ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкіх СМІ (209)

Прэса

catholicby2018Новая святыня
   Біскуп Алег Буткевіч наведаў маладую парафію ў Віцебску і блаславіў падмуркі касцёла.
Архітэктурныя формы святыні, якая ўзводзіцца ў гонар св. Ігнацыя Лаёлы, запраектаваны ў сучасным стылі. Малітоўная частка разлічана на 230 чалавек. Адміністрацыйны блок прадугледжвае размяшчэнне класаў і залаў для заняткаў. Будаўніцтва вядзецца за кошт ахвярадаўцаў. Аб’ект плануецца здаць для публічнага карыстання ў красавіку 2021 года. Парафія св. Уладзіслава ў мікрараёне Білева існуе ў Віцебску з 2008 года. Супольнасцю духоўна апекуюцца айцы езуіты.
 

З каталіцкіх СМІ (208)

Прэса

catholicby2018Юбілей Філарэта
   Мітрапаліт Мінска- Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Ганаровага Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта з 85-годдзем. Старшыня ККББ прысутнічаў на святочнай літургіі ў хатнім храме Беларускага Экзархата і на прыёме ў гонар юбіляра.
У віншавальным слове арцыбіскуп адзначыў: “Ваша настойлівасць, дыпламатычныя здольнасці, уменне распазнаваць знакі часу і хутка адказваць на іх прынеслі свой плён. Ваша адкрытасць для дыялогу дапамагла таксама і Каталіцкаму Касцёлу ў яго адраджэнні ў сучаснай Беларусі”. Напрыканцы іерарх падзякаваў Мітрапаліту Філарэту і пажадаў яму Божага бласлаўлення.
 

З каталіцкіх СМІ (207)

Прэса

catholicby2018Пра расійскіх
    навамучанікаў
   Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у прэзентацыі кнігі “З Хрыстом да канца. Мучаніцтва слуг Божых у Савецкім Саюзе”, якая адбылася ў Варшаве (Польшча).
На мерапрыемстве кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапата звярнуўся да прысутных з прамовай. Іерарх нагадаў гісторыю распачацця беатыфікацыйнага працэсу расійскіх навамучанікаў, ля вытокаў якога стаяў сам.
    Выданне змяшчае жыццярысы арцыбіскупа Магілёўскага Яна Цепляка і 14-ці іншых ахвяр атэістычнага рэжыму. Сярод іх святары лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Аўтар кнігі – вядомы даследчык і гісторык кс. Кшыштаф Пажарскі.
 

З каталіцкіх СМІ (206)

Прэса

catholicby2018Хвала Пану!
   У капліцы грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску быў адслужаны Акафіст Імю Езусаваму.
На супольную малітву падзякі сабраліся вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафій сталіцы. Яе ўзначаліў архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC, кіраўнік БГКЦ у Беларусі. 11 сакавіка 1990 года тут, у невялікім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках, адбылася першая пасля доўгага перыяду ганенняў грэка-каталіцкая літургія. Пасля Акафісту ў парафіяльнай бібліятэцы адбыўся вечар успамінаў. Завяршылася мерапрыемства спевам гімна “Магутны Божа”.
 

З каталіцкіх СМІ (205)

Прэса

catholic news“Дастукацца
да нябёсаў”
   У Баранавічах у 9-ты раз прайшоў штогадовы фестываль хрысціянскай музыкі.
Больш за тысячу маладых людзей з усёй Беларусі сабраліся разам, каб праз спеў славіць Бога. На сцэне мясцовага Дома культуры выступілі гурты “The Crossway”, “Новае пакаленне”, “Rybyproject” і “Слово Жизни” (Масква). Завяршальным момантам стала песня-малітва за Баранавічы, за ўсіх жыхароў і арганізатараў фестывалю, за росквіт горада і народа, за адзінства. Напрыканцы кс. бп Антоній Дзям’янка блаславіў усіх сабраных.
 

