ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

У абароне жыцця

На шляху да святасці

Кожнае чалавечае жыццё з’яўляецца святым, таму заслугоўвае пашаны і абароны.
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаем у Касцёле Дзень святасці жыцця. Ён быў устаноўлены ў адказ на выразную просьбу Святога Айца Яна Паўла ІІ, які ў энцыкліцы “Evangelium Vitae” заклікаў увесь Касцёл і ўсіх людзей добрай волі да малітвы ў абарону чалавечага жыцця.
 

Добрая велікодная споведзь

На шляху да святасці

Вялікі пост
   – час перамены
   і навяртання

    Усе набажэнствы Вялікага посту схіляюць нас правесці рэвізію жыцця і стаць у праўдзе перад Богам. Добрая велікодная споведзь як плён роздуму і малітвы адкрывае нашы душы на ласку Святога Духа, што выплывае з таямніцы Уваскрасення Езуса, і на велікодную радасць.
    Прызнанне грахоў перад святаром як збаўчае абвінавачванне самога сябе – гэта важны элемент сакраманту пакаяння і паяднання. Споведзь з’яўляецца свайго роду вызнаннем – ушанаваннем Божай святасці і Яго міласэрнасці да грэшнага чалавека. Добрая споведзь прыносіць душы жаданы спакой, які выцякае з усведамлення паяднання з Богам і атрымання жаданага прабачэння. Такі супакой напоўніў сэрца Марыі Магдалены, калі пачула словы Езуса: “Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла” (Лк 7, 47).
   

Наблізіцца да Бога праз любоў да бліжняга

На шляху да святасці

Час Вялікага посту для кожнага хрысціяніна з’яўляецца асаблівым і выключным. Па-першае, ён павінен дапамагчы нам падрыхтаваць свае сэрцы і душы да перажывання одной з найважнейшых праўд веры аб Уваскрасенні нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Па-другое, гэта час, калі трэба яшчэ больш скіраваць увагу на свае адносіны з Богам і з бліжнім.
Адно з галоўных пасланняў Вялікага посту – напамін аб тым, што гэта выключны час для практыкавання малітвы, посту і міласціны. Падчас гэтага разважання хацелася б большую ўвагу скіраваць на міласціну і разглядзець яе ў кантэксце канкрэтных учынкаў міласэрнасці ў адносінах да нашага бліжняга.
    Аб міласціне на карысць патрабуючых вельмі многа сказана на старонках Святога Пісання.
   

Пабыць сам-насам з Богам

На шляху да святасці

МКрыніца: freepik.comалітва з’яўляецца той таямнічай сілай, вакол якой выстройваецца ўсё ў нашым жыцці.
Напэўна, кожны хрысціянін, перш чым распачаць перыяд Вялікага посту, задумваецца над тым, як плённа перажыць гэты бясцэнны час. Адны стараюцца ажыццявіць велікапосныя пастановы, звязаныя з абмежаваннем сябе ў ежы, альбо практыкуюць сціслы пост па пятніцах; іншыя складаюць ахвяры на ўтрыманне парафіяльнай святыні альбо дабрачыннай арганізацыі, дапамагаючы пры гэтым канкрэтным людзям у патрэбе. Аднак, як мне здаецца, для сучаснага чалавека, якому вельмі цяжка спыніцца ў імклівым рытме сваёй штодзённасці, найважнейшай у гэты перыяд можа стаць хвіліна, праведзеная сам-насам з Богам у касцёле ці падчас асабістай малітвы.
   

Калі пастанова становіцца дарам?

На шляху да святасці

Час Вялікага посту атаясамліваецца ў нас з пастановамі, адрачэннем, намаганнямі.
    Не аднойчы мы настолькі паглынутыя сваімі пастановамі, што забываемся пра некалькі важных момантаў, якія надаюць ім сэнс. Тады замест навяртання трэніруем сваю волю альбо клапоцімся пра фігуру і здароўе, даказваем сабе і іншым, што можам не піць алкаголю, не есці прысмакаў, не паліць, а таксама шмат іншага робім, каб паказаць, на што мы здольныя. Аднак у Вялікім посце гаворка зусім не пра гэта... А пра любоў, навяртанне, нашу маласць, слабасць і барацьбу з эгаізмам. Дзіўна? Я ўжо тлумачу, што маю на ўвазе.
   

Пост – гэта акт любові да бога

На шляху да святасці

“Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”.
    Мц 4, 4 .
Любоў... Што гэта і як яе паказаць? У людскім вымярэнні ўсё здаецца відавочным. Каханая асоба звычайна займае самае важнае месца ў нашым сэрцы. Калі мы кагосьці любім, уся наша душа, думкі, жаданні і мары накіраваны на гэтую асобу. Мы хочам праводзіць разам як мага больш часу, быць побач і атрымліваць асалоду ад размовы. Цешымся, калі падзяляем агульнае меркаванне і “знаходзімся на адной хвалі”. Стараемся пазбягаць усяго, што магло б засмуціць каханую асобу або раніць яе, і стараемся рабіць тое, што прыемна.
    Ці ёсць ад любові якая небудзь карысць? Ці можам прымусіць кагосьці да ўзаемнага пачуцця? Сталая любоў – гэта дабравольная адданасць і ахвяраванне іншай асобе самага лепшага ад чыстага сэрца, не чакаючы нічога ўзамен. Жаданне кахаць і быць каханым – галоўная ўзнагарода.
   

