ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Кожны мае свой крыж

Слова рэдактара

У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем чакаюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, нашага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту самай блізкай асобы... Часу, калі зможам падзякаваць за тое, што маем такога добрага Сябра, які палічыў за лепшае памерці сам, каб мы маглі жыць.
   На парозе гэтага святога часу, які дае нам Пан, трэба крыху спыніцца і паразважаць пра сябе і сваё жыццё. Трэба па-новаму паглядзець на крыж, які з,яўляецца не толькі цяжарам, але, перш за ўсё, знакам вялікай любові Езуса да чалавека.
   

Вучыцца мастацтву любові

Слова рэдактара

03 555 pdf by Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё.
   Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і прытуляючыся да бацькі. Яшчэ пазней хлопцы заўважаюць дзяўчат, дзяўчаты – хлопцаў.
   

Спрабаваць дайсці ў Вашыя дамы і сэрцы

Слова рэдактара

Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам.
   Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята я ў чарговы раз усведамляю, што сёння на сродках масавай інфармацыі ляжыць вялікая адказнасць за евангелізацыйную місію. Мы прагнем выконваць гэтае заданне як мага лепш і як мага больш дасканала, стараемся ўкладваць у сваю штодзённую працу час і сэрца.
   

За кожнай рэчаіснасцю стаіць сам Бог

Слова рэдактара

Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці.
    Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з канкрэтнай задачай, якую трэба выканаць на гэтай зямлі.
   

Старонка 8 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  50

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.