ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Знаёмімся са святарамі

Больш падрабязную інфармацыю аб Канференцыі Каталіцкіх Біскупау ў Беларусі можна атрымаць на афіцыйнай старонцы Канференцыі па спасылцы:

http://catholic.by/2/conference/bishops.html

а. Караль Барнась

Знаёмімся са святарамі

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.
   

Кс. Генрых Яблонскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.
   

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

Знаёмімся са святарамі

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.
   

Кс. Андрэй Бурак

Знаёмімся са святарамі

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.
   

Кс. Аляксандр Пятровіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Аляксандр Пятровіч

     Ксёндз Аляксандр Пятровіч

- Нарадзіўся 03. 08. 1973 г. у Ашмянах.
- Скончыў ВДС у Гродне. 12. 10. 1997 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 1997 г.- 1998 г. – вікарый у парафіі ў Галынцы,
- 1998 – 1999 г.г. – вікарый у парафіі ў Ваўкавыску,
- 2001 – 2005 г.г. - вікарый у катэдральнай парафіі ў Гродне,
- 2005 – 2010 г.г. – адміністратар парафіі ў Новым Двары,
- з 2010 г. – капелан у Гродзенскай абласной бальніцы.

   “Святарства – гэта вялікі Божы дар; служба, дзякуючы якой Бог дазволіў мне маімі слабымі, не раз нягоднымі рукамі несці Хрыста ў кожнае чалавечае сэрца, якое жадае любові, дабрыні і надзеі”. ”.
   

Кс. Лявон Лішык

Знаёмімся са святарамі

Кс. Лявон Лішык

     Ксёндз Лявон Лішык

- Нарадзіўся 25. 02. 1962 г. у Дуброўшчызне (Дзятлаўскі раён).
- Скончыў ВДС у Гродне і 02.12. 2000 г. прыняў у катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча святарскія пасвячэнні.
- Святарская паслуга:
- 2000 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе – Фары,
- з 2003 г. – па сённяшні дзень – адміністратар у парафіі імя св. Мікалая-Арханёла ў Няцечы.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям для чалавечай святасці і збавення”.
   

Кс. Алег Пятрашка

Знаёмімся са святарамі

Кс. Лявон Лішык

     Ксёндз Алег Пятрашка

- Нарадзіўся 20. 10. 1980 г. у Вільні.
- У 2005 г. скончыў ВДС у Гродне.
- У 2007 г. атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- У 2007 г. абараніў магістарскую працу ў КУЛе.
- Працаваў вікарыем у 2006 – 2007 г.г. – пар. імя Божай Маці Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах, дэканат Ашмяны;
- 2007 – 2008 г.г. – пар. імя св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы;
- 2008 г. – пар. імя св. Вацлава ў Ваўкавыску;
- 2008 г. – пар. імя Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры.
- З 2009 г. – па сённяшні дзень – пар. імя св. Станіслава-біскупа ў Лядску, дзе выконвае абавязкі пробашча.

   “Святарства з’яўляецца вялікім дарам Божага Провіду. Хрыстус выбраў нас пасрэднікамі сваіх неспазнаных ласкаў і таямніцаў і чакае ад нас адкрытых сэрцаў і рук, гатовых да працы”.
   

Кс. Пётр Марцінец CMF

Знаёмімся са святарамі

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.
   

Кс. Аляксандр Шэмет

Знаёмімся са святарамі

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.
   

Кс. Дзмітрый Урбановіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.
   

а. Вітальд Пятэльчыц SchP

Знаёмімся са святарамі

а. Вітальд Пятэльчыц SchP

     Айцец Вітальд Пятэльчыц SchP
     ад Божай Маці Пабожных школаў

- Нарадзіўся 28. 03. 1977 г. у Гродне.
- У 2003 г. скончыў вучобу ў Тэалагічным інстытуце ксяндзоў місіянераў пры Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве.
- 13. 01. 2003 г. у Шчучыне склаў вечныя шлюбы ў ордэне піяраў.
- 05. 10. 2003 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Шчучыне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2003 – 2008 г.г. – вікарый у парафіі імя св. Тэрэзы з Авілю ў Шчучыне.
- З 2008 г. – па сённяшні дзень – пробашч гэтай жа парафіі.

   "Святарства для мяне – гэта таямніца, якую спрабую зразумець штодзённа цераз малітву і паслугу людзям, асабліва цераз працу сярод дзяцей і моладзі”. "
   

а. Віталій Цыбульскі SchP

Знаёмімся са святарамі

а. Віталій Цыбульскі SchP

     Айцец Віталій Цыбульскі SchP
     ад Божай Маці Пабожных школаў

- Нарадзіўся 01. 09. 1976 г. у Шчучыне.
- У 2003 г. скончыў Папскую тэалагічную акадэмію ў Кракаве.
- Там жа 11. 05. 2002 г. склаў вечныя шлюбы ў ордэне аа. піяраў.
- Святарскія пасвячэнні прыняў 25. 05. 2003 г. у Шчучыне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- У 2007 – 2009 г.г. – навучанне ў Школе семінарыйных выхавацеляў у Цэнтры духоўнага фарміравання. (сальватарыяне – Кракаў).
- Душпастырская праца:
- 2003 – 2004 г.г. – паслуга ў парафіі імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны),
- з 2004 г. - па сённяшні дзень – вікарый і душпастыр моладзі ў парафіі імя св. Тэрэзы з Авіля ў Шчучыне.

   "Святарства для мяне – гэта штодзённы досвед Бога і адкрыццё Яго ў службе бліжняму”.
   

а. Аляксандр Махнач SchP

Знаёмімся са святарамі

а.Аляксандр Махнач SchP

     Айцец Аляксандр Махнач SchP
     ад Божай Маці Пабожных школаў

- Нарадзіўся 11.08.1981 г. у Шчучыне.
- У ліпені 1999 г. уступіў у ордэн Пабожных школаў (піяраў), навіцыят – у Жэшове (10. 09. 1999 г. – 16. 09. 2000 г.).
- Верасень 2000 г. – люты 2006 г. – вывучаў філасофска-тэалагічныя дысцыпліны ў Тэалагічным інстытуце ксяндзоў-місіянераў пры Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве.
- Вечныя шлюбы склаў у Кракаве 19. 03. 2005 г.
- Дыяканскія пасвячэнні прыняў у Кракаве 16. 05. 2005 г. з рук біскупа Юзафа Гуздка.
- Прыняў прэзбітэрскія пасвячэнні ў Шчучыне 13.10.2006 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца: пасля святарскіх пасвячэнняў быў накіраваны для душпастырскай паслугі ў Шчучын як вікарый.
- З’яўляецца душпастырам дзяцей, а таксама адказны за піярскае душпастырства прызванняў у Беларусі.