Песні жальбы – такое патрэбнае набажэнства для ўсіх, а асабліва для моладзі...

На шляху да святасці

Распачаўся перыяд Вялікага посту – час пакаяння, ачышчэння і навяртання. Ён нам вельмі патрэбны, каб добра падрыхтавацца да цэлебрацыі Пасхальнай таямніцы – Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста. Вялікі Пост неабходны, каб гэтыя падзеі, перажываемыя ў літургіі Святога Пасхальнага Трыдуумуу, дапамаглі нам атрымаць ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць кожнаму, каб святкаванне Вялікадня было не толькі знешнім, але суправаджалася сапраўднай хрысціянскай радасцю, большай верай, сталай надзеяй і чысцейшай любоўю да Бога і бліжняга. Гэта няпростая задача. Хрысціянства – нялёгкі шлях. Недастаткова проста належаць да Касцёла і дазваляць часу ісці сваім ходам.
    Часта юнакі і дзяўчаты пытаюцца ў святароў і катэхетак: “Чаму ў Вялікім посце нельга слухаць музыку? Несправядліва пазбаўляць нас радасці жыцця і нічога не даваць узамен. Немагчыма ж чалавеку жыць у пустаце”.
   

Я – Беззаганнае Зачацце

На шляху да святасці

Аб’яўленне Маці Божай у ЛурдзеАб’яўленне ў Лурдзе
    11 лютага 1858 года, за тыдзень да Папяльцовай серады, 14-гадовай беднай і непісьменнай сялянскай дзяўчынцы Бернадэце Субіру аб’явілася Прыгожая Пані ў гроце Масаб’ель на ўскраіне Лурда ў Францыі.
    У невялікім паглыбленні пячоры на вышыні трох метраў ад зямлі выплыла залацістае воблака, і з’явілася святло, з якога паўстала постаць маладой жанчыны. Бернадэта апісала Яе наступным чынам: “Мела белую сукенку, перавязаную сіняй стужкай, белы вэлюм на галаве і залацістую ружу на кожнай ступні. На руцэ Яна трымала ружанец. Была вельмі прыгожай, найпрыгажэйшай з усіх жанчын, якіх я сустракала да гэтага часу. Яна была вельмі маладая. Не старэйшая за мяне”.
   

Вера, якая пераносіць горы

На шляху да святасці

Аздараўленне слугі сотніка. Крыніца фота img1.onebid.pl“Майце веру ў Бога! Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: «Падыміся і кінься ў мора» – і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе. Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце, і будзе вам”. (Мк 11, 22–24)
Ці маеш веру сотніка?
    З Евангелля мы бачым, што вера з’яўляецца абсалютна неабходным і незаменным фактарам, які гарантуе, што малітва будзе выслухана.
    У гісторыі цудаў Езуса шматразова назіраем, што кожны прыклад плённага Божага ўздзеяння быў учынены праз непахісную веру таго, хто прасіў. Так быў аздароўлены паміраючы слуга паганскага сотніка. На просьбу сотніка Езус толькі прамовіў здалёк слова наказу, аб’яўляючы, што Бог не абмежаваны месцам. І рэчаіснасць падпарадкавалася Яму – слуга імгненна аздаравіўся (параўн. Лк 7, 1–10).
    Падобным чынам ацалілася і жанчына, якая 12 гадоў хварэла на крывацёк. У гэтым выпадку Езус не зрабіў нічога асаблівага. Менавіта вера жанчыны ў атрыманне аздараўлення праз дотык да Божага Сына прымусіла сілу выйсці з Езуса. Тады сказаў ёй: “Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь вольная ад сваёй хваробы” (Мк 5, 34).
   

Лепшае заўтра залежыць ад нас цяперашніх

На шляху да святасці

Крыніца фота vaticannews.vaУ прыпавесці пра чужынца на дарозе няма таго, хто хацеў бы дапамагчы, але абставіны не дазволілі...
Новая энцыкліка папы Францішка “Fratelli tutti” (“Усе браты”), выдадзеная ў кастрычніку бягучага года, мае шмат аспектаў, карысных і каштоўных для разважання ў наш час. Аднак у канчатковым рахунку яна прапануе задумацца аб будучыні грамадства. Якая будучыня магла б стаць натхненнем для нашых высілкаў і адрачэнняў? Дзеля чаго ўсе мы нешта робім, змагаемся, ахвяруем сабой?
   

Аддай сябе Богу!

На шляху да святасці

   
   Калі страх аб тым, што надарыцца можа, твой розум і сэрца ахопіць,
    Прыпомні тады словы Езуса тыя, што Ён сваім вучням прамовіў:
    “А людзі млець будуць ад жаху й трывогі, чакаючы, што на свет прыйдзе” –
    Аддай сябе Богу, Марыі даверся, бо мы на зямлі пілігрымы!
    †
   

Старонка 5 з 40:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.