ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Фігурка з паветраных шарыкаў “Жырафа”

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: 4 шарыкі прадаўгаватай формы жоўтага колеру, адзін прадаўгаваты шарык белага колеру, адзін звычайны шарык аранжавага колеру. Асноўнае правіла: усе скручванні рабіце адной рукой і толькі ў адным напрамку, увесь час прытрымліваючы першы і перадапошні шарыкі ўсімі пальцамі другой рукі!
Парадак работы:
    1. Надзьміце звычайны шарык - гэта будзе тварык жырафы.
    2. Надзьміце белы прадаўгаваты шарык на 10 см. Адрэжце свабодную частку і завяжыце канец. Скруціце пасярэдзіне, а канцы звяжыце разам. Атрымаліся вочы.
    3. Надзьміце наступны шарык прадаўгаватай формы. Пакіньце 15-20 см.
    4. Звяжыце звычайны шарык і шарык прадаўгаватай формы. Перад тым, як звязаць, прымацуйце вочы. Пасля звязвання яны атрымаюцца наверсе тварыку.
    5. З шарыка прадаўгаватай формы, прывязанага да тварыку, пачніце скручваць вушы і рожкі будучай жырафы. Спачатку зрабіце вялікі шарык каля 20 см, сагніце яго напалову і скруціце. Затым зрабіце шарык дыяметрам 5 см і 2 шарыкі па 1,5-2 см. Затым скруціце шарык дыяметрам 5 см і 20 см. Апошні вялікі шарык сагніце напалову і скруціце. Пакінутую невялікую частку прымацуйце да галавы. Што атрымалася? Галава жырафы з вушамі і рожкамі!
    6. З наступнага шарыка зрабіце шыю, тулава і ногі. Пакіньце ненадзьмутым шарык на 15-20 см. Скруціце маленькі шарык дыяметрам 1,5 см, прыкруціце яго да галавы і скруціце ў форме вуха. Размясціце яго насупраць таго шарыка, які падпірае галаву, гэта значыць спераду пад звычайным шарыкам. Гэтыя 2 шарыкі падтрымліваюць галаву. Зараз скруціце вялікі шар дыяметрам 30 см (шыя), затым - маленькі шарык дыяметрам 2 см і 2 шарыкі дыяметрам 10 см (пярэднія ногі). Ногі скруціце разам, а маленькі шарык скруціце ў форме вуха паміж шыяй і нагамі. Зараз прыйшла чарга тулава. Зрабіце 2 шарыкі дыяметрам па 10 см і скруціце іх разам. Скруціце трэці шарык дыяметрам 10 см і прасуньце яго паміж першымі двума шарыкамі. Атрымаецца тулава жырафы. Пакінутую частку адрэжце і завяжыце вузел.
    7. Вазьміце трэці шарык прадаўгаватай формы. Надзьміце, пакідаючы 20 см. Скруціце адзін шарык дыяметрам 5 см (хвост), потым - 2 шарыкі дыяметрам па 10 см (заднія ногі). Размясціце паміж часткамі тулава хвост і некалькі разоў скруціце яго з заднімі нагамі, тады хвост і ногі будуць добра трымацца. Пакінутую частку прадаўгаватага шарыка адрэжце. Завяжыце хвосцік.
    8. Размалюйце маркерам тварык жырафы і яе сімпатычныя плямкі.
 

Развіваем свае здольнасці

Хвіліна творчасці

    Лабірынт у выглядзе снегавіка
   У снежнае надвор’е прыемна выйсці на вуліцу і зляпіць снегавіка! А калі снегу зусім няма, то паспрабуйце «прайсці» гэты снежны лабірынт у выглядзе снегавіка.

    Вы ўважлівы?
   На дрэве схаваліся 15 птушак. Паспрабуйце знайсці іх.
 

Мядзведзяня з шышак

Хвіліна творчасці

Гэты выраб з шышак можна змайстраваць літаральна за некалькі мінут.

    Неабходныя матэрыялы:
    1 вялікая яловая шышка, якая будзе выконваць ролю тулава, 2 маленькія хваёвыя шышкі, 2 хваёвыя шышкі большага памеру, адна вялікая раскрытая хваёвая шышка і некалькі жалудоў, пластылін, некалькі гарошын чорнага перцу.

    Паслядоўнасць выканання:
    1. Усталюем яловую шышку ўніз верхавінай.
   2. Да яе пасярэдзіне прымацуем 2 маленькія хваёвыя шышкі - гэта будуць верхнія лапы.
   3. Бліжэй да верхавіны прымацуем 2 хваёвыя шышкі большага памеру - гэта будуць ніжнія лапы.
   4. Галаву зробім з вялікай хваёвай шышкі, якую ўстановім верхавінай наперад.
   5. На яе прыклеім капялюшык ад жолуда.
   6. З чорнага пластыліну зробім носік.
   7. Вочкі можна зрабіць з гарошын чорнага перцу ці пластыліну.
   8. Не забудзьцеся пра вушкі - іх можна змайстраваць таксама з капялюшыкаў жалудоў.
 

Карысныя цукеркі

Хвіліна творчасці

Рэцэпт разлічаны на 20 штук цукерак.

    Прадукты:
    фінікі - 1 шклянка, разынкі без костачак - 1 шклянка, грэцкія пасечаныя арэхі - 1/2 шклянкі, вішні без костачак - 20 шт., какосавая стружка - 4 ст. лыжкі, цукар - 1 шклянка.

    Спосаб прыгатавання:
    1. Сухафрукты прамыйце і старанна абсушыце на папяровым ручніку. Здрабніце фінікі, разынкі, арэхі і какосавую стружку да аднароднай масы.
    2. З атрыманай масы скруціце 20 невялікіх шарыкаў. У сярэдзіну кожнага шарыка ўкладзіце па адной вішаньцы.
    3. Абкачайце цукеркі спачатку ў цукры, затым - у какава-парашку.
 

Старонка 13 з 23:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  231

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.