Святарства: сёння і ўчора
Таму згодна з Божай воляй існуе ў Касцёле адрозненне паміж клірам і вернікамі: тымі, хто кіруе, і тымі, каго накіроўваюць. “Не вы Мяне выбралі, але я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод” (Ян 15, 16) – так сказаў Хрыстус. Апосталы, атрымаўшы місію ад самога Езуса, выбралі сабе потым Мацвея і дыяканаў, паслалі з місіяй Барнабу, Паўла і іншых сваіх наступнікаў.†