   "Святарства для мяне – гэта перш за ўсё слухаць: слухаць Божы голас і людзей, якія патрабуюць падзяліцца сваім досведам”.
   

Кс. Мікалай Ціхановіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Мікалай Ціхановіч

  Ксёндз
  Мікалай Ціхановіч

- Нарадзіўся 14 мая 1977 г. у Юрацішках Іўеўскага раёну.
- Пасля сканчэння семінарыі ў Гродне ў 2000 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў 19 мая 2001 г. святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры
- і працаваў у якасці вікарыя ў парафіі імя Космы і Дам’яна ў Астраўцы.
- У чэрвені 2003 г. - у красавіку 2005 г. працаваў вікарыем у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ ў Лідзе (м-н Слабада).
- З мая 2005 г. быў накіраваны на працу пры сакратарыяце епіскапату Беларусі ў Мінску ў якасці дырэктара пастаральнага цэнтра.
- Пасля некалькі месяцаў працы вярнуўся ў сваю дыяцэзію і быў назначаны вікарыем катэдральнай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
- У 2007 г. быў накіраваны ў Каталіцкі універсітэт імя Яна Паўла II у Люблін для вывучэння маральнай тэалогіі,
- цяпер тут прадаўжае вучыцца ў аспірантуры па спецыяльнасці гісторыя маральнай тэалогіі.

   "Я лічу, што святарства бярэ свае вытокі і рэалізуецца ў сувязях любові чалавека з Богам. Таму што толькі сапраўдная любоў да Бога, якая ёсць у пакліканай асобы, можа садзейнічаць таму, што, нягледзячы на чалавечыя слабасці і абмежаванні, святар будзе заўжды імкнуцца верна ісці ў адным напрамку: быць Alter Chrystus."
   

Кс. Вітальд Лазавіцкі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Вітальд Лазавіцкі

  Ксёндз-пралат
   Вітальд Лазавіцкі

- Нарадзіўся 07.09. 1956 г. у г. Гродне.
- У 1984 г. скончыў ВДС у Рызе. 03. 06. 1984 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў катэдры імя св. Якуба-апостала з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- 1984 – 2010 г.г. – пробашч у наступных парафіях: у Лабне – Галынцы – Перстуні – Сапоцкіне.
- З 1994 да 1998 г.г. вывучаў тэалогію апостальства ў Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве, атрымаў навуковую ступень магістра апостальскай тэалогіі.
- 13. 02. 2003 г. быў назначаны Янам Паўла II пралатам. З 1998 г. і па сённяшні дзень – выкладчык пастаральнай тэалогіі ў ВДС у Гродне.

   "Святарства – гэта Божая Любоў, якая нам дадзена. А такая Любоў – гэта стварэнне Божага Валадарства ў сэрцах людзей, якія сустракаюцца на нашым жыццёвым шляху."
   

а. Казімір Янджэйчак ОМІ

Знаёмімся са святарамі

а. Казімір Янджэйчак ОМІ

  Айцец
   Казімір Янджэйчак ОМІ

- Нарадзіўся 18. 11 1960 г. у Вронявах (Велікапольскае ваяводства, Польшча). У 1979 – 1980 г.г. – навіцыят у супольнасці аблатаў НПМ на св. Крыжы. 1980 – 1982 г.г. – вывучаў філасофію ў ВДС у Обры. 1982 – 1985 г.г. – вывучаў тэалогію ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. 1982 г. – 1989 г.г. – вывучаў педагогіку ва універсітэце імя М. Каперніка ў Таруні і ў Слёнскім універсітэце ў Катавіцах. 1996 г. – абараніў дысертацыю. 17 чэрвеня 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Обры ля Вольштына. З 1992 г. – выкладчык ВДС у Гродне і душпастыр у Гродзенскай дыяцэзіі. Цяпер – пробашч у парафіі ў Селіванаўцах.

   "Святарства – гэта мост, па якім людзі даходзяць да Вечнага Шчасця з Богам."
   

Кс. Алег Дуль

Знаёмімся са святарамі

Кс. Алег Дуль

  Ксёндз
  Алег Дуль

- Нарадзіўся 19. 08 1973 г. у Падгалішках (пар. Забалаць).
- У 1997 г.скончыў ВДС у Гродне,
- дзе 16. 10. 1999 г. у гродзенскай катэдры атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 1999 г. – 2000 г. – вікарый у Забалаці, адначасова абслугоўвае пар. у Начы, Доцішках і Осава.
- З 02. 07. 2000 г. – пробашч у Начы, адначасова абслугоўвае пар. у Доцішках.
- З 2007 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Ваўкавыску Цэнтральным, у парафіі імя св. Станіслава Косткі,
- з 2009 г. – намеснік дзекана ў Ваўкавыскім дэканаце.

   "Святарства – гэта поўнае адданне Хрысту, каб Ён цераз святара мог прыйсці да кожнага чалавека."
   

Кс. Максім Бачарнікаў SCJ

Знаёмімся са святарамі

Кс. Максім Бачарнікаў SCJ

  Ксёндз
  Максім Бачарнікаў SCJ

- Нарадзіўся 28. 01 1980 г. у г. Кіржач, Расія.
- У 2006 г. скончыў семінарыю ксяндзоў-сэрцанаў у Стадніках (каля Кракава, Польшча).
- Святарскія пасвячэнні атрымаў 03. 06. 2006 г. з рук кардынала Станіслава Нагога.
- Адразу ж пасля пасвячэнняў быў накіраваны для душпастырскай працы ў парафію імя Божай Міласэрнасці ў Гродне.
- Цяпер – вікарый парафіі, займаецца катэхізацыяй, падрыхтоўвае моладзь і дарослых да сакрамэнту Канфірмацыі, апякуецца моладдзю.

   "Святарства – гэта служба Касцёлу і няспынная падзяка Езусу, што Ён даверыў мне такі каштоўны дар."
   

