“Блажэйкі” – за лекамі ад фізічнага і духоўнага болю
в. Блажэй нарадзіўся ў ІІІ ст. на тэрыторыі сучаснай Турцыі. З юнацтва адрозніваўся набожным жыццём. Быў прызначаны біскупам Себасты. Гэта мела месца ў часы панавання рымскага імператара Ліцынія, які прагнуў знішчыць хрысціянства. Калі ўзмацніліся праследаванні вызнаўцаў Хрыста, біскуп быў вымушаны хавацца ў пячоры, каб мець магчымасць далей кіраваць сваёй дыяцэзіяй. Аднак яго знайшлі і арыштавалі, кінуўшы ў вязніцу. Там мужна абвяшчаў Евангелле вязням, якія знаходзіліся разам з ім. Адважнага біскупа не змаглі пераканаць адрачыся ад хрысціянства, і ён быў закатаваны.Культ св. Блажэя распаўсюджаны як у заходняй, так і ва ўсходняй Царкве. Успамін святога ў Каталіцкім Касцёле прыпадае на 3 лютага.
Светлай памяці кс. прэлата Юзафа Грасевіча можна аднесці да ліку выдатных постацей Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Па-першае, ён з’яўляецца сузаснавальнікам манаскай супольнасці Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Па-другое, яго злучалі вузы сяброўства з бл. Міхалам Сапоцькам. Па-трэцяе, святар спрыяў захаванню і выратаванню ад знішчэння слыннага абраза Езуса Міласэрнага, намаляванага мастаком Яўгенам Казіміроўскім паводле апісання св. Фаўстыны.
ігілійны вечар. Запалены свечкі, гучаць калядкі. Пахне рыбай і сенам. Уся сям’я сабралася разам, аб’ядноўваючы некалькі пакаленняў. Магчыма, наступіў адзін з нямногіх момантаў у годзе, калі за супольным сталом сабраліся блізкія і далёкія сваякі. Пасля малітвы ўсе дзеляцца аплаткай і абменьваюцца віншаваннямі. Затым прыступаюць да ўрачыстай вячэры. Талеркі напаўняюцца бульбай з селяддзю, капустай і грыбамі… Акрамя адной. Напрыканцы стала стаіць пустая талерка. Згодна з традыцыяй – у чаканні неспадзяванага госця: заспакойвае сумленне гаспадароў дома. І раптам, калі ўсе запрошаныя даўно ў зборы, раздаецца стук у дзверы…
Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу як выраз вашага разумнага служэння. І не дастасоўвайцеся да гэтага веку, але перамяняйцеся праз абнаўленне розуму, каб вы пазналі, якая воля Божая, што добрае, прыемнае і дасканалае”. (Рым 12, 1–2)
У Беларусі працягваецца збор подпісаў за прыняцце закона супраць прапаганды аднаполых стасункаў сярод непаўналетніх. Гэта выраз клопату, які праяўляюць католікі дзеля абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцей перад абліччам пагроз сучасных тэндэнцый.
ужанец часта называюць зброяй, што дазваляе перамагаць дэманаў і супрацьстаяць грахам. Яго ўспрымаюць таксама як шанц на збаўленне, паколькі паспяхова дапамагае вымаліць для душы вечнае жыццё.
Першая школа святасці – гэта хрысціянская сям’я. Яна з’яўляецца найважнейшым месцам фарміравання характару і свядомасці кожнага чалавека. Яна першая вучыць правільным адносінам да веры: вузы адзінства і любові, якія злучаюць членаў сям’і, натхняюць да шукання Бога і адкрыцця на Яго.
Нягледзячы на поспехі ў навуковай сферы, Эдзіт Штайн пастанавіла ўступіць у кляштар, каб прысвяціць сваё жыццё Богу, якога знайшла пасля доўгіх гадоў пошукаў і бязвер’я…
Па дадзеных этнографаў, у Беларусі каля 200 цудадзейных крыніц. Вада з іх лічыцца гаючай не толькі для цела, але і для духу. Яе надзяляюць здольнасцю пазбаўляць ад самых розных хвароб. У гэтым спісе знаходзіцца і крыніца св. Якуба ў вёсцы Тракелі, што на Астравеччыне.
Жадаючы падкрэсліць значэнне св. Марыі Магдалены для Касцёла, Святы Айцец Францішак у 2016 годзе пастанавіў яе штогадовы абавязковы ўспамін 22 ліпеня ўзвесці ў Рымскім календары ў ранг свята.
26 ліпеня прыпадае літургічны ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, дзядулі і бабулі Езуса Хрыста. Гэты дзень павінен прыгадаць усім, наколькі важныя дзядулі і бабулі для сям’і і грамадства. Прадстаўляецца цудоўная нагода для малітвы ў іх інтэнцыі і аказання старэйшаму пакаленню асаблівай зычлівасці.



Дарагія Чытачы!