ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Пастарскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды Х Нацыянальнага дня “Caritas”

Пастырскае Слова

(фрагменты)
[...] У нашай краіне побач з рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай найбольш патрабуючым, існуе таксама касцёльны Caritas. Чым з’яўляецца арганізацыя Саritas? Caritas – гэта каталіцкая дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічае як у Беларусі, так і ва ўсім свеце. І хоць гэта дабрачынная арганізацыя, аднак першым яе заданнем з’яўляецца нясенне Хрыста туды, дзе пра Яго яшчэ не ведаюць. Бо першым лекарам ад самоты і хваробы з’яўляецца Хрыстос і Яго Евангелле. Але “вера без учынкаў – мёртвая” піша св. Якуб. Таму арганізацыя выконвае заданні, звязаныя з нясеннем дапамогі найбольш патрабуючым, г.зн. хворым, пажылым, бяздомным, дзецям з бедных сем’яў. У Беларусі існуе нацыянальны Сaritas, які каардынуе працу арганізацыі ў кожных з чатырох дыяцэзій каталіцкага Касцёла на тэрыторыі нашай краіны. У кожнай дыяцэзіі існуе асобная адзінка Сaritas, якая выконвае заданні, што вынікаюць са Статутаў арганізацыі. Ёсць таксама парафіяльны Сaritas, найменшая структуральная адзінка. Парафіяльны Сaritas мае найбольшыя магчымасці дайсці да тых, хто патрабуе дапамогі.
 

Змілуйся, Пане, бо мы зграшылі

Пастырскае Слова

ПАСТАРСКІ ЛІСТ КС. БІСКУПА АЛЯКСАНДРА КАШКЕВІЧА НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2013 г.
 
Дарагія Браты і Сёстры! Давайце вучыцца больш быць перад Богам, які аб’яўляецца ў Езусе Хрысце. Малітва заўсёды застаецца першай і галоўнай умовай набліжэння да Бога. Таму я заахвочваю Вас, каб у гэты святы час Вы прысвяцілі больш часу малітве. Яна ж пасадзейнічае таму, што мы выйдзем з абыякавасці жыцця і станем уразлівымі на справы Бога і нашай душы. Добрая малітва таксама з’яўляецца дапамогай у адкрыцці перад Богам закуткаў свайго сэрца. Таму Касцёл у гэты перыяд асабліва прыгадвае пра неабходнасць добра падрыхтаванай сакраментальнай споведзі, каб мы маглі перажываць уваскрасенне Хрыста не толькі ў літургіі, але перш за ўсё ў нашай уласнай душы.
 
 

З верай і з Папам

Пастырскае Слова

Сустрэча з Папам. 2009 годФрагмент паслання Святога Айца на Вялікі пост
Вера – гэта пазнанне праўды і прыход да яе (пар. 1 Цім 2, 4); любоў – гэта “прытрымліванне” праўды (пар. Эф 4, 15). Праз веру мы наладжваем прыязнасць з Панам; праз любоў мы жывём гэтай прыязнасцю і клапоцімся пра яе (пар. Ян 15, 14). Вера схіляе нас да прыняцця запаведзі Пана і Настаўніка; любоў дае нам бласлаўленне, каб прыводзіць яе ў дзеянне (пар. Ян 13, 13-17). У веры мы народжаныя як Божыя дзеці (пар. Ян 1, 12); любоў прыводзіць да таго, што мы пэўным чынам трываем у гэтым Божым сыноўстве, прыносячы плён Святога Духа (пар. Гал 5, 22). Вера дапамагае нам распазнаць дары, якія добры і велікадушны Бог нам даручае; любоў робіць іх плённымі (пар. Мц 25, 14-30).
 

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на Нядзелю Святой Сям’і 2012 г.

Пастырскае Слова

“Стаўшы бацькамі, сужэнцы атрымліваюць ад Бога дар новай адказнасці. Іх бацькоўская любоў павінна стаць для дзяцей бачным знакам той самай любові Бога, «ад якой бярэ назву ўсялякае бацькоўства на небе і на зямлі»” (Familiaris consortio 15).
Трываючы ў радасці свята Нараджэння Пана, яшчэ раз лучымся з вамі, запэўніваючы ў нашай айцоўскай любові да вас. Прыйсце на свет Езуса Хрыста ў постаці чалавека з’яўляецца радаснай падзеяй, якая дае пачатак новай гісторыі чалавецтва. Нараджэнне Езуса суправаджае шмат акалічнасцей, якія маюць небяспечны характар. Калі паглядзім на ўмовы, у якіх Марыі прыходзіцца нараджаць Збаўцу свету, то трэба было б назваць іх крайне ўбогімі і небяспечнымі для здароўя немаўляці. Затым бачым, як Святая Сям’я ўцякае ў Егіпет, абараняючы такім чынам жыццё Езуса. Сёння ў Евангеллі чытаем пра падзеі, якія для Марыі і Юзафа, бацькоў Езуса, былі звязаны з вялікім перажываннем, з чым сустракаюцца многія бацькі, якія губляюць сваіх дзяцей. Бачым таксама, як вельмі сур’ёзна браты і сёстры падыходзяць да адказнасці за новае жыццё Марыі і Юзафа. Яны ведаюць, што з’яўляюцца бачным знакам любові Бога да чалавека...
 



Паведамленне  Канферэнцыі  Каталіцкіх Біскупаў  Беларусі на Нядзелю  Святой Сям’і  2012 г.
 

Хвала на вышынях Богу!

Пастырскае Слова

boze narodz1
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”
   Сын Божы нарадзіўся – узрадавалася ўсё стварэнне, неба і зямля. Анёлы заспявалі: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супа­кой людзям добрай волі”. Успамінаючы гэтую ўрачыс­тую хвіліну, калі святло Бэтлеемскай зоркі асвяціла цемру ночы і неба ў прадказаным Богам горадзе Бэтлееме злучылася з зямлёю, дазвольце павіншаваць Вас, узлюбленыя Вернікі, з радасным святам Божага Нараджэння! Дарагі Браце і дарагая Сястра! Кожны чалавек: дарослы і маленькі, здаровы і хворы, той, хто шукае праўду і спаўненне жыцця, і той, хто гэта ўжо знайшоў, – узвесяліся ў сваім сэрцы і падзякуй Найвышэйшаму Богу за таямніцу Яго любові, пранікніся гэтай гістарычнай падзеяй, якая перамяніла зямное існаванне. Бог нарадзіўся чалавекам. І няважна, што кажуць тыя, хто ў Яго не верыць ці сумняваецца ў Ягонай моцы. Вы майце моцную веру! Сёння, у гэтае радаснае свята Божага Нараджэння, калі разам з усім каталіцкім Касцёлам мы перажываем Год веры, я хачу заклікаць Вас, дарагія Вернікі, да падзякі Богу за ласку веры. Дарагія Браты і Сёстры, шануйце сваю веру, сцеражыце яе, штодня давайце сведчанне аб ёй, каб і іншыя маглі атрымаць ласку веры. Штодня маліцеся аб памнажэнні веры ў Вашых сем’ях, у душах дзяцей і моладзі, праяўляйце духоўную падтрымку тым, каму сёння не хапае веры або хто яе страціў. Пан Езус у чарговы раз збірае нас на ўспамін свайго Нараджэння, даверцеся Яму і моцна верце ў Ягоную моц! Малюся за кожнага з Вас перад нованароджаным Збаўцам і прашу, каб Бог усім Вам паблаславіў. У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн.
 
 
 
 

Старонка 10 з 17:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.