ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

На шляху да святасці

Таямніца Божага Нараджэння

На шляху да святасці

Крыніца фота wikimedia.org. Паклон Трох Каралёў, Андрэа Мантэнья, каля 1466 г.Перажываем найпрыгажэйшы перыяд у літургічным календары – час чакання Месіі. Але ці выходзяць нашы веды пра Божае Нараджэнне за межы агульнай традыцыі?
Усе памятаем, што ў людскіх дамах не знайшлося месца для Дзіцятка Езуса і што Ён нарадзіўся ў беднай стайні. Мы таксама перакананы, што першымі прывіталі Збаўцу пастухі. Затым зорка асвяціла дарогу і прывяла да стайні Трох Каралёў, каб паднеслі Езусу каштоўныя дары. Святкуючы, мы таксама чакаем, калі першая зорка асвеціць цемру на небе, каб у коле сям’і сесці за вігілійны стол. Затым запальваем свечку, спажываем 12 страў і дзелімся аплаткай. Так дыктуе традыцыя. Аднак ці задаёмся пытаннем, чаму святкуем менавіта так, а не інакш? Ці ёсць у гэтым нейкі глыбейшы сэнс? У рэшце рэшт, усё, што робіць Бог, невыпадкова, і ў многіх з’явах утоена вельмі дакладная і праніклівая сімволіка. Запрашаю на невялікую вандроўку вакол вялікай таямніцы Божага Нараджэння!
 

Найлепшы банк – мець усё ў Бога

На шляху да святасці

Крыніца aleteia.org: Святы Айцец Францішак моліцца за ўбогіх

Калі я чую слова “ўбоства”, у галаве ўзнікаюць два вобразы.
    Адзін з іх – гэта такое ўбоства, калі чалавек мае ўсё ў Бога і спадзяецца на Яго. Калі нават у самай вялікай патрэбе ён не губляе душэўнага супакою і ўнутранай радасці, калі здольны дзяліцца з іншымі, хаця сам мае вельмі мала. Тады я бачу ўсмешлівыя твары сапраўды бедных людзей – у розных краінах Афрыкі, Азіі, у Індыі, Сальвадоры, у малюсенькіх вёсках Сібіры, ва ўсіх тых месцах, дзе ў людзей няма самага неабходнага. І ў той жа час нейкім незразумелым чынам яны застаюцца спакойнымі, шчаслівымі, радаснымі і здольнымі гэтай радасцю дзяліцца.
   

Скарбы маёй сям’і

На шляху да святасці

Рараты ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

Божае Нараджэнне ў нашай сям’і з’яўляецца, напэўна, самым чаканым з усіх свят. Традыцый з ім звязана нямала. Большасць з іх перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Рыхтавацца да свята пачынаем загадзя. У пачатку снежня распачынаецца Адвэнт – г. зв. час чакання, які трывае да Вігіліі. У гэты перыяд мы ўсёй сям’ёй удзельнічаем у Раратах. Памятаю, як дзяўчынкай я вельмі любіла Рараты, якія асаблівым чынам хвалявалі сэрца чароўным хараством і таямніцай чакання нечага велічнага. З якім творчым запалам я рыхтавала кожны год ліхтарыкі, упрыгожвала іх малюнкамі! А цяпер назіраю, як мае дзеці робяць гэтаксама, і разумею, што змагла перадаць ім кавалачак свайго маленькага шчасця. Асаблівым чынам адбываюцца прыгатаванні ў хаце.
   

Жыйма ў стане асвячальнай ласкі!

На шляху да святасці

Ласка… Слова, непапулярнае ў сучасным свеце, як і „збаўленне” ці „адкупленне”... Аднак немагчыма пазбегнуць гэтага слова, бо яно сцісла звазана з мовай Бібліі і верай. “Ласка Божая неабходная для збаўлення”, – навучае Касцёл.
Паняцце ласкі
    Мы жывём у грамадстве, якое падкрэслівае сацыяльную справядлівасць, абвяшчае роўнасць усіх людзей у доступе да матэрыяльных даброт, роўнасць у доступе да ўлады і грамадскіх функцый. Таму можам адчуваць непрыязнасць да такога паняцця, як “ласка”. Мы хутчэй лічым, што неабходна сумленна выконваць свае абавязкі перад іншымі людзьмі і патрабаваць таго, што нам належыць.
   

Прасіце, і будзе дадзена вам

На шляху да святасці

“Казанне на гары”, Карл Генрых Блох, 1877 год“Калі ж вы, будучы ліхімі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, тым больш Айцец ваш, які ў нябёсах, дасць добрае тым, хто просіць у Яго” (Мц 7, 11).
Ці ўмеем прасіць
    Працягваючы разважанні на тэму выслуханай і плённай малітвы, варта звярнуць увагу на тое, ці ўвогуле правільна мы ставімся да просьбаў Богу і ці ўмеем прасіць. Сярод мноства вернікаў, якія сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі, ёсць шмат памылковых перакананняў, якія блакіруюць дзеянне Бога. Некаторыя думаюць, што ва Усявышняга не трэба нічога прасіць, бо Ён сам добра ведае, што нам трэба. Заканчваецца ўсё тым, што сітуацыя надоўга затрымліваецца ў адной і той жа кропцы, а чалавек скардзіцца, што ў яго нічога не атрымліваецца, хаця на самой справе ён ніколі канкрэтна ні аб чым не прасіў у Бога.
   

Слуга Божай міласэрнасці

На шляху да святасці

Марыю прыгожа называюць Каралевай Неба, Цудоўнай Маці, Суцяшальніцай засмучаных, але найперш Маці Міласэрнасці.
Маці Божай Міласэрнасці – Тая, якая дала свету Божага Сына і дае пастаянна, ведучы да Яго ўсіх людзей. Беззаганная Панна, разумеючы веліч ласкі, якую ўдзяліў Ёй Бог, пакорна прызнаецца ў словах, звернутых да св. Фаўстыны Кавальскай: “Я для вас Маці з неспасцігальнай Божай міласэрнасці” (Дз. 449).
   

Жыць надзеяй Езуса

На шляху да святасці

Драматычная сітуацыя, выкліканая пандэміяй каранавіруса, з’яўляецца для нас вялікім выклікам і часам выпрабавання. Чуючы ўсё новыя і новыя рэкордныя статыстыкі захворванняў не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце, адчуваем пагрозу, хвалюемся за сваю будучыню і сваіх блізкіх.
Страхі і адсутнасць пачуцця бяспекі зразумелыя. Адно можна сказаць напэўна: мы не можам ім паддавацца. Патрабуем свядомага, поўнасцю свабоднага акту веры ў тое, што Хрыстос, наш Пан і Збаўца, правярае сёння вернасць і любоў кожнага чалавека. Ён прапануе нам “гадзіну міласэрнасці”, каб маглі ачысціць свае сэрцы, паглыбіць матывацыю мілавання і служэння Яму і людзям. Гэта асаблівы час ласкі, каб змаглі ўбачыць, “на колькі нас хопіць і як далёка пойдзем у Яго служэнні і хвале” (св. Ігнацый Лаёла, “Духоўныя практыкаванні”, №322) пры іншых, больш складаных абставінах, чым раней. Гэта таксама вялікі Божы выклік.
   

Старонка 9 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.