ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Хвіліна творчасці
Вынікі конкурсу
Дарагія Чытачы! У паўсюдным Касцёле быў вельмі ўрачыста распачаты Год веры! Некалькі месяцаў таму ў нашай газеце “Слова Жыцця” (№ 15, 22 ліпеня 2012 г.) мы абвясцілі фотаконкурс “100 % майго сэрца для Езуса”.
У конкурсе здымкаў на рэлігійную тэматыку прыняло ўдзел шмат чытачоў. На жаль, не ўсе здымкі былі дасланы адпаведна з правіламі конкурсу. Самыя прыгожыя фатаграфіі былі змешчаны на нашым дыяцэзіяльным сайце grodnensis.by. Прыгадаем, што фатаграфія павінна была адлюстроўваць веру чалавека, які жыве ў Беларусі. Кожны з Вас мог прыняць удзел у галасаванні за найлепшы здымак. Дзякуем усім за ўдзел у конкурсе і ў галасаванні. Няхай у Год веры Бог узмоцніць Вашую веру, надзею і любоў. Напэўна, некаторыя з дасланых здымкаў з’явяцца на старонках нашай газеты на працягу Года веры, які мы цяпер перажываем. Вялікі дзякуй усім Чытачам! †

Як зрабіць фарбы, якія можна есці?
Прапануем Вам стварыць фарбы, якія будуць не проста бяспечныя, але і карысныя для дзіцяці, калі яно раптам вырашыць паспрабаваць іх на смак. У гэтай інструкцыі я раскажу, як зрабіць такія фарбы ў хатніх умовах.
Спатрэбіцца: манная крупа, гародніна і садавіна.
Як зрабіць?
1. Асновай для ўсіх фарбаў будзе негустая манная каша.
2. Жоўтая фарба. Жоўтую фарбу рыхтуюць з цэдры лімона і цёртай морквы. Моркву трэба злёгку абсмажыць. Цэдру, моркву і сметанковае масла змешваюць у аднолькавых прапорцыях і працэджваюць праз марлю.
3. Карычневая фарба. Шакаладны колер атрымліваюць дадаючы ў крэм парашок какавы. †

Знайдзіце дарогу
У тыя часы, калі яшчэ не было трактара, зямлю апрацоўвалі з дапамогай жывёл. Знайдзіце дарогу, што прывядзе чалавека, якога Вы бачыце на малюнку, да кошыка з абедам.
Прачытайце пра земляроба ў кнізе Ісаі (Іс 28, 23-29).

Рэцэпт яечні “Святлафор”
Неабходна: перац балгарскі трох колераў (зялёны, жоўты, чырвоны), 3 яйкі, патэльня, алей.
Як прыгатаваць?
1. Перац вымыць, нарэзаць кольцамі шырынёй 2 см.
2. Разагрэць патэльню, наліць алей.
3. Пакласці на разагрэтую патэльню кольцы перцу зялёнага, жоўтага і чырвонага колеру.
4. Абжарваць на павольным агні 3-5 хвілін.
5. У цэнтр кожнага кальца ўбіць 1 яйка.
6. Праз хвіліну страва гатова.
Смачна есці!

Наступныя артыкулы...
Старонка 3 з 23:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.