З каталіцкіх СМІ (204)

Прэса

catholicby2018Паслухмяныя нарачанцы
   Пастырскі год св. Яна Паўла ІІ актыўна адзначаюць вернікі парафіі св. апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Ужо распачаліся катэхезы для дарослых і дзяцей, прысвечаныя жыццю і вучэнню Папы-славяніна, апекуна мясцовай святыні. Хутка пройдзе конкурс ведаў пад дэвізам бягучага Пастырскага года “Адчыніце дзверы Хрысту!” і акцыя “У кожным бачыць Хрыста”. У парафіі падрыхтаваны адмысловы каляндар, дзе на кожны месяц распісаны мерапрыемствы, прысвечаныя св. Яну Паўлу ІІ. Насычаны план можа стаць прыкладам для пераймання ў іншых парафіяльных супольнасцях, а таксама натхніць душпастыраў і вернікаў на новыя цікавыя ініцыятывы.
 

З каталіцкіх СМІ (203)

Прэса

catholicby2018Дом для дзяцей
   У Наваельні (Дзятлаўскі раён) адбылося бласлаўленне дома дзённага прабывання для дзяцей.
Мерапрыемства, прымеркаванае да ўрачыстай падзеі, распачалося канцэртам у мясцовым клубе. Пасля прысутных чакаў салодкі стол і непасрэдна сам абрад бласлаўлення. Дом дзённага прабывання для дзяцей змяшчаецца ў звычайнай сялянскай хаце. Капітальны рамонт там быў зроблены намаганнямі ксяндзоў салезіян. Дзякуючы паслузе святароў дзеці і моладзь маюць магчымасць падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць хатняе заданне і проста добра правесці час.
   
 

З каталіцкіх СМІ (202)

Прэса

catholicby2018Езуіты ў байнэце
   Запрацаваў інтэрнэт-сайт Jezuity.by – беларускамоўны рэсурс найбольшай у Касцёле манаскай супольнасці, да якой належыць таксама папа Францішак.
На сайце прадстаўлена інфармацыя пра дзейнасць айцоў езуітаў, іх заснавальніка, адметныя рысы паклікання, педагогікі і духоўнасці. Акрамя новых матэрыялаў, у адным месцы цяпер сабраны пераклады і аўтарскія матэрыялы па ігнацыянскай духоўнасці са старонак іншых рэсурсаў. Вернікі Касцёла ў Беларусі і ўсе зацікаўленыя суайчыннікі могуць глыбей пазнаёміцца з гэтай багатай духоўнасцю і ўзбагаціцца яе незлічонымі скарбамі.
   
 

З каталіцкіх СМІ (201)

Прэса

catholicby2018Сімволіка Пастырскага года 2020
   Распрацавана графічная выява, якая стане сімвалам наступнага Пастырскага года ў Касцёле ў Беларусі.
На выяве, створанай кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, упаўнаважаным Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за выраб і распаўсюджванне сімволікі Пастырскага года, бачым Хрыста, які стукаецца ў дзверы. Гэта дзверы чалавечага сэрца, адчыніць якія можа знутры толькі сам чалавек. Тут жа бачым постаць св. Яна Паўла ІІ, побач з якой змешчаны тэма і дэвіз наступнага года. Па рашэнні каталіцкага епіскапата Беларусі Пастырскі год 2020 будзе прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Гэта звязана з тым, што ў наступным годзе прыпадае 100-годдзе з дня нараджэння вялікага Папы, які прыйшоў у свет 18 мая 1920 года.
   
 

З каталіцкіх СМІ (200)

Прэса

catholicby2018Перавыдадзена кніга
  “Малітвы вернікаў”
   2-ое выданне, выпраўленае і дапоўненае, пабачыла свет у выдавецтве “Pro Christo”.
Літургічная кніга Рымска-каталіцкага Касцёла змяшчае заклікі малітвы вернікаў, якая чытаецца падчас св. Імшы ў розныя перыяды літургічнага года, а таксама ў розныя ўспаміны, святы і ўрачыстасці. Адметнасцю новага выдання з’яўляюцца ўступы да літургіі дня пры цэлеб- рацыі св. Імшы ў гонар святых. У яго дададзены таксама святы і дні памяці святых, уключаныя ў Агульны рымскі каляндар і каляндар дыяцэзій у Беларусі. Кніга адрасавана як парафіяльным, так і манаскім супольнасцям.
   
 

Старонка 5 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.