ГРОДНА
Аўторак,
07 мая
2024 года
 

Пастырскае Слова

“Porta fidei” (“Брама веры”)

Пастырскае Слова

Апостальскі ліст Бенедыкта XVI у форме “Motu proprio”, які абвяшчае Год веры
Я пастанавіў абвясціць Год веры. Ён распачнецца 11 кастрычніка 2012 г., у пяцідзясятую гадавіну адкрыцця II Ватыканскага Сабору, а скончыцца ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.
1. “Брама веры” (пар. Дз 14, 27) заўсёды для нас адчынена. Яна нас вядзе да жыцця ў камуніі з Богам і дазваляе ўвайсці ў Яго Касцёл. Гэты парог можна пераступіць, калі абвяшчаецца Божае слова, а сэрца дазваляе ўздзейнічаць на сябе ласцы, якая перамяняе. Пераступіць гэты парог – значыць вырушыць у дарогу, якая доўжыцца ўсё жыццё. Яна пачынаецца хростам (пар. Рым 6, 4), дзякуючы якому мы можам клікаць Бога, звяртаючыся да Яго, як да Айца, а заканчваецца зараз жа пасля пераходу праз смерць да вечнага жыцця, якое з’яўляецца плёнам змёртвыхпаўстання Пана Езуса, які разам з дарам Святога Духа жадаў уключыць у сваю асабістую хвалу тых, хто ў Яго верыць (пар. Ян 17, 22). Вызнанне веры ў Святую Троіцу – Айца, Сына і Святога Духа – раўназначнае з верай у адзінага Бога, які ёсць любоў (пар. 1 Ян 4, 8): Айца, які ў свой час паслаў свайго Сына для нашага збаўлення; Езуса Хрыста, які ў таямніцы сваёй смерці і змёртвыхпаўстання збавіў свет; Святога Духа, які вядзе Касцёл на працягу стагоддзяў у чаканні хвалебнага вяртання Пана.
 

Пастырскі Ліст на пачатак новага школьнага і катэхетычнага года

Пастырскае Слова

Хутка мінулі дні летняга адпачынку дзяцей і моладзі. Распачаўся чарговы школьны і катэхетычны год. Ва ўсіх школах нашай краіны прагучаў першы званок. Гэта быў знак пачатку чарговага перыяду ўзрастання вялікай колькасці дзяцей і моладзі ў мудрасці і ласцы ў Бога і людзей.
   Сёлетні школьны і катэхетычны год – гэта час, калі наша Гро-дзенская дыяцэзія дзякуе Богу за 20-годдзе свайго існавання і за розныя ласкі, якія яна атрымала за гэты перыяд. 1 мая гэтага года мы былі сведкамі беатыфікацыі вялікага сябра моладзі, папы Яна Паўла ІІ. Тады ва ўсіх парафіях нашай дыяцэзіі распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, якая працягваецца да сённяшняга дня. Падчас летніх месяцаў вялікая колькасць вернікаў удзельнічала ў пешых піліграмках у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях і ў іншыя месцы культу. Пілігрымка нашай моладзі накіравалася таксама і ў Іспанію на Сусветную сустрэчу моладзі са Святым Айцом Бенедыктам XVI. Святы Ацец, прамаўляючы да поўных энтузіязму маладых людзей, заклікаў іх да пазнання і адкрыцця сапраўднага шчасця, якое вынікае з укаранення і будовы свайго жыцця ў Хрысце...
 

Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

Пастырскае Слова

(у сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта аб рэпрадуктыўных тэхналогіях)
У апошнія часы ва ўсім свеце многа ўвагі надаецца праблеме кланіравання чалавечых эмбрыёнаў з мэтай «вытворчасці» чалавечых асобаў, або так званым рэпрадуктыўным тэхналогіям. Не адстае ў гэтым і Беларусь. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 27 красавіка 2011 г. у першым чытанні прыняла законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх выкарыстанні.
   Каталіцкі Касцёл, падзяляючы занепакоенасць праблемай бясплоднасці і заахвочваючы да пошуку новых метадаў яе лячэння, у той жа час катэгарычна выступае супраць выкарыстання тэхналогій, якія супярэчаць хрысціянскаму разуменню годнасці сям’і, бацькоўства, дзетанараджэння і чалавечага эмбрыёна, а таксама значэння чалавечай сексуальнасці.
 

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды 20-годдзя дыяцэзіі і перэгрынацыі абраза Міласэрнага Езуса

Пастырскае Слова

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
   Дарагія дыяцэзіяне!
Набліжаецца гістарычная хвіліна, калі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паўнамоцтвам Наступніка Святога Пятра абвясціць усяму свету, што Божы Слуга Ян Павел II з’яўляецца Благаславёным. Гэта адбудзецца ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці, 1 мая, на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Мы выкажам тады вялікую ўдзячнасць Пану Богу за дар для ўсяго Паўсюднага Касцёла – дар благаславёнага Яна Паўла II.
   Наша дыяцэзія мае асаблівую падставу для ўдзячнасці, бо яна была заснавана 13 красавіка 1991 года менавіта Божым Слугой Янам Паўлам II і неўзабаве адзначыць 20-ю гадавіну свайго існавання. Гэта дата з’яўляецца нагодай, каб падзякаваць Пану Богу за Яна Паўла II, Пастыра і Правадыра Касцёла пералому стагоддзяў. Дзякуем Пану Богу за тое, што ён, заўважыўшы пасля доўгіх гадоў ганення і атэістычнага пераследавання прыкметы наступлення “Вясны Касцёла”, утварыў структуры Касцёла на Беларусі. Таксама як адна дыяцэзіяльная сям’я мы выказваем Пану Богу падзяку за ўсе ласкі, якія спазналі праз яго на працягу 20 гадоў. Запрашаю вас, умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры, аказаць сёлета асаблівую ўдзячнасць Пану Богу за Яго Апеку над намі. І хаця 20 гадоў – гэта даволі кароткі перыяд, аднак мы вучымся выразна заўважаць доказы Божага клопату пра нас.
 

Каб падняць сучаснага чалавека з магілы граху

Пастырскае Слова

Кс. Арцыбіскуп  Тадэвуш КандрусевічХрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Дарагая рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”!
    У збавенную і радасную ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана вітаю Вас словамі гэтага велікоднага віншавання, якое ў гэтым годзе, калі ўсе хрысціяне адначасова адзначаюць гэтае найважнейшае свята, гучыць з асаблівай моцай. Яно заклікае нас да супольнага хрысціянскага сведчання і абароны духоўных вартасцяў з мэтай падняць сучаснага чалавека з магілы граху да жыцця ў ласцы.
    Верная хрысціянскай традыцыі і навучанню Касцёла, газета “Слова Жыцця” нястомна абвяшчае Божае слова, якое, як навучае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, з’яўляецца крыніцай кожнага адраджэння. Гэтае Слова вядзе нас да пустой магілы Збавіцеля як сведкі Змёртвыхпаўстання, да якой штодзённа спяшаюцца тысячы людзей, каб умацаваць сваю веру і знайсці страчаную надзею.
    Таму няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус шчодра адорвае Вас усімі сваімі дарамі і ласкамі, каб праз перадачу навучання Касцёла і яго ўспрыманне газета “Слова Жыцця” вяла сучаснага разгубленага чалавека да духоўнага змёртвыхпаўстання.
 

Старонка 13 з 17:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  239

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.