Кс. Ян Этэль SCJ

Знаёмімся са святарамі

Кс. Ян Этэль SCJ

  Ксёндз
  Ян Этэль SCJ

- Нарадзіўся 04. 01. 1981 г. у Гродне.
- У 2007 г. скончыў місіянерскую семінарыю ксяндзоў-сэрцанаў у Стадніках.
- З рук біскупа Юзафа Гуздка прыняў святарскія пасвячэнні 23. 05. 2006 г.
- Быў накіраваны для душпастырскай працы ў парафію імя Божай Міласэрнасці ў Гродне.
- З’яўляецца вікарыем парафіі. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей да I св. Камуніі.

   "Для мяне святарства – гэта дар ад Хрыста, дзякуючы якому я сам станаўлюся ўсё больш святым і іншых набліжаю да Бога."
   

Кс. Аляксандр Раманоўскі

Знаёмімся са святарамі

aromanowski

  Ксёндз
  Аляксандр Раманоўскі

- Нарадзіўся 04. 09. 1979 г. у Лідзе.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 2003 г.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры ў 2003 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2003 – 2004 г.г. – вікарый у Ваўкавыску ў касцёле імя св. Вацлава.
- 2004 – 2009 г.г. – вывучаў дагматычную тэалогію ў Рыме ў Лятэранскім каталіцкім універсітэце.
- З 2009 г. па сённяшні дзень – выкладчык ВДС у Гродне, пробашч у парафіі імя Шкаплернай Божай Маці ў Прывалцы.

   "Святарства – гэта дар і таямніца."
   

Кс. Яўген Барысюк

Знаёмімся са святарамі

Кс. Яўген Барысюк

  Ксёндз
  Яўген Барысюк

- Нарадзіўся 23. 01. 1975 г. у Пружанах.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 2003 г.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні 28. 09. 2003 г. у гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2003 г. – вікарый у Пабэрнардынскім касцёле ў Гродне.
- З 2006 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя Усіх Святых у Гродне і Унебаўзяцця НПМ і Андрэя Баболі у Казловічах.

   "Святарства – гэта вялікі дар і таямніца. Гэта магчымасць адчуць у далонях Любоў да ўсяго свету і раздаваць Яе тым, хто Яе патрабуе. Час і ўмовы могуць змяніцца, але тое, па чым можна пазнаць сапраўднага святара Бога, застаецца нязменным."
   

Кс. Антоній Абухоўскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Антоній Абухоўскі

  Ксёндз
  Антоній Абухоўскі

- Нарадзіўся ў Парэччы 10. 05. 1973 г.
- Скончыў ВДС у Гродне, дзе 26. 06. 1999 г. прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 1999 – 2001 г.г. – вікарый у гродзенскай катэдры,
- 2001 г. – адміністратар касцёла імя Беззаганнай НМП у г. Гродна (п. Паўднёвы),
- дырэктар Карытас у Гродне ў 2001-2006 гг.

   "Святарства – гэта дар, які Бог даў, каб служыць Яму і дапамагаць людзям на шляху да збаўлення."
   

Кс. Віктар Мыслюк

Знаёмімся са святарамі

Кс. Віктар Мыслюк

  Ксёндз
  Віктар Мыслюк

- Нарадзіўся 05.02.1977 г. у Мыслюках (Ваўкавыскі раён).
- Скончыў ВДС у Гродне ў 2000 г.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні 19.05.2001 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскай катэдры.
- Душпастырская дзейнасць:
- 2001 – 2003 г.г. - вывучаў катэхетыку ў КУЛе;
- 2003 – 2007 г.г. – выкладчык і выхавацель у ВДС у Гродне;
- 2007 г. – вучоба ў аспірантуры Папскага салезіянскага універсітэту ў Рыме па спецыяльнасці катэхетыка.

   "Святарства – гэта вялікі дар, за які штодзённа я дзякую Хрысту, Найвышэйшаму Святару, які прызваў служыць Богу і людзям і няспынна мяне вядзе."
   

Кс. Павел Беланос

Знаёмімся са святарамі

Кс. Павел Беланос

  Ксёндз
  Павел Беланос

- Нарадзіўся 26.01. 1974 г. у вёсцы Палюнцы (пар. Радунь).
- У 1999 г. скончыў ВДС у Гродне
- і там жа 26. 06. 1999 г. атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 1999 – 2001 г.г. – вікарый у Індуры,
- з 2001 г. па сённяшні дзень – пробашч у Макараўцах,
- з 2003 г. – дэканальны катэхетычны візітатар,
- з 2009 г. – намеснік дзекана дэканату Бераставіца.

   "Святар – гэта інструмент у Божых руках, які выкарыстоўвае Бог для збаўлення чалавека. Творца карыстаецца рукамі ксяндза, каб благаславіць і дараваць грахі, яго вуснамі, каб навучаць, і сэрцам, каб любіць."
   

Кс. Юзаф Ганчыц

Знаёмімся са святарамі

Кс. Юзаф Ганчыц

  Ксёндз
  Юзаф Ганчыц

- Нарадзіўся 03. 07. 1960 г. у Гродне.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 1995 годзе,
- дзе атрымаў 17. 06. 1995 г. святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 1995 – 1996 г.г. – вікарый у Ашмянах.
- З 10. 07 1996 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і.
- 2003 г. – закончыў вучобу ва універсітэце імя кард. Стэфана Вышынскага па спецыяльнасці тэалогія сужэнства.
- 2007 г. – атрымаў паслядыпломную адукацыю па катэхетычна-пастаральнай спецыяльнасці ў КУЛе.

   "Святарства – гэта служэнне і ахвяра для тых, каго Бог ставіць на жыццёвым шляху."
   

Кс. Андрэй Казлоўскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Андрэй Казлоўскі

  Ксёндз
  Андрэй Казлоўскі

- Нарадзіўся 05. 01. 1975 г. у Гродне.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 2000 г.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча 03. 06. 2000 г.
- Душпастырская праца:
- 2000 – 2001 г.г. – вікарый у парафіі ў Сапоцкіне, адначасова абслугоўваў парафію ў Галынцы.
- 2001 – 2006 г.г. – проб. у В. Бераставіцы.
- З 2006 г. – проб. у М. Бераставіцы.

  "Святарства для мяне, згодна са словамі Божага слугі Яна Паўла II, з’яўляецца дарам і таямніцай."
   

