ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

На шляху да святасці

Праяві да нас , Пане, сваю міласэрнасць...

На шляху да святасці

Пачатак цудаў фігуры Засмучанага Езуса ў роскім касцёле бярэ свае вытокі з падзеі, калі падчас св. Раратняй Імшы сляпая жанчына (думаючы, што перад ёй – спаведнік) выспавядалася перад фігурай і атрымала дараванне грахоў. На пытанне ксяндза, які даваў ёй св. Камунію, у каго яна была ў споведзі, жанчына адказала: “Той спаведнік, які сядзіць у бабінцы, слухаў споведзь і калі ён дараваў мне грахі – я стала бачыць”. Гэты факт пацвердзілі ўсе людзі, прысутныя на св. Імшы, і з таго часу цуды, а з тым звязаныя ласкі, пачалі пашырацца сярод вернікаў тамашняй парафіі і ваколіцаў.
    Вельмі важны той факт, што ў камуністычныя часы, калі многія касцёлы былі закрытыя, а іх замянялі на склады, магазіны ці знішчалі, то касцёл у Росі дзейнічаў на працягу ўсяго гэтага перыяду і быў пад пастаяннай апекай душпастыраў.
 

...И дай нам свое Спасение

На шляху да святасці

Адвент – время реколекций. Хотелось бы пригласить читателей газеты “Слова Жыцця” к размышлению о том, что для исцеления души и тела не надо искать каких-то специальных мест и стран. Главной причиной получения благодати исцеления является открытие души и сердца Господу и сожаление за свои падения и грехи. Вера творит чудеса.
   

Чакаючы Збавіцеля… Традыцыі Адвэнту

На шляху да святасці

Гэтае радаснае чаканне прыходу Езуса Хрыста, які з’яўляецца і змяняе наш лёс… У нашым чаканні расце надзея, як святло, якое асвятляе цемру. Ян Хрысціцель становіцца голасам, які кліча, прадказвае прыход Збавіцеля. Адвэнт – гэта апостальскі заклік: “Радуйцеся ў Пану, яшчэ раз паўтараю, радуйцеся! Няхай будзе вядома ўсім людзям ваша паблажлівая лагоднасць! Бог – блізка!”
    Адвэнт з’яўляецца часам асаблівага роздуму і ўнутранай сканцэнтраванасці. Гэта – чатыры тыдні радаснага чакання прыходу Езуса і асаблівага нагадвання пра канчатковы надыход Хрыста.
   

Выключная святая Імша

На шляху да святасці

Першая св. Імша на Каляды – гэта першая св. Імша Божага Нараджэння. Яна ўвекавечвае чуванне пастухоў, якія маліліся ў Бэтлееме і чакалі нараджэння Езуса.
Урачыстасць Божага Нараджэння разам з суправаджаючымі яе спецыяльнымі абрадамі была вядома з IV стагоддзя. Для апосталаў і евангелістаў самым важным быў факт, што Езус нарадзіўся, што Бог стаў чалавекам і прыйшоў у свет.
    Першая святая Імша на Каляды ці св. Імша Божага Нараджэння, якую цэлебруюць апоўначы, адкрывае актаву літургічных святкаванняў, звязаных з таямніцай Уцелаўлення ці прыняцця Божым Сынам людской прыроды і прыходу ў свет.
    Першая калядная св. Імша ў Бэтлееме ажыццяўляецца апоўначы ў касцёле імя св. Кацярыны. Для тых, каго не здолее змясціць святыня, на плошчы Ясляў перад базылікай Нараджэння будуць устаноўлены вялікія экраны. Сама літургія з’яўляецца літургіяй успаміну таямніцы Божага Нараджэння. Ва ўсім свеце мы молімся ў гэты дзень, гаворачы: “Хрыстус нарадзіўся!”. Аднак толькі ў Бэтлееме падчас каляднай св. Імшы можна сказаць, што сёння і тут нарадзіўся Збавіцель. Таму на заканчэнне гэтай урачыстай св. Імшы святары ўваходзяць ізноў у гроту – месца нараджэння Збавіцеля, каб там праспяваць Евангелле і дакрануцца да гэтага месца. Бэтлеемскую фігурку Дзіцятка Езус нясуць у працэсіі, кладуць яе на “зорку нараджэння”, якая адліта на падлозе, і далей – у яслі, дзе Хрыстус знайшоў першы прытулак. Збавіцеля не прынялі ў заезным доме, а “прытуліла” яго простая грота і ў ёй фігурка Езуса застаецца аж да Трох Каралёў ці ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, калі кончыцца тут вялікая ўрачыстасць Божага Нараджэння.
   

