Любоў – якая яна?
Быць чалавекам – значыць быць у адносінах, быць ва ўзаемадзеянні з кім-небудзь. Па-іншаму, больш пранікліва, “узаемадзеянне” – гэта судакрананне, сувязь, узгадненне, зладжаная праца. Ужо з самай раніцы мы пачынаем судакранацца з іншымі людзьмі: з роднымі, мінакамі, калегамі, сябрамі, – словам, поглядам ці цялесным кантактам, напрыклад, абняўшы кагосьці. Бл. Кардынал Стэфан Вышынскі сказаў: “Чалавек раскрывае сваю асобу ў тым, як ён ставіцца да іншых”.