Кс. Павел Гедройць

Знаёмімся са святарамі

Кс. Павел Гедройць

  Ксёндз
  Павел Гедройць

- Нарадзіўся 25. 01. 1972 г. у засценку Арлоўка, пар. Гервяты.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 1996 г.
- Прыняў святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў 1996 г.
- Душпастырская праца:
- 1996 – 1998 г.г. – вікарый у парафіі імя Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.
- 1998 - 2003 г.г. – вывучаў музыкалогію ў КУЛе.
- 2003 – 2004 г.г. – прэфект і выкладчык ВДС у Гродне.
- 2004 – 2005 г.г. – намеснік пракуратара ВДС у Гродне.
- 2005 – 2008 г.г. – дырэктар пастаральнага цэнтра пры канферэнцыі епіскапату.
- З 01. 01. 2009 г. - пробашч парафіі ў Галынцы і ў Перстуні, выкладчык ВДС у Гродне і ў Інстытуце тэалогіі пры БГУ.

  "Святарства для мяне – гэта ж ыццё, служба і любоў."
   

Кс. Казімір Жыліс

Знаёмімся са святарамі

Кс. Казімір Жыліс

  Ксёндз
  Казімір Жыліс

- Нарадзіўся 04.03. 1945 г. у Літве ў вёсцы Лігінішкіс.
- Скончыў Каўнаскую семінарыю (Літва). Атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Лабукаса 17. 04 1973 г.
- Душпастырская праца:
- 06. 10 1983 г. – пробашч у Індуры.
- З 2001 г. – душпастырская праца ў Гродне,
- капелан у турме і літоўскай супольнасці вернікаў,
- дырэктар відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі,
- праца ў душпастырстве цвярозасці.

  "Святарства – гэта служба Богу і людзям. Праца з алкаголікамі і з заняволенымі дае мне магчымасць рэалізаваць сваё святарства."
   

Кс. Валерый Быкоўскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Валерый Быкоўскі

   Ксёндз
   Валерый Быкоўскі

- Нарадзіўся 08. 08. 1979 г. у Гродне.
- Закончыў ВДС у Гродне і там жа атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча
- 27 верасня 2003 г. 2003 - 2006 гг. вывучаў біблейскую тэалогію у КУЛе.
- Душпастырская праца: з 2006 г. – выкладчык ВДС, капелан турмы ў Гродне, душпастыр моладзі.
- З 2006 г. – да верасня 2009 г. – рэдактар газеты “Слова Жыцця”.

   “Святарства – гэта Таямніца, якую чалавек адкрывае, дзякуючы цеснай сувязі з Богам, у сакрамэнце Паяднання людзей з Богам і еднасці з Ім ва Эўхарыстыі. Гэта – незаслужаны дар для чалавека, які можна зразумець цалкам і адкрыць у яго штодзённай рэалізацыі, службе Богу і людзям”.
   

Кс. Юзаф Трубовіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Юзаф Трубовіч

   Ксёндз-пралат
   Юзаф Трубовіч

- Нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г.
- Закончыў духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 г.
- 20 гадоў працаваў у Латвіі.
- Прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.
- У 1988 г. біскупам Я. Вайводсам быў адазваны ў Рыгу працаваць прэфектам семінарыі.
- Пасля 4 гадоў працы вярнуўся ў Гродна, дзе 7 гадоў быў пробашчам у парафіі імя Францішка Ксаверыя.
- З 1999 г. з’ўляецца рэзідэнтам у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ і застаецца дзеканам дэканата Гродна- Захад.
- Будучы прэфектам у ВДС у Рызе, ён стаў пралатам, атрымаўшы прызначэнне з Рыма.

“Святарства? Не толькі для мяне. Яно запланавана самім Богам дзеля збаўлення чалавека, створанага Ім, а для мяне яно з’яўляецца мэтай усяго майго жыцця. У ім я заахвочваў да святарства многіх хлопцаў і многія сталі ксяндзамі , хто не шукаў сябе, але Божай справы. Да святарства Бог прызывае, любячы пакліканага, каб ён збавіў спачатку сябе, а потым іншых”.
   

Кс. Ежы Мар’ян Лявінскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Ежы Мар’ян Лявінскі

   Ксёндз-пралат
   Ежы Мар’ян Лявінскі

 - Нарадзіўся 02. 01. 1930 г. у Дзятлаве.
 - ВДС закончыў у Сандаміры і ў гэтым жа горадзе 29. 05. 1955 г. з рук біскупа Яна Кантага Лорка прыняў святарскія пасвячэнні.
 - Пасля 6 гадоў душпастырскай працы быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі Каталіцкі Універсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічнаму праву.
- З пачатку функцыянавання ВДС у Гродне з’яўляецца выкладчыкам гэтай навучальнай установы, дзе на працягу некалькі гадоў выконваў абавязкі яе прэфекта.

   “Год Святарства з’яўляецца нагодай да глыбокага роздуму над прызваннем. Я люблю сваё святарства і не ўяўляю сабе, каб было інакш. Святарства з’яўляецца прыгожым, але і цяжкім. Чалавек усведамляе няспынна, што не дарастае да гэтага дару. На прыміцыйным абразку я напісаў словы св. Паўла: “Дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос” (Гал 2, 20). Я служу Богу, Касцёлу і людзям цэлым сэрцам, а для гэтага неабходна Божая дапамога. Таму прашу чытачоў газеты “Слова Жыцця” памаліцца за мяне”.
   

Кс. Лешак Дамагала

Знаёмімся са святарамі

Кс. Лешак Дамагала

  Ксёндз
  Лешак Дамагала

   - Нарадзіўся 19. 09. 1958 г. у Дзершыне на Свентакшыскай зямлі.
   - Скончыў ВДС у Кельцах.
   - Прыняў святарскія пасвячэнні 7. 06. 1986 г. у кялецкай катэдры з рук біскупа Станіслава Шымецкага.
   - Душпастырская дзейнасць:
   - 1986 – 1989 г.г. – вікарый парафіі імя св. Кацярыны ў Сэцэміне,
   - а з 1989 – 1992 г.г. - катэдральнай парафіі ў Кельцах.
   - З 1992 г - пробашч санктуарыя імя Яснагурскай Божай Маці, якая слухае нас цярпліва, на пагорку Надзеі ў Капцёўцы.
   - З 1994 г. да 2000 г. абслугоўваў як душпастыр парафію імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы і Божай Міласэрнасці ў Свіслачы.
   - З 1997 г. з’яўляецца спаведнікам клерыкаў у ВДС у Гродне.
   - З 2000 г. - ганаровы канонік калегіяцкай капітулы ў Вісліцы.
   - З 2004 г. – спаведнік кансэкраваных асобаў.
   - З 2005 г. намеснік дэкана Гродна – Захад.

