ГРОДНА
Пятніца,
24 мая
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Служыць, альбо выконваць волю Пана

Слова рэдактара

 Цудоўнай традыцыяй у Гродзенскім Касцёле сталі штогадовыя сустрэчы моладзі, якія адбываюцца на пачатку мая. Мноства хлопцаў і дзяўчат прыбываюць з розных куткоў дыяцэзіі, каб супольна падзякаваць Богу за цудоўны дар маладосці, за скарб веры, які атрымалі ад папярэдніх пакаленняў, за ласку святога хросту, якая раз і назаўсёды далучыла іх да супольнасці Хрыстовага Касцёла.
    Маладыя людзі збіраюцца разам на заклік сэрца ў перакананні, што іх вера павінна быць як светач, які не ўтойваюць баязліва ад свету, не хаваюць пад пасудзінай, а адважна ставяць на падсвечніку, каб ззяў ім і ўсім, хто прагне жыць у бляску хвалы Пана. 
   

Указвае на Езуса

Слова рэдактара

 Марыйны месяц май мае непаўторны клімат. Зямля нібы апранае мантыю для Маці Божай: дрэвы абсыпаны кветкамі, птушкі закладваюць гнёзды, свежасць і адценне зеляніны паказваюць хараство жыцця, свету, створанага Усемагутным. У той жа час ва ўсіх нашых касцёлах і капліцах, а таксама ля прыдарожных крыжоў і ў прыватных дамах гучаць узнёслыя звароты Ларэтанскай літаніі. Гэта адна з найпрыгажэйшых марыйных малітваў, скіраваная да Бога, адзінага ў Святой Тройцы.  
   

Паглядзець з верай

Слова рэдактара

 Надышоў час, калі мы асаблівым чынам перажываем найвялікшыя таямніцы нашай веры: смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Цяжка абыякава прайсці міма такіх падзей.
    У гэтыя дні здзяйсняецца праўда пра тое, што “калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён” (Ян 12, 24). Перажываем гадзіну праслаўлення Збаўцы. Ён прайшоў праз смерць і ўваскрос, каб даць нам жыццё. Ахвяра Езуса Хрыста на крыжы аб’явіла аб дасканалай любові Бога да свету. Пустая магіла з’яўляецца нямым сведкам цэнтральнай падзеі ў гісторыі чалавецтва – змёртвыхпаўстання нашага Пана.  
   

Таямніца веры

Слова рэдактара

 Пальмовай нядзеляй – Нядзеляй Мукі Пана – распачынаем адзначэнне Вялікага тыдня. Гэтыя 7 дзён у кантэксце літургічнага года займаюць выключнае месца ў жыцці вернікаў.
    Цэнтральнай падзеяй Вялікага тыдня становіцца Пасхальны Трыдуум. “Святкуючы Таямніцу Збаўлення, Касцёл адкрывае багацці збаўчых учынкаў і заслуг свайго Пана так, што яны прадстаўляюцца, як гэта было ва ўсе часы, каб вернікі дакрануліся да іх і атрымалі ласку збаўлення” (Канстытуцыя аб святой літургіі №102). Як хрысціяне мы не можам забывацца, што Вялікі тыдзень – гэта вялікая Таямніца веры.  
   

Старонка 18 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  222

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.