ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Гродзенскі ардынарый запрашае на Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Пастырскае Слова

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

Дарагая Моладзь!
    Вучні школ, прафесійных устаноў і Студэнты вышэйшых навучальных устаноў!
    Запрашаю Вас 16–18 мая на чарговыя Дыяцэ­зіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будзе прымаць парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец).
    Галоўным дэвізам сустрэчы будуць словы: “Убогія духам маюць доступ да неба”. Заахвочваю Вас прыняць удзел у сёлетніх Днях моладзі як мага больш шматліка. Дыяцэзіяльныя дні мо­ладзі – гэта сумесны час для маладых людзей, каб разам святкаваць і радавацца да­рам маладосці па-хрыс­ціянску.
    Падрабязную інфар­мацыю наконт удзелу можна будзе атрымаць у сваіх святароў і душ­пастараў моладзі.
    На плённую падрых­тоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.
 

Пастырскае слова на Свята Уваскрасення Пана

Пастырскае Слова

Біскуп Гродзенскі Аляксандр КашкевічУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
Як кожны год, Велі­кодныя святы напаў­няюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова пера­жываем най­важ­нейшую праўду хрыс­­ціян­скай ве­ры: Хрыстос Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрасенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.
 

Слова дапаможнага біскупа на Святы Уваскрасення Пана

Пастырскае Слова

Кс. бп Юзаф

Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Давайце ўзрадуемся Уваскрасенню нашага Пана Езуса Хрыста! Пекла, грэх і смерць назаўжды пераможаны Божым Баранкам!
    Дарагія Браты і Сёстры! Кожны з нас патрабуе такой веры, якая вядзе да сустрэчы з Хрыстом. Менавіта такая вера заахвочвае чалавека дзяліцца радасцю Хрыстовай Пасхі. Папа Францішак прыпамінае, што “Уваскрасенне Хрыста не належыць да мінулага. Хрыстос сапраўды жыве!”.
    Жадаю, каб Божая ласка памнажала веру ў нашых сэрцах, каб мы, так як апосталы Ян і Пётр, адважыліся прайсці ад пустой магілы, якую бачаць нашыя вочы, да моцнай веры ў сэрцах, народжанай з асабістай сустрэчы з Уваскрослым Панам. Жадаю ўсім, каб мы з глыбокім даверам адкрывалі сэрцы для Уваскрослага Хрыста, які мае моц вызваляць нас ад грахоў, страхаў і трывог перад будучыняй. Толькі Уваскрослы Пан з’яўляецца крыніцай моцнай надзеі. Жадаю, каб мы, узмоцненыя Ягонай ласкай, здолелі распаліць полымя веры ў сэрцах нашых няверуючых братоў і сясцёр, каб змаглі давесці іх да сустрэчы з Хрыстом! Узлюбленыя ў Хрысце! Давайце будзем абвяшчаць свету радасць Евангелля: Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Алелюя!
 

Пастырскае слова на Божае Нараджэнне

Пастырскае Слова

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”!
Мы ў чарговы раз перажываем радасныя святы Божага Нараджэння! Яны прыгадваюць нам праўду веры, што Езус Хрыстус, Божы Сын, стаў Чалавекам і прыйшоў на гэты свет для нашага збаўлення. “Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны…” (Ян 3, 17–18).
    Святы Айцец Франці­шак у энцыкліцы “Lumen Fidei” піша: “У веры, якая з’яўляецца дарам Бога, звышпрыроднай цно­тай, спасланай Ім, мы прызнаём ахвяраваную нам вялікую Любоў, скіраванае да нас добрае Слова, і, калі мы прымаем гэтае Слова, якім ёсць Езус Хрыстус, уцелаўлёнае Слова, Дух Святы перамяняе нас, асвятляе шлях будучыні, і ў нас узрастаюць крылы надзеі, каб мы ішлі гэтай дарогай з радасцю” (LF 7).
 

Камунікат Апостальскай Нунцыятуры аб прызначэнні трох новых біскупаў

Пастырскае Слова

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў:
    – біскупам Віцебскай дыяцэзіі – шаноўнага прэзбітэра Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дзекана дэканата Віцебск-паўночны;
    – дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – шаноўнага прэзбітэра Юрыя Касабуцкага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Шыліо (Scilio);
    – дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі – ша­ноў­нага мансіньёра Юзафа Ста­неўскага, які ў дадзены момат выконвае абавязкі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыяла Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Табаікара (Tabaicara).
 

Старонка 8 з 17:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.