    “Святарства – гэта святар, які “зводзіць” Бога на зямлю, які даруе грахі ад імя Хрыста і ўносіць Яго ў чалавечае жыццё. Нядобра было б людзям, калі б не было сярод іх рук, якія даравалі б грахі і благаславілі, якія б складалі ўпрашальную Ахвяру і ўказвалі шлях у неба”.
   

Айцец Лявон Вітак OMI

Знаёмімся са святарамі

Айцец Лявон Вітак OMI

   Айцец
   Лявон Вітак OMI

- Нарадзіўся 23. 03. 1934 г. у Здунах каля Кратошына, Калішскага ваяводства.
   - Скончыў ВДС у Обры.
   - Святарскія пасвячэнні атрымаў 18. 03. 1962 г. у Обры каля Вольштына ў Вялікапольшчы з рук біскупа А. Бараняка.
   - Душпастырская дзейнасць:
   - місіянер супольнасці аблатаў Беззаганнай Марыі.
   - З 1962 г. выконваў душпастырскую паслугу ў розных парафіях, якія належалі да супольнасці місіянераў-аблатаў Беззаганнай Марыі.
   - Быў назначаны з 1995 г. у Гродна.
   - Выконвае ролю спаведніка клерыкаў.

    “Святарства – найбольшы Божы дар. Поўная паслуга ля алтара і ў канфесіянале”. “Мяне паслаў Пан абвяшчаць Евангелле самым убогім”.
   

Кс. Юрый Павайба

Знаёмімся са святарамі

Кс. Юрый Павайба

   Ксёндз
   Юрый Павайба

   - Нарадзіўся 17. 12. 1976 г. у в. Рэвяцічы.
   - У 1993 – 1999 г.г. – вучоба у ВДС у Гродне.
   - 1999 – 2001 г.г. – дыяканская практыка ў Струбніцы, Солах і Жодзішках.
   - 16 мая 2001 г. атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
   - 2001 – 2009 г.г. вывучаў філасофію ў КУЛе, дзе 25.05 2005 г. абараніў працу па філасофіі і атрымаў вучоную ступень магістра,
   - а ў 28. 10. 2009 г. – атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофскіх навукаў.
   - З 2005 г. выкладае філасофію ў ВДС у Гродне і ў Катэхетычным інстытуце,
   - а з 2006 г. – у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

    “Святарства – гэта вялізны крэдыт Божага даверу”.
   

Кс. Віктар Велівіс

Знаёмімся са святарамі

Кс. Віктар Велівіс

   Ксёндз
   Віктар Велівіс

- Нарадзіўся 16. 02. 1976 г. у вёсцы Тракелі, Воранаўскага раёна.
- Закончыў ВДС у Гродне.
- У гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні 03.06 2000 года.
- Душпастырская праца:
- 2000 – 2002 г.г. – вікарый у Гродзенскай катэдры,
- з 26. 09. 2002 г. – пробашч у Грандзічах і Путрышках.
- 15.09. 2006 г. – старшыня аддзелу па будаўніцтву пры епіскапаце Беларусі,
- верасень 2009 г. – дырэктар Дому Міласэрнасці.

    “Святарства – заклік служыць разгубленаму чалавеку”
   

Кс. Юзаф Станеўскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Юзаф Станеўскі

   Ксёндз
   Юзаф Станеўскі

- Нарадзіўся 04. 04. 1969 г. у Занявічах каля Гродна.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 1995 г.
- Святарскія пасвячэнні прыняў 17. 06. 1995 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- У 1995 – 1996 г.г. – вікарый у парафіі імя св. Вацлава ў Ваўкавыску.
- У 1996 – 1999 г.г. – вывучаў у Каталіцкім Універсітэце ў Любліне кананічнае права.
- З 1999 г. – прафесар і прэфект ВДС у Гродне.
- 23.06. 2005 г. быў назначаны рэктарам ВДС у Гродне.
- У 2007 г. назначаны дырэктарам пастаральна-выхаваўчых курсаў для маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

   “Святарства з’яўляецца чымсьці складаным для зразумення і ахопа розумам. Яно не змяшчаецца ў катэгорыі людскіх слоў і паняццяў. Яго трэба цаніць і няспынна паглыбляць”.
   

Кс. Антоній Казлоўскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Антоній Казлоўскі

   Ксёндз
   Антоній Казлоўскі

- Нарадзіўся 14. 07. 1973 г. у вёсцы Арцішы (пар. Старыя Васілішкі).
- Закончыў ВДС у Гродне ў 2003 г.
- Святарскія пасвячэнні прыняў 24. 05. 2003 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2003 – 2004 г.г. – вікарый у гродзенскай катэдры,
- з 2004 г. – пробашч у парафіі Вішнева.

    “Святарства – гэта пашырэнне Божага Валадарства на зямлі ў імя Хрыста і па Яго наказу”
   

Кс. Павел Астукевіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Павел Астукевіч

   Ксёндз
   Павел Астукевіч

- Нарадзіўся 11 красавіка 1976 г. у Ваўкавыску (пар. імя св. Вацлава).
- У 1999 г. скончыў ВДС у Гродне.
- Прыняў святарскія пасвячэнні 3. 06. 2000 г. у гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2000 – 2001 г.г. – вікарый у парафіі імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне,
- 2001 – 2003 г.г. – вучоба ў КУЛе, факультэт гамілетыкі.
- З 2003 г. – выкладчык гамілетыкі ў ВДС у Гродне,
- а з верасня 2009 г. – выкладчык у Катэхетычным інстытуце ў Гродне.
- З 2004 г. да верасня 2009 г. – пробашч у пар. імя св. Станіслава - біскупа ў Лядску (Шчучынскі дэканат).
- З 14 сакавіка 2009 г. да цяперашняга часу – пробашч парафіі імя Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры.

    “Святарства – гэта перша за ўсё верыць прызванню і Божаму Провіду. Гэта няспыннае ахвяраванне свайго жыцця Божай любові і нясенне яе кожнаму чалавеку. Святар з’яўляецца сапраўдным тэрапеўтам духоўнага жыцця кожнага хрысціяніна”.
   

