Апынуцца ў абдымках Пастыра
кс. Юрый Марціновіч
18 красавіка 2021
|
Езус – Найвышэйшы Пастыр – параўноўвае нас з авечкамі, якія ідуць за голасам пастуха. Ён як Добры Пастыр клапоціцца пра авечак, даручаных Яго апецы Айцом. Перш за ўсё, дае вечнае жыццё, непакоіцца пра бяспеку. Ён заўсёды побач і ведае нас лепш за ўсіх. Мы атрымліваем гэты надзвычайны клопат як бескарыслівы падарунак.
Аднак ёсць небяспека, што мы можам адрынуць такі дар. Хоць гэта і здаецца неверагодным, яно стане магчымым у момант, калі перастанем слухаць голас Пастыра. Не чуючы голасу, не заўважым Яго прысутнасці і сыдзём з дарогі, якая вядзе да дома Айца. Таму Бог дае нам пастыраў у асобе святароў, але не толькі... †