ГРОДНА
Субота,
04 мая
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (29)

Прэса

“Вярнуць нармальнасць”
    А. Павел Крупа ОР,
   № 5, 2012-05-18

Аўтар з часопіса “W drodze” прапанаваў а. Паўлу Крупе паразмаўляць на тэму, што Маці Божая можа даць мужчыне. А. Павел з самага пачатку кажа, што сёння постаць Марыі патанае ў хвалі сфемінізаванага жыцця: мужчыну ад калыскі да смерці павучаюць жанчыны: маці, настаўніцы, жонкі, дочкі. Калісьці постаць Маці Божай на духоўным грунце навучала далікатнасці, добрым манерам, шчырай павазе. Гэтай лагоднасці і мяккасці Марыі тагачасны Касцёл моцна патрабаваў, бо меў ваяўнічы і брутальны характар, змагаўся з грахамі, язычнікамі, ерэтыкамі. І пастава Марыі была як лагодны павеў у тым рыцарскім свеце. Аўтар пытае, ці тая роля Марыі ў сённяшнім свеце стала ўжо гісторыяй. А. Павел лічыць, што адукацыйная роля Марыі як Каралевы рыцарства скончылася са смерцю апошняга рыцара. Святар заўважае, што сучасныя мужчыны выхоўваюцца ў цеплыні і камфорце, абавязак ці патрабаванне ўспрымаюць як атаку на асабістую свабоду. Ці можа Марыя вучыць такіх мужчын далікатнасці і тонкасці – рытарычнае пытанне. У такім выпадку сучасныя мужчыны могуць вучыцца ў Марыі маўчанню і цярплівасці.
 

З каталіцкага друку (28)

Прэса

“Соль у вачах свету”
    Бп. Гжэгаж Рысь.
   З біскупам размаўляе Мацей Мюллер, 4/2012

  
    “Новая евангелізацыя скіра­вана не да няверуючых, але да тых, хто ахрышчаны, і для каго гэта значыць няшмат”, – гэтае меркаванне кс. б-па Гжэгажа Рыся журналіст вылучыў як сутнаснае для ўсёй размовы. Мацей Мюллер задае пытанні кс. б-пу Гжэгажу пра абавязак евангелізацыі кожнага верніка. У Бібліі кожны, хто сустрэў Езуса, даведваецца штосьці такое важнае, што ідзе абвяшчаць гэта іншым. Ці азначае гэта, што кожны сучасны вернік павінен ісці на канец свету і абвяшчаць веру, пытае Мацей Мюллер. “Не, – тлумачыць кс. бп Рысь. – Але кожны з нас мае такі абшар, на якім гэта можна рабіць. Першым такім месцам з’яўляецца ўласны дом. Разумеем шырока – гэта можа быць месца працы, асяроддзе, у якім мы камунікуем, адносіны з калегамі і сябрамі”.
 

З каталіцкага друку (27)

Прэса


“Духоўныя раны. Як іх лячыць?”

    А. Таміслаў Іванціч, 4/2012
  
    Аўтар кажа, што адзіны сродак духоўнага ацалення – дазволіць Езусу лячыць свае раны. Не трэба аналізаваць сваю дэпрэсію, пакуты, боль, бо гэта толькі памнажае праблемы. Аўтар даводзіць, што кожнае дрэннае слова, прамоўленае чалавекам, забівае яго. Адпаведна трэба вучыцца гаварыць здаровыя словы, трэба рашуча адмовіцца скардзіцца на жыццё і здароўе.
 

З каталіцкага друку (26)

Прэса

“Паратунак у споведзі”
    Кс. Генрык Зеліньскі, 11.03.2012
  
    Будучыня нашай цывілізацыі вырашыцца ў канфесіянале, лічыць кс. Генрык Зеліньскі. Аўтар тлумачыць, што ён мае на ўвазе г.зв. заходнюю цывілізацыю, якая вырасла з хрысціянскіх каранёў. Калі сёння ўсё больш людзей адыходзіць ад Касцёла, то прычынай адмовы ад рэлігійнай практыкі практычна ніколі не з’яўляюцца інтэлектуальныя перадумовы. Найчасцей размова ідзе пра канфлікт сумлення, які вынікае з разладу паміж свядомасцю таго, як трэба жыць, і тым, як насамрэч жывецца.
 

З каталіцкага друку (25)

Прэса

“Ідзіце ў супакоі Хрыста”
    Кс. Ірэнэуш Бакаларчык, 2/2012
  
    Рассыланне вернікаў у рымскай літургіі спачатку мела форму звычайнай абвесткі, што Эўхарыстыя падышла да канца і літургічная сустрэча скончылася. У рымскай старажытнасці быў распаўсюджаны звычай заканчваць сустрэчу формулай “missa”. Хрысціяне запазычылі гэты тэрмін, надаючы яму рэлігійнае значэнне, у якім формула развітання гучала наступным чынам: “Ite, missa еst” – “Ідзіце ў супакоі Хрыста” (паводле сучаснага перакладу). Аўтар матэрыялу распавядае пра гісторыю ўжывання гэтай формулы падчас св. Імшы.
 