Кс. Віталій Дабраловіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Віталій Дабраловіч

   Ксёндз
   Віталій Дабраловіч

- Нарадзіўся 31. 03. 1979 г. у Ляпешках.
- Закончыў ВДС у Гродне.
- Святарскія пасвячэнні атрымаў 29. 05. 2004 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскай катэдры.
- Душпастырская праца: 2004 – 2006 г. – вікарый у Бярозаўцы;
- з 2006 г. – дырэктар Карытас Гродзенскай дыяцэзіі.
- 2007 – 2009 г.г. вывучаў эканоміку і права ў БГУ у Мінску.

   “Святарства – гэта асаблівае прызванне служыць Богу і людзям дзеля здабывання Божага Валадарства"
   

Кс. Павел Звяжыньскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Павел Звяжыньскі

   Ксёндз
   Павел Звяжыньскі

- Нарадзіўся 15.08. 1975 г. у г. Лідзе.
- Закончыў ВДС у Гродне ў 1998 г.
- 16. 10. 1999 г. у гродзенскай катэдры з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца ў Гродзенскай дыяцэзіі:
- з 2003 г. – пробашч у парафіях: імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рандзілаўшчыне, імя Анельскай Божай Маці ў Падвялікім, імя св. Міхала-Арханёла ў Скрундзях.
- 19. 05. 2009 г. стаў магістрам тэалогіі ва ўнівесітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- З 2009 г. – намеснік дэкана дэканату Навагрудак і Дзятлава.

   “Святарства з’яўляецца для мяне Дарам і Таямніцай, якія атрымаў ад Хрыста. На прыміцыйным абразку я напісаў: “Чым я адплачу Богу за ўсё, што Ён мне даў. Падыму келіх збаўлення і ўсклікну Імя Пана” (Пс 116, 12- 13).
   

Кс. Цэзарый Міх

Знаёмімся са святарамі

Кс. Цэзарый Міх

   Ксёндз
   Цэзарый Міх

- Нарадзіўся 27. 10. 1961 г. у Белай Падлясцы (Польшча).
- Закончыў папскі тэалагічны факультэт у Вроцлаве.
- Святарскія пасвячэнні атрымаў 21.05. 1988 г. у Вроцлаве з рук кардынала Генрыха Гульбіновіча.
- Душпастырская праца: з 13 . 07. 1991 г. – пробашч у Прывалцы,
- а з 1999 г. – у Скідзелі. Будаваў касцёл імя св. Юзафа ў Скідзелі.
- З 1993 г. – натарыус касцёльнага суда ў Гродне.
- 2001 – 2005 г.г – віцэ-афіцыял касцёльнага суда.
- З 2005 г. – афіцыял суда.

    “Святарства – гэта перш за ўсё ласка прызвання і абрання Богам. Гэта служба бліжняму і тым, хто яе патрабуе. Не было б сёння святара Цэзарыя, калі б не было Яна Паўла II”.
   

Kс. Раман Катлімоўскі

Знаёмімся са святарамі

Kс. Раман Катлімоўскі

   Kсёндз
   Раман Катлімоўскі

- Нарадзіўся 7.08. 1963 г. у Грабоўскай Волі, Мазавецкага ваяводства.
- Закончыў ВДС у Сандаміры і Радоме.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні 28. 05. 1988 г. у конкатэдры ў Радомю з рук біскупа Эдварда Матэрскага.
- Душпастырская праца: 1988 – 1990 г.г. – Радом, парафія імя св. Сям’і;
- 1990 г. – Ваўкавыск;
- 1990 – 1991 г. – Вільня, парафія імя Св. Духа;
- з 1991 г. – выкладчык і мадэратар у ВДС ў Гродне;
- з 1995 г. – рэдактар літургічнага календара Гродзенскай дыяцэзіі;
- у 2004 г. – абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэалогіі літургіі ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне.

    “Святарства – гэта “новае нараджэнне ў Праўдзе. Імкнуся паглыбляць момант, калі я прыпаў да падлогі і на мяне былі ўскладзены апостальскія рукі падчас атрымання сакрамэнту Святарства, каб з надзеяй і радасцю служыць Хрысту ў братах. Бо крыніцай шчасця з’яўляецца “Пан, які накіроўвае мяне на сцежкі Праўды дзеля Імя свайго” (Пс 23, 3).
   

Кс. Міхал Ластоўскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Міхал Ластоўскі

   Ксёндз
   Міхал Ластоўскі

- Нарадзіўся 20. 06. 1976 г. у Ваўкавыску.
- Закончыў ВДС у Гродне.
- 10. 11 2001 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні ў гродзенскім катэдральным касцёле.
- Душпастырская дзейнасць: 2001 г. – 2003 г. – вікарый у парафіі імя Святой Сям’і ў Лідзе, вікарый парафіі імя св. Міхала-Арханёла ў Ашмянах;
- 2003 г. – 2006 г. – вучоба ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне на факультэце кананічнага права і адміністрацыі;
- з 20. 06. 2006 г. – натарыус і абаронца сужэнскага саюза ў Міждыяцэзіяльным судзе I інстанцыі ў Гродне;
- з 17. 02. 2009 г. – суддзя гэтага ж суда;
- 2006 г. – 2007 г. – вікарый парафіі імя св. Юзафа ў Гродне;
- з верасня 2009 г. – префект і выкладчык у ВДС у Гродне.

    “Як звыклы хлеб у руках святара становіцца Хрыстом, так прызванне ў руках Хрыста становіцца святарствам. Яно, як рака, мае вытокі ў Хрысце і плыве як струмень Божых ласкаў у душы пакліканага, паглыбляецца ў Любові, разліваючы свае воды, дасягае Вечнасці…”.
   

Кс. Тадэвуш Крыштопік

Знаёмімся са святарамі

Кс. Тадэвуш Крыштопік

   Ксёндз
   Тадэвуш Крыштопік

- Нарадзіўся 10.04. 1957 г. у в. Першага Мая каля Гродна.
- Вышэйшую Духоўную семінарыю закончыў у Рызе,
там жа 31.05. 1987 г. прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Яніса Цакулса.
- Мае навуковую ступень магістра тэалогіі.
- Душпастырская праца: 1988 г. –1994 г. – у Новым Двары ля Шчучына,
- 1994 г. – 2002 г. – у Грандзічах,
- 2002 г.– 2003 г. – у катэдры ў Гродне,
- 2003 г. – па сённяшні дзень – у катэхетычным доме імя св. Юзафа ў Гродне,
- з 2009 г. - духоўны айцец ВДС у Гродне.

