ГРОДНА
Чацвер,
02 мая
2024 года
 

Хвіліна творчасці

Сямейнае дрэва з адбіткаў далоняў

Хвіліна творчасці

Неабходныя матэрыялы: фарба (пажадана для тканіны), пэндзлік, папяровыя талеркі ці кавалкі шчыльнай паперы, 30 см белай баваўнянай тканіны, паўметра каляровай тканіны, маркеры, нажніцы, клей, 1 драўляная рэечка, шнурочак.
     Інструкцыя:
  •    Кожная асоба выбірае сабе колер.
  •    Размяркоўваем фарбы па папяровых талерках.
  •    Кожныя асоба наносіць фарбу са сподачкаў на далонь. Пачынаць трэба з адбіткаў самых вялікіх рук. Маленькія – самыя апошнія. Кожная асоба з сям’і робіць адбіткі далоняў на белай тканіне, як паказана на фатаграфіі. Адбіткі павінны трохі заходзіць адзін на аднаго.
  •    Пэндзлем дамалёўваем ствол дрэва. Фарба павінна добра высахнуць.
  •    Кожны адбітак абводзімі маркерам для выразнасці.
  •    Вырэзваем “дрэва” вакол зробленых адбіткаў.
  •    Прыклейваем дрэва на каляровую тканіну.
  •    Наверсе загортваем тканіну на пару сантыметраў і прыклейваем, у адтуліну прыбіваем рэечку.
  •    Умацоўваем шнурочак з двух бакоў рэйкі.
  •    А цяпер змяшчаем вымпел на самым бачным месцы.
  •    Ідэю з адбіткамі рук можна таксама выкарыстоўваць пры афармленні паштовак.
 

Развіваем свае здольнасці

Хвіліна творчасці

Прачытай зашыфраванае пасланне – крыптаграму, падабраўшы адпаведную літару да кожнага знака, кіруючыся ключом-табліцай.



   Ключ для чытання крыптаграмы:



   Праверыць правільнасць вынікаў расшыфроўкі вы зможаце ў наступным нумары газеты.

Жадаем вам творчых поспехаў!
 

Падсвечнік-ліхтарык з апельсіна

Хвіліна творчасці

Часам штосьці добрае і цікавае можна зрабіць з зусім нечаканых рэчаў. Палова апельсіна, старая газета, некалькі фламастэраў. Некалькі рухаў і атрымліваецца… выдатны падсвечнік.

А для гэтага спатрэбіцца: апельсін, нож, газета, каўпачкі ад ручак ці фламастэраў, плывучая свечка ў алюміневай ёмістасці.
1. Апельсін разразаем папярок. Калі ён - невялікага памеру, то можна падзяліць яго на дзве няроўныя часткі, а нам спатрэбіцца - большая.
2. Акуратна выцісніце з апельсіна сок. Затым асцярожна лыжкай выдаліце мякаць.
3. Пры дапамозе каўпачкоў ад фламастэраў, зрабіце ў лупіне апельсіна дзірачкі. Для гэтага пакладзіце скурку апельсіна на роўную паверхню і з ўнутранага боку лупіны націсніце на яе каўпачком. Папрасіце бацькоў дапамагчы вам акуратна, каб не разарваць скурку апельсіна, выразаць нажом квадрацікі, трохкутнікі і зорачкі. Як размясціць зорачкі і квадрацікі - хай вам падкажа ваша фантазія.
4. Калі дзірачкі будуць гатовыя, напакуйце выраб газетай, выпрастайце форму. Каб падсвечнік хутчэй высах, яго можна памясціць на батарэю, літаральна на адзін дзень. Назаўтра газету трэба будзе выняць.
5. Ну што ж, а зараз пастаўце ўнутр выраба плывучую свечку ў алюміневай ёмістасці, запаліце яе і атрымлівайце асалоду ад сузірання прыгожага запаленага ліхтарыка.
Жадаем вам творчых поспехаў!
 

Кактус - ігольніца

Хвіліна творчасці

Такую незвычайную ігольніцу можна падарыць маме або бабулі. Яны, напэўна, умеюць шыць ці вышываць. А каб іголкі не губляліся, а былі заўсёды на месцы, іх можна захоўваць у такой незвычайнай ігольніцы. Каб зрабіць гэты прыгожы сувенір, вазьміце аднатонную зялёную тканіну (бавоўну ці трыкатаж), маленькі (5-6 см вышынёй) пластыкавы або керамічны гаршчок (гэта можа таксама быць невялікая шкляначка), атласную стужачку шырынёй 4-6 см і даўжынёй 20-30 см, 3 гузікі.
 

Старонка 22 з 23:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  244

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.