Пост – шанс, каб жыць паўней
Ён вельмі жадаў, каб да яго прыехалі дзеці і ўнукі, аднак яны ніколі не мелі часу. Дзядуля атрымліваў ад іх паштоўкі, фотаздымкі, тэлефонныя званкі, аднак бачыліся яны ўсё ж рэдка. Тады ён вырашыў выслаць родным паведамленне пра сваю смерць, бо на пахаванне напэўна прыбылі б. І меў рацыю. Уся сям’я – сумная і заплаканая – прыехала… і вельмі ўсцешылася, калі аказалася, што дзядуля жывы і святы яны правядуць усе разам. Толькі перад абліччам смерці людзі зразумелі, як многа губляюць. †