ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада
2024 года
 

Пастырскае Слова

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Пастырскае Слова

Юзаф Станеўскі Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі


Дарагія Браты і Сёстры!
У адгартацыі “Evangelii gaudium” папа Францішак піша, што ёсць хрысціяне, якія жывуць Вялікім постам без Вялікадня.
   
    Аднак, Папа прызнае, што радасць не перажываецца такім самым чынам на ўсіх жыццёвых этапах і ў розных абставінах, часам вельмі складаных. Яна прыстасоўваецца і змяняецца, але заўсёды застаецца хаця б у выглядзе праменьчыка святла, які нараджаецца з асабістай упэўненасці, што нас бязмежна любяць нягледзячы ні на што.
    Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам.
    Тыя, хто дазваляе сябе збавіць, вызваляюцца ад граху, смутку, унутранай пусткі і ізаляцыі.
    З Езусам Хрыстом радасць заўсёды нараджаецца і адраджаецца.
 

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на І Нядзелю Вялікага посту 2015 года

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Як кожны год, у Папяльцовую сераду ў каталіцкім Касцёле распачаўся літургічны перыяд Вялікага посту. На працягу 40 дзён, прымаючы цяжар навяртання, пакуты і пакаяння, мы будзем духоўна рыхтавацца да радаснага вызнання веры ва Уваскрослага Хрыста падчас святкавання Велікодных свят.
    Вялікі пост – гэта асаблівы час ласкі, падораны нам Панам, каб мы маглі адрадзіцца ўнутрана, умацаваць сваю веру, надзею і любоў, аднавіць сваю сувязь з Хрыстом і адкрыцца на Яго збаўчае ўздзеянне. У сённяшняй літургіі мы чуем заклік Езуса, які адначасова з’яўляецца лейтматывам распачатага перыяду Вялікага посту: “Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле!” (Мк 1, 15). Трэба адзначыць, што Езус спачатку абвяшчае радасную навіну аб набліжэнні Божага Валадарства, а толькі потым скіроўвае да нас патрабавальны, і таму цяжкі заклік да пакаяння і веры ў Добрую Навіну.
 

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Пастырскае Слова

Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама абвінавачванні ў незацікаўленасці кіраўніцтва каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў.
Мы, як і вернікі католікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія лічым неабгрунтаванай абразай каталіцкага Касцёла і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці.
    У 1989 г. у Беларусі служыла каля 60 мясцовых святароў. Цяпер іх колькасць узрасла да 360, г.зн. павялічылася ў шэсць разоў. Няўжо гэта не паказчык таго, што наш Касцёл прыкладае шмат намаганняў у вобласці падрыхтоўкі мясцовых святароў? Праблема ў тым, што ў савецкія часы ў Беларусі з-за адсутнасці семінарый не было магчымасці рыхтаваць новых святароў. Дзякуй Богу, сёння гэта магчыма, але пры гэтым трэба памятаць і пра тое, што святарства – гэта не прафесія, а пакліканне, і ніякай сілай нікога нельга паслаць у семінарыю.
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Пастырскае Слова

“Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк, 2, 10–11).
Гэтымі словамі анёл Пана абвясціў пастухам з Бэтлеема радасную навіну аб Нараджэння Езуса Хрыста. Прыход Божага Сына на гэты свет абуджае ў сэрцах радасць, бо з’яўляецца выра­жэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека. У святы Божага Нараджэння мы занава перажываем таямніцу гэтай Божай любові. Яна надае сэнс нашаму жыццю, напаўняе нас даверам і супакоем; дзякуючы ёй мы адчуваем сябе шчаслівымі і спакойнымі, як любімыя дзеці нашага Айца, які ў небе. Мы прагнем дзяліцца гэтай радасцю з сям’ёй і блізкімі, з братамі ў хрысціянскай веры і з усімі людзьмі добрай волі.
    У гэты святочны час шлю Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць свят Божага Нараджэння загосціць у Вашых сэр­цах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаў­лення, узмацняе Вас у веры, надзеі і любові. Няхай Ён шчодра адорвае Вас здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі.
    Жадаю Вам ра­дас­ных, спакой­ных, поўных надзеі і ап­тымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, багатага на Божае бласлаўленне Новага 2015 года!
 

Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Пастырскае Слова

Я ўсцешаны, што звяр­таючыся да Вас упер­шыню як біскуп, магу паведаміць Вам радасную навіну: “Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 10–11). І далей з Вамі напяваю калядную песню пры Бэтлеемскіх яслях у нашых касцёлах: “Ляжыць у яслях, хто ж паверыць?!”
    Бог у яслях? Яго адаруюць анёлы, Ім захапляецца Найсвяцейшая Маці, з асцярожнасцю глядзіць св. Юзаф, з радасцю схіляюцца пастушкі. І толькі адно пытанне: ці так выглядае Бог? Ці праўда, што Бог выглядае таксама, як кожны чалавек?
    Дарагія Браты і Сёстры! Гэта Божы Сын пакладзены на сене. Гэта цуд, які мы перажываем, пры якім молімся, які нас затрымлівае каля сябе. Калядка за калядкай, дзяленне аплаткай, Пастэрка, зноў Бэтлемская стайня, задуменнасць у Тваім і маім сэрцы: ці сапраўды Бог аж так палюбіў свет?
    Давайце яшчэ раз прыгледзімся да стайні, да фігуркі Дзіцятка Езус. Яна ўказвае на звычайнага чалавека адразу ж пасля нараджэння: безабароннага, якому неабходна апека, любоў, пяшчота, трохі цеплыні і сэрца, якое чакае.
 

Старонка 6 з 17:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.