III этап падрыхтоўкі да СДМ у Мадрыдзе (студзень 2011 г.)
Для плённай падрыхтоўкі да падарожжа звычайна накіроўваецца спецыяльнае пажаданне на дарогу. Кожны раз мы вяртаемся да яго, каб зразумець, ці мы не сышлі з правільнага шляху на бездарожжа.
Тым пажаданнем-“маяком” Касцёла на СДМ у Мадрыдзе былі выбраны дэвіз-праграма – “Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (Клс 2, 7).
Гэта ёсць свайго роду шыфр кожнага паспяховага добрага шляху нашага жыцця. Пераносячы гэты шыфр у кожную сітуацыю, можна правільна прачытаць шлях прызвання да святасці і Збавення. Дарога ў Мадрыд – гэта фрагмент шляху майго жыцця, падчас якога я хачу адкрыць прызванне да святога жыцця. †