ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Святы Мікалай і чаравічкі

Хвіліна творчасці

6 снежня ка­толікі ўша­ноў­ваюць памяць святога Мікалая, заступніка ван­дроў­цаў і дзяцей.
З гістарычных хронік пра зямное жыццё святога Мікалая вядома мала. Ён нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Турцыі прыкладна ў 270 годзе, а памёр 6 снежня 346 года. З маладых гадоў Мікалай прысвяціў сябе служэнню Богу, быў біскупам. Падчас ганенняў на хрысціян Мікалай быў у турэмным зняволенні, але нягледзячы на гэта працягваў прапаведаваць хрысціянства. Пасля прыходу да ўлады імператара Канстанціна, калі пераслед хрысціян спыніўся, Мікалай ізноў стаў кіраваць сваёй паствай.
 

Галаваломка для тых, хто любіць салодкае

Хвіліна творчасці


Кухар спёк у печы смачную булачку-завітушку.
Яму трэба пачаставаць гэтай булачкай шмат чалавек.
Як адным узмахам нажа разрэзаць гэтую завітушку на як мага большую колькасць кавалкаў з умовай, што рэзаць завітушку трэба толькі па прамой?
Дапамажыце кухару рашыць задачу.

У 19-м нумары газеты “Слова Жыцця” (ад 16 кастрычніка 2011г.) была апублікавана “Галаваломка для тых, хто любіць салодкае”. Змяшчаем адказ на пытанне галаваломкі.
Калі разрэзаць булачку так, як гэта паказана на малюнку, то дзесяць шчасліўчыкаў змогуць пачаставацца завітушкай, але толькі адзін атрымае вялікі кавалак і добра пад’есць.
 

Падстаўка пад гарачае

Хвіліна творчасці

Навошта выкідаць скрынкі ад тэхнікі, калі можна зрабіць з іх такія прыгожыя і функцыянальныя прадметы, як, напрыклад, падстаўка для кубка з гарачай гарбатай.

Што спатрэбіцца?
- кардон
- нажніцы ці канцылярскі нож
- клей ПВА
- дэкаратыўная стужка


Як зрабіць?
1. Выражце з кардону некалькі палосак адной шырыні (калі на кардоне ёсць хвалі, то рэжце папярок іх, а не ўздоўж) і рознай даўжыні: адну палоску сярэдняй даўжыні, некалькі кароткіх і адну доўгую.
2. Спачатку зрабіце цэнтральны элемент вырабу. Для гэтага шчыльна скруціце ў рулон палоску сярэдняй даўжыні, затым склейце рулон, сцісніце яго пальцамі і хвілінку патрымайце, каб выраб не расклеіўся.
3. Паўтарыце гэта ж з кароткімі палоскамі. Скруціце столькі рулонаў з кардону, каб хапіла на ўсю акружнасць цэнтральнага элемента вырабу.
4. Прыклейце гэтыя элементы да цэнтральнага рулона.
5. Замацуйце сабраныя элементы доўгай палоскай, каб яны не расклеіліся.
6. Упрыгожце выраб дэкаратыўный стужкай.
 

Галаваломка для тых, хто любіць салодкае

Хвіліна творчасці


Кухар спёк у печы смачную булачку-завітушку.
Яму трэба пачаставаць гэтай булачкай шмат чалавек.
Як адным узмахам нажа разрэзаць гэтую завітушку на як мага большую колькасць кавалкаў з умовай, што рэзаць завітушку трэба толькі па прамой?
Дапамажыце кухару рашыць задачу.
 

Старонка 9 з 23:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.