       “Святарства – гэта служба Хрысту і Яго Касцёлу”.
   

Кс. Андрэй Радзевіч

Знаёмімся са святарамі

кс. Андрэй Радзевіч

   Ксёндз
   Андрэй Радзевіч

   - Нарадзіўся 12.11 1973 г.
   - Закончыў ВДС у Гродне і там жа атрымаў святарскія пасвячэнні 30. 05. 1998 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
   - Душпастырская дзейнасць:
   - духоўны айцец і выкладчык маральнай тэалогіі ў ВДС у Гродне,
   - капелан саюза сібіракоў,
   - душпастыр працаўнікоў службы аховы здароўя.

    “Святарства – гэта калі святар глядзіць шчыра Хрысту прама ў вочы, калі ён ідзе з адвагай за Ім і кожны дзень ізноў пытае Яго: “Пане, што я павінен рабіць?”
   

Кс. Раман Рачко

Знаёмімся са святарамі

Кс. Раман Рачко

   Ксёндз
   Раман Рачко

- Нарадзіўся 25.03. 1979 г. у Алекшышках, у парафіі Нача.
- ВДС закончыў у 2002 г. у Гродне.
- 24.05.2003 г. атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскай катэдры.
- Дыяканальная гадавая практыка прайшла ў Ашмянах, дзе і быў вікарыем з 2002 г. – 2003г.
- 2003 – 2005 – студэнт КУЛю.
- 2005 г. – 2007 г. – прэфект ВДС у Гродне,
- а з 2007 г. – 2009 г. намеснік рэктара гэтай навучальнай установы.

    “Святарства – вялікі Божы дар для пакліканага і супольнасці вернікаў. Гэта таксама заданне на ўсё жыццё і вялікая адказнасць за Касцёл Хрыста”.
   

Кс. Тадэвуш Вышынскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Тадэвуш Вышынскі

   Ксёндз
   Тадэвуш Вышынскі

- Нарадзіўся 26. 04. 1930 г.
- Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, вузкаспецыяльную - у Варшаве, Любліне і Парыжы.
- Святарскія пасвячэнні атрымаў 24 чэрвеня 1956 г. з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве.
- З 1992 г. працуе ў Гродзенскай дыяцэзіі.
- На працягу усіх гэтых гадоў выкладаў у ВДС у Гродне.
- Удзельнічае ў дыяцэзіяльных і мітрапалітальных сходах, дзе падрыхтоўваюцца навуковыя, душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі…

   “Хрыстовае святарства – гэта пасрэдніцтва паміж чалавекам і Богам, якое выводзіць людскую істоту з няведання аб яе будучыні і паказвае ёй мэту: заставацца ў Богу, удзельнічаць у Яго ўласным жыцці, а таксама “вызваляе” з яе несамадастатковасці і са зла, якія з-за чалавечай прыроды з’яўляюцца яе лёсам. Гэтае зло перамог Хрыстус у чыне Адкуплення і даручыў Касцёлу (перш за ўсё святарам) зрабіць справу Збаўлення людзей актуальнай”.
   

Кс. Уладзімір Гуляй

Знаёмімся са святарамі

Кс. Уладзімір Гуляй

   Ксёндз
   Уладзімір Гуляй

- Нарадзіўся 15. 06 1975 г. у Ваўкавыску.
- Вучыўся ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне з 1992 – 1998 г.г.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча 26 чэрвеня 1999 г. (Гродна).
- Вывучаў дагматычную тэалогію ў Каталіцкім Універсітэце ў Любліне з 1998 – 2000 г.г.
- З 2000 г. – выкладчык ВДС у Гродне і ў Катэхетычным Інстытуце.
- З 2000 г. да 2001 г. – вікарый у катэдры ў Гродне і дыяцэзіяльны душпастыр моладзі.
- З 2001 г. да 2003 г. – прэфект ВДС у Гродне.
- З 23 чэрвеня 2003 г. і па сённяшні дзень – пробашч парафіі імя Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фары).
- З 2006 г. – біскупскі вікарый у Лідскай акрузе.

   “Святарства – гэта самасвядомасць, сведчанне жыццём, місія,пасланне. Быць святаром - гэта атаясамлівацца з Хрыстом і рабіць тое, што Ён хоча рэалізаваць як сведка Айца, які горача любіць Творцу і клапоціцца пра кожнага чалавека”.
   

Кс. Ян Кучынскі

Знаёмімся са святарамі

Кс. Ян Кучынскі

   Ксёндз
   Ян Кучынскі

- Нарадзіўся 24. 06. 1975 г. у Забалаці.
- Скончыў ВДС у Гродне ў 1998 г.
- Атрымаў святарскія пасвячэнні 26. 06. 1999 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- 1998 – 2000 г.г. – праца ў Тракелях.
- З 2000 г. да 2004 г. вучыўся ў Рыме ў Пантыфікальным Літургічным Інстытуце.
- З 2004 г. – пробашч катэдральнай парафіі і выкладчык семінарыі ў Гродне.
- З 2006 г. – біскупскі вікарый Гродзенскага рэгіёна.

   “Святарства – гэта таямінца, якую часткова можна пазнаць, дзякуючы вернай службе Богу і людзям”.
   

Кс. Антоній Грэмза

Знаёмімся са святарамі

Кс. Антоній Грэмза

   Ксёндз
   Антоній Грэмза

- Нарадзіўся 06. 02. 1977 г., вёска Залессе, каля Суботнікаў.
- Закончыў ВДС у Гродне ў 2000г.,
- Навучанне ў Каталіцкім Універсітэце ў Любліне: 2001 – 2004гг., спецыялізацыя: гісторыя Касцёла.
- Святарскія пасвячэнні: 19.05 2001 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З 2004 г. – натарыус курыі,
- з 2007 г. – рэктар касцёла імя Звеставання НМП (Пабрыгіцкага) у Гродне.

   "Святарства – гэта Божая ласка, незаслужаны дар, пастаянны пошук адказа на заклік Хрыста “Пайдзі за Мной” і штодзённае супрацоўніцтва з Божай ласкай".
   