Священник: Бог, ангел, человек?

На шляху да святасці

Однажды со студентами несколько часов мы дискутировали над проблемой современного образа католического священника. Каким должен быть священник XXI века?

    Отвечая на этот непростой вопрос сразу же группа поделилась на консерваторов и модернистов.
    “Современный священник не должен ничем отличаться от своего собрата вековой давности”, - стали утверждать консерваторы. Для консервативно настроенных людей всё хорошее БЫЛО в прошлом, поэтому каждое новшество БУДЕТ злом, изменой прекрасной были. Зачем создавать что-то новое, если старое - столь прекрасно? Зачем вообще искать новый образ священника, если он должен быть всегда одинаков, во все века? Ответы на эти вопросы для консерватора очевидны, а сама постановка проблемы выглядит абсурдом, преднамеренным отбрасыванием прошлого, которое является “magistrae vitae” (учителем жизни). На вопрос: “Каким является тот неизменный и правильный образ священника?” - мои консерваторы взялись описывать идеализированный образ священника времён начала ХХ века. Он, в отличие от современных священников, всегда носил сутану, ВСЕГДА, без каких-либо исключений, у него просто не могло быть другого гардероба. Правильный священник должен быть беден. У него отсутствуют негативные черты характера, он прямолинеен, неумолим ко лжи, открыто всегда и всем говорит правду, непоколебимо справедлив.
   

Шукаючы “мелодыі” жыцця

На шляху да святасці

“Cogitо ergo sum” (“я думаю – значыць існую”) сцвярджаў французскі філосаф Рэнэ Дэкарт. Калі чалавек жыве, думае, то ён задае сабе шмат пытанняў экзастэнцыяльнага характару. Я хацела б з самага пачатку працытаваць выказванне аднаго маладога чалавека, які ўключыўся ў дыскусію пра сэнс жыцця на інтэрнэтнай старонцы: “Не магу прыняць смерць, не магу знесці нядоўгатрываласць. Не жадаю жыць толькі для таго, каб паўстаў з мяне наступны чалавек. Я не хачу быць толькі шасцярнёй у вялікай машыне, а хачу зразумець, куды плыве жыццё, хачу знайсці сэнс сваіх дзеяннях”. Пошук адказу на пытанне: “Які сэнс майго жыцця?” ці “Для чаго я жыву наогул?” з’яўляецца прывілеем і пакутай маладых людзей. У якім узросце ўпершыню сфарміроўваецца гэтае пытанне ў свядомасці маладога чалавека, ніхто не ў стане сказаць. Некаторыя псіхолагі мяркуюць, што наступае гэта ва ўзросце 14-15 гадоў пасля таго, як чалавек атрымаў пэўны жыццёвы вопыт і паназіраў за жыццём.
   

Найсвяцейшая Сям’я! Благаслаў і ахоўвай усе сем’і свету!

На шляху да святасці

Лістапад уводзіць нас у таямніцу Назарэту, прыбліжаючы яе цераз заснавальніцу сёстраў-назарэтанкаў.
    12 лістапада 1842 г. у Рашковай Волі недалёка ад Варшавы нарадзілася Францішка Сядліская, пазнейшая маці Марыя ад Езуса, Добрага Пастыра. З ранняга дзяцінства яна была закахана ў Богу і толькі ў Ім бачыла крыніцу, мэту і змест свайго існавання. Яна захацела прысвяціць сваё жыццё выключна Боскаму Узлюбленаму, але пачаць манаскае жыццё змагла, згодна волі духоўнага кіраўніка, толькі ў 30 гадоў! Маладая асоба была цалкам аддана Хрысту і Яго службе.
    Маладая Францішка разглядваецца і адчувае патрэбы свету, Касцёла і Айчыны. Яна заўважае ўбогіх, хворых, дзяцей-сіротаў. Прызыў дапамагчы нясецца адусюль. Таму ў гэты час паўстаюць шматлікія манаскія супольнасці дзеля таго, каб ахапіць сваёй малітвай і канкрэтнай дапамогай усіх дзяцей Касцёла.
   

Старонка 60 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.