ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Хвіліна творчасці

10 адрозненняў

Хвіліна творчасці


   Езус абвяшчаў, што Бог апранае палявую траву лепш, чым апранаецца найбагацейшы цар Саламон. Прачытай пра гэта ў Евангеллі паводле Мацвея (Мц 6, 25-34).

Знайдзі 10 адрозненняў паміж малюнкамі.






 

Якая дарога вядзе ў Егіпет?

Хвіліна творчасці


   Анёл Божы з’явіўся святому Юзафу і абвясціў, што заставацца ў Бэтлееме небяспечна. Юзаф, узяўшы Марыю і Езуса, адправіўся ў Егіпет. Якая дарога вядзе ў Егіпет?
    Пра падарожжа Святой Сям’і ў Егіпет Вы можаце прачытаць у Евангеллі ад Мацвея (Мц 2, 13-15).




 

Духмяная падстаўка пад гарачае з палачак карыцы

Хвіліна творчасці

Паспрабуйце зрабіць выраб, які не толькі можа спатрэбіцца Вам штодзень, але будзе выдатным падарункам для сяброў і блізкіх!
Вам спатрэбяцца: Палачкі карыцы, квадратны кавалак фанеры або шчыльнага кардону (роўны даўжыні палачак карыцы), драўляныя “кругляшкі” (для ножак), суперклей, акрылавая фарба карычневага колеру, кавалак шпагату.
   
   Як зрабіць?
    1. Суперклеем прыклеіць да фанеры ножкі.
    2. Пафарбаваць загатоўку фарбай карычневага колеру і пачакаць, пакуль падсохне.
    3. Прымацаваць палачкі карыцы пры дапамозе шпагату і клею да загатоўкі з фанеры ці кардону. Для гэтага трэба звязаць палачкі, раўнамерна размеркаваўшы іх па паверхні загатоўкі.
    4. Замацаваць канцы шпагату вакол ножак загатоўкі.
    5. Гатова!
    Такая вельмі простая падстаўка пад гарачае сваімі рукамі будзе цешыць Вас сваім водарам.
   
    Цёплых і духмяных вечароў Вам, дарагія Чытачы!
 

Дзе нарадзіўся Езус?

Хвіліна творчасці


   Уважліва паглядзі на малюнак.
   Знайдзі сцежку, якая прывядзе трох каралёў да маленькага Езуса?
   Пра тое, як каралі пазналі мясцовасць, дзе нарадзіўся Езус,
   Ты можаш даведацца з Евангелля паводле св. Мацвея (Мц 2, 1-12).
 

Старонка 8 з 23:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.