З каталіцкага друку (24)

Прэса


“На службе Святому Айцу”

    Аляксандр Запаточны 1/2012
  
    У артыкуле аўтар распавядае пра папскую гвардыю, якая называецца Швейцарскай гвардыяй. Гэта адзін з відаў узброеных сіл Ватыкана, які можна лічыць найстарэйшай у свеце арміяй, што захавалася да нашых дзён. Афіцыйная дата стварэння Швейцарскай гвардыі – 22 студзеня 1506 года. Прысягу гвардзейцы прыносяць штогод 6 мая ў памяць пра драматычныя падзеі 1527 года, калі, баронячы Святога Айца Клімента VII у час спусташэння Рыма імперскімі войскамі, загінула 147 швейцарцаў.
   Салдаты гвардыі паходзяць са звычайных сямей, часта з малых мястэчак Швейцарыі. Некаторыя ў Ватыкане праводзяць толькі 2 гады, а пасля вяртаюцца дахаты, дзе працуюць у паліцыі, будуюць вайсковую ці палітычную кар’еру, пачынаюць свой бізнес ці ствараюць сем’і. Сярод папскіх гвардзейцаў сустракаюцца таксама і святарскія пакліканні.
   Гвардыя, дэвізам якой з’яўляюцца словы папы Яна ХХІІІ “Паслушэнства і супакой”, складаецца са 110 салдат. У гэтыя войскі могуць уваходзіць выключна грамадзяне Швейцарыі. На момант прысягі яны павінны быць нежанатымі, мець добрую рэпутацыю, адбыць вайсковую службу ў арміі сваёй краіны, мець узрост ад 19 да 30 гадоў і быць вышэй 174-ох см.
 

З каталіцкага друку (23)

Прэса

Плашчаніцу нельга скапіраваць
    28.12.2011
  
    Сучасная навука не ў стане “ўзнавіць” Турынскую плашчаніцу. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з італьянскага цэнтра ядзерных даследаванняў. Навукоўцы на працягу пяці гадоў рознымі спосабамі, ужываючы найноўшыя тэхналогіі, спрабавалі зрабіць рэпрадукцыю знакамітай рэліквіі, у якую, паводле традыцыі, было загорнута цела Хрыста перад уваскрашэннем. Пра гэта, як падае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, паведаміла італьянскае выданне “L’Osservatore Romano”.
    Плашчаніца, сцвярджае газета, дагэтуль застаецца “выклікам для чалавечага розуму”, як сказаў 24 мая 1998 года Ян Павел ІІ падчас візіту ў турынскую катэдру.
 

З каталіцкага друку (22)

Прэса

“Пачуць Яго ціхі голас”
    Ірэна Задарожная 11/ 2011
  
    Мэтай малітоўнага стану чалавека з’яўляецца безупынная малітва. Гэта зусім не азначае, што чалавек павінен пастаянна паўтараць малітвы. Гэта азначае, што ён заўсёды знаходзіцца перад Божым абліччам: смяецца ён ці плача, стаміўся ці бадзёрыцца, сумуе ці радуецца – ён заўсёды краем вока бачыць Божую прысутнасць і, значыць, заўсёды на Яго арыентуецца – з удзячнасцю, мальбою, з пакаяннем… Такі стан робіць душу цвёрдай, моцнай, прасветленай.
    Мы не ўмеем пабыць ва ўнутранай цішыні нават некалькі імгненняў, лічыць аўтарка, таму нам і не адкрываецца глыбіня жыцця. Але ж толькі ў гэтай глыбіні мы і сустракаем Бога, знаходзім крыніцу шчасця, крыніцу сілы, прыгажосці жыцця.
 

З каталіцкага друку (21)

Прэса

“Пантакратар з Гары Сінай”
Кс. Яраслаў Сташэўскі SChr 11/2011
  
    Старажытныя хрысціяне паволі адкідвалі старазапаветную забарону партрэтавання. Яны захацелі бачыць свайго Валадара, які стаў Чалавекам і нарадзіўся з Дзевы. Старажытныя хрысціяне верылі, што праз Уцелаўленне нябачны Бог стаў бачным. Верылі, што Хрыстос з’яўлецца вобразам Бога. А калі Бог захацеў паказацца людзям, то Яго выяву можна маляваць, паказваць далей, а таксама акружаць глыбокай павагай.
 

З каталіцкага друку (20)

Прэса

“Непераможная малітва”
А. Раман Шульц 10/2011
  
    Пампейская навэнна, пра якую піша а. Раман Шульц, – гэта асаблівы прыклад навэнны, якая злучае ў адно шэсць звычайных навэннаў. У выніку такая навэнна доўжыцца 54 дні. Той, хто жадае маліцца Пампейскай навэннай, павінен штодня маліцца тры часткі Святога Ружанца – Радасныя, Балесныя і Хвалебныя таямніцы. Можна маліцца і чацвёртую – Таямніцы святла. Перад пачаткам кожнай часткі трэба ўзгадаць сваю інтэнцыю – толькі адну інтэнцыю. На працягу 27-і дзён вернікі моляцца так званую частку просьбаў Пампейскай навэнны, цягам наступных 27-і дзён моляцца частку падзякаў. Асабліва шанаваў гэтую малітву айцец Піо. Ён раіў мноству людзей маліцца гэтай навэннай.
    У артыкуле а. Раман Шульц пры­водзіць некалькі прыкладаў-сведчанняў пра Пампейскую навэнну, калі яна дапамагала людзям у цяжкіх і, звычайна, невырашальных сітуацыях.
    Скептыкам, якія звяртаюць увагу на тое, што малітва на працягу 54-х дзён – гэта адзін з хрысціянскіх забабонаў, а. Раман адказвае наступным чынам: “Справа не ў лічбах, а ў даверы да Бога. Пан Бог чакае ад нас трываласці і шмат нам адкрывае дзякуючы гэтай малітве. Ён вырывае нас з духоўнай ляноты, і тое, што раней здавалася невырашальнай праблемай, мы цяпер здольны ўбачыць у іншым святле”.
 

Старонка 23 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  241

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.