Кс. Міхал Сапата

Знаёмімся са святарамі

Кс. Міхал Сапата

   Ксёндз-пралат
   Міхал Сапата

- Нарадзіўся 7 верасня 1925 г. у Лонцку (Польшча).
- Закончыў ВДС у Тарнове ў 1952 г.
- Святарскія пасвячэнні атрымаў 4 мая 1952 г. у Тарнове з рук біскупа Яна Стэпа.
- У 1954 г. ён закончыў Каталіцкі Універсітэт у Любліне, факультэт практычнай філасофіі, атрымаўшы дыплом магістра філасофіі.
- З 2004 г. кс. Міхал з’яўляецца генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі.

"Святарства – гэта верная служба для Бога".
   

Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч

   Ксёндз Біскуп
   Аляксандр Кашкевіч,
старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі,
    гродзенскі ардынарый

- Нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у Падгайдзю (Літва).
- Закончыў ВДС у Каўнасе і 30 мая 1976 г. атрымаў святарскія пасвячэнні.
- 1976 – 1981 г.г. – вікарый у Панявежысе.
- 1981 г. – пробашч у парафіі імя Святога Духа ў Вільні.
- 13 красавіка 1991 г. быў назначаны Святым Айцом Янам Паўлам II першым біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
- З 2006 г. старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

   Святарства – гэта вялікая ласка, якая абавязвае нас выконваць тое, чаго чакае ад нас Хрыстус, каб верна служыць вернікам у Касцёле. Святарства ніколі не “старэе”, а заўжды застаецца маладым і радасным.
   

Кс. Біскуп Уладзіслаў Блін

Знаёмімся са святарамі

Кс. Біскуп Уладзіслаў Блін

   Ксёндз Біскуп
   Уладзіслаў Блін,
намеснік старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі,
    ардынарый віцебскай дыяцэзіі

- Нарадзіўся 31 мая 1954 г.
- Скончыў ВДС у Влоцлаўку і 25 мая 1980 г. прыняў святарскія пасвячэнні.
- Вучыўся ў Каталіцкім Люблінскім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
- У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь і працаваў пробашчам у катэдральным касцёле Унебаўзяцця НПМ у Магілёве,
- дзе ў 1992 г. паклаў пачатак Міжнароднага экуменічнага фестывалю “Магутны Божа”.
- У 1998 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.
- 13 кастрычніка 1999 г. Папа Ян Павел II назначыў яго біскупам Віцебскай дыяцэзіі.
- 20 лістапада 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.
- З’яўляецца старшынёй Экуменічнай камісіі і камісіі Агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.
   

Кс. Біскуп Антоній Дзям'янка

Знаёмімся са святарамі

Кс. Біскуп Антоній Дзям'янка

   Ксёндз Біскуп
   Антоній Дзям'янка,
Генеральны сакратар,
   дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзііі

- Нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе.
- Выхоўваўся і вучыўся на святара пад кіраўніцтвам кс.пралата Вацлава Пёнткоўскага, бо не атрымаў дазволу на вучобу ў ВДС у Рызе.
- 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў святарскія пасвячэнні.
- У 1982 – 1984 г.г. прайшоў воінскую службу.
- Працаваў у парафіі ў Навагрудку.
- У 1996 г. скончыў Інстытут навук аб сям’і ў Варшаве з навуковай ступенню магістра тэалогіі.
- 4 ліпеня 1998 г. стаў дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
- Быў выбраны генеральным сакратаром ККББ, старшынёй рады па справах літургіі, сям’і і дабрачыннай дзейнасці.
- Цяпер з’яўляецца дапаможным біскупам, генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
   

Кс. Кардынал Казімір Свёнтэк

Знаёмімся са святарамі

Кс. Кардынал Казімір Свёнтэк

   Ксёндз Кардынал
   Казімір Свёнтэк,
Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі,
    Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі

- Нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў горадзе Вальк.
- Калі яму было 3 гады, то разам з сям’ёй быў сасланы ў Сібір.
- Пасля вяртання адтуль вучыўся ў ВДС у Пінску.
- 8 красавіка 1939 г. атрымаў святарскія пасвячэнні і працаваў у Пружанах.
- У выніку рэлігійных ганенняў быў арыштаваны і сядзеў у камеры смерці,
- а ў 1944 г. быў сасланы ў лагеры на 10 гадоў.
- У 1954 г. вярнуўся ў Пінск, дзе маліўся.
- У 1991 г. Святы Айцец Ян Павел II назначыў яго першым мітрапалітам новай Мінска-Магілёўскай мітраполіі і апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.
- У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел II узнёс яго да кардынальскай годнасці.
- 14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў просьбу аб звальненні з пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй...
   

Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Знаёмімся са святарамі

Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

   Ксёндз Арцыбіскуп
   Тадэвуш Кандрусевіч,
Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт

- Нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у Адэльску.
- У 1964 – 1970 г.г. вучыцца на факультэце энергетыкі і канструкцыі машын у Ленінградскім політэхнічным інстытуце.
- Скончыў ВДС у Каўнасе і 31 мая 1981 г. атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Спачатку працаваў у Літве, а пазней – у Гродне.
- У 1988 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.
- 20 кастрычніка 1989 г. атрымаў у Рыме біскупскую сакру з рук Папы Яна Паўла II.
- З 1991 г. - праца ў Расіі, спачатку як арцыбіскуп і апостальскі адміністратар для католікаў лацінскага абраду ў Расіі, а пазней як мітрапаліт.
- 21 верасня 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI назначыў яго арцыбіскупам, мінска-магілёўскім мітрапалітам.
- Уваходзіць у склад Папскай Рады “Справядлівасць і мір”.
   

Кс. Біскуп Казімір Велікаселец

Знаёмімся са святарамі

Кс. Біскуп Казімір Велікаселец

   Ксёндз Біскуп
   Казімір Велікаселец,
дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі

- Нарадзіўся 5 мая 1945 г. у вёсцы Стараволя.
- Служыў у войску, а таксама цяжка працаваў на будаўніцтве ў Вільні.
- Там жа пазнаёміўся з айцамі-дамініканамі, з якімі пазней звязаў свой святарскі лёс.
- Дзяржаўныя ўлады не дазвалялі яму вучыцца ў семінарыі ў Рызе на працягу трох гадоў.
- Вучыўся патаемна ў ксяндза Вацлава Пёнткоўскага.
- У 1984 г. скончыў семінарыю ў Рызе і атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Працаваў у парафіі ў Ішкалдзі.
- У 1992 г. быў назначаны генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.
- 24 чэрвеня 1999 г. у Пінскай катэдры адбылася ўрачыстая кансэкрацыя Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца.
   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.