. Прымаючы з удзячнасцю гэты дар ад Збавіцеля, Маці Касцёла прытуляе новых кандыдатаў пад сваю асаблівую апеку. Цераз адукацыю і выхаванне ў семінарыі Яна стараецца яшчэ больш распаліць у сэрцах клерыкаў жаданне служыць Хрысту і чалавеку. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае развіццё духоўнага жыцця алюмнаў і атрыманыя імі веды па філасофіі і тэалогіі. У нашай Гродзенскай семінарыі перад дыяканскімі пасвячэннямі ажыццяўляецца таксама гадавая літургічна-душпастырская практыка ў парафіі.Я - Бяленік Віталій. Скончыў пяты курс навучання ў ВДС і цяпер знаходжуся на практыцы ў парафіі св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах. У сваім артыкуле я хачу падзяліцца роздумам пра тое, як я праводжу гэты час, дадзены мне Богам, тую душпастырскую практыку, якая з’яўляецца выплыццём на глыбокую ваду ў розных жыццёвых сітуацыях. У іх можна прымяніць усе веды і ўменні, здабытыя адукацыяй і выхаваннем ў семінарыі. Гэты час з’яўляецца для мяне таксама нагодай, каб больш укараніцца ў Хрысце і з яшчэ большай любоўю і радасцю адказаць Яму ў дзень святарскіх пасвячэнняў: “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6, 8). †

Вітаю Вас, дарагія чытачы, а асабліва міністранты, у гэты радасны “белы” перыяд. Белай гэтую пару можна назваць таму, што ўсё навокал нас як бы пакрыта цудоўным белым прасцірадлам, якое выткана з мільярдаў малых белых лапікаў! Як жа гэта Бог усё вытанчана і цудоўна зрабіў.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас свайго Пантыфікату напісаў тры энцыклікі, дзве адгартацыі, вялікую колькасць пасланняў і іншых дакументаў. 18 кастрычніка 2010 г., у свята св. Лукі-евангеліста, выйшаў у свет яго “Ліст да семінарыстаў”. Гэтае пасланне складаецца з сямі пунктаў. Яно сведчыць пра вялікі клопат Пятра нашых часоў пра тых, хто падрыхтоўваецца да святарскай паслугі. Папа, звяртаючыся да будучых святароў, бачыць у іх будучыню Касцёла. Таму ён хоча іх павучыць, як трэба жыць падчас вучобы ў семінарыі і звяртае ўвагу на тое, якімі павінны быць адукацыя і выхаванне алюмнаў, будучых святароў.
Бог нараджаецца, моц нерухомее…
Перад намі Сан Джавані Ратонда - месца, дзе жыў і працаваў св. айцец Піо, манах і стыгматык.
Адным з этапаў нашага паломніцтва быў славуты і прыгожы Асыж, размешчаны на пагорку паўднёвай Італіі.
“Tutte le strade portano a Roma” – “Усе дарогі вядуць у Рым!” Гэтае антычнае выказванне збываецца і ў наш час. Хоць пілігрымка з гродзенскай семінарыі праходзіла па многіх прыгожых мясцінах, але я не магу не прызнацца, што Вечны горад быў цэнтрам і мэтай нашага паломніцтва.



Дарагія Чытачы!