ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Хрысціянская думка

У чым мая вера? (10)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Бенедыкт XVI
   Усё хрысціянскае жыццё з’яўляецца адказам на любоў Бога. Першым адказам з’яўляецца менавіта вера як прыняцце, поўнае здзіўлення і ўдзячнасці, нечуванай Божай ініцыятывы, якая нам папярэднічае і прыспешвае нас. І “так” веры азначае пачатак светлай гісторыі прыязнасці з Панам, якая напаўняе ўсё нашае жыццё і надае яму сэнс. Але Бог не здавольваецца тым, што мы прымаем Яго бясплатную любоў. Ён не абмяжоўваецца тым, што любіць нас, але Ён хоча прыцягнуць нас да сябе, перамяніць такім глыбокім чынам, каб мы паўтаралі за св. Паўлам: “...жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос” (Гал 2, 20).
   

У чым мая вера? (9)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Анастасия Алена Блусенкова
   Когда переживаешь кризис и нужен духовный совет, приходишь в Костёл, а именно в эту минуту нет священника, у которого мог бы просить совета, тогда порой и вправду задумаешься, что стоит поискать ответа в духовной литературе. Правда, ко всему прочитанному в книгах нужно подходить критически. Поэтому, всё же, в первую очередь, искать ответ советую в Библии – в живом Божьем слове, с верой принимая Его.
   

У чым мая вера? (8)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Уладзіслаў Блін
   Езус пасяліўся між намі. Кожнага Ён адорвае сваёй любоўю, паказвае шлях і аднаўляе надзею. Маленькі Езус хоча нас весці праз жыццё. Таму ноч Божага Нараджэння прасвятляе сэнс чалавечага лёсу. Божае Нараджэнне дае нам таксама пачатак новага жыцця.
       
    Кс. абп Мечыслаў Макшыцкі

    Свет стане лепшым, калі мы адчынім дзверы насцеж, калі Езус пастукае ў стайню нашага сэрца, стаўшы перад намі як наш бліжні.
   

У чым мая вера? (7)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Біскуп Антоній Дзям’янка
   Вы, практыкуючыя католікі, часта моліцеся і бываеце ў храме, але многія з вас мала гавораць аб веры са сваімі блізкімі, сябрамі, суседзямі, калегамі. Быць можа, хтосьці чакае ад вас Добрую Вестку. Але каб гаварыць пра веру, аргументавана спрачацца і не дапускаць тэалагічных памылак, вам трэба самім паглыбляць сваю веру. Таму тры кнігі ў гэтым годзе павінны стаць для вас асноўнымі: дакументы Другога Ватыканскага Сабору, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і, вядома ж, Біблія.
   

У чым мая вера? (6)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З дыскусійнага форуму
    Вера – гэта давер Богу, Яго Слову! Бог не падманвае, Ён – Праўда і Любоў! Усе могуць падмануць, параніць або пакінуць нас – толькі не Бог!
    Я навучыўся будаваць сваю веру на чымсьці канкрэтным – на Яго Слове, на Святым Пісанні! Мне патрэбна дапамога ці парада. Я прашу Святога Духа аб парадзе, дапамозе, аб Яго Слове. Затым адкрываю Біблію і чытаю якісьці фрагмент.
   

У чым мая вера? (5)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Фрагмент ліста алюмнаў на ўрачыстасць Хрыста – Валадара
    Не менш важнымі для веры з’яўляюцца ласка і радасць. Радасць, якая выплывае з перажываемай веры, умацоўвае вучняў Хрыста, і сярод цяжкасцей штодзённага жыцця яны не перастаюць давяраць Богу. Сапраўдны хрысціянін радуецца ўжо самім фактам, што ён – любімае дзіця Божае, адкупленае найкаштоўнейшай Крывёю Хрыста, і дзеліцца гэтай радасцю з іншымі людзьмі. Таму хрысціянін, умацаваны Божай ласкай, становіцца апосталам веры ў сваім жыццёвым асяроддзі.
   

У чым мая вера? (4)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч,
   facebook “Каталікі Беларусі”

    Согласиться, чтобы Бог ворвался в твою жизнь, никогда не бывает легко. В мире, который само человечество сделало жестоким и беспощадным, мы, христиане, если должны проявлять какую-то власть, то только ту, которую я называю “властью сердца”, состраданием. Бог есть наш Отец, и, в сущности, Мария дала Иисусу две вещи, которые Отец не мог дать: улыбку и слезы.
   
    С. Рэната, назарэтанка

    Веру трэба ўзмацняць і паглыбляць, бо той, хто не ідзе наперад, адыходзіць назад. З веруючым чалавекам таксама, як і з футбалістам ці скрыпачом: калі ён не трэніруецца на працягу года ці двух, то вельмі шмат забывае i губляе навык, так што пазней яму цяжка нагнаць адставанне. Так і з верай. Калі яе не паглыбляць, не ўзмацняць і не пашыраць, з часам можна стаць рэлігійным малаграматным. А такіх сярод сучасных вернікаў, на жаль, шмат.
   

У чым мая вера? (3)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
    Мы павінны клапаціцца аб тым, каб наша вера ўзрастала, каб мы былі моцнымі духоўна. Нас цешыць гэтая цудоўная святыня (урачыстасць у Міжэрычах), але больш нас цешыць тое, што яна напоўнена вернікамі, бо тады не было б нас, не было б сэнсу аднаўлення і будаўніцтва святынь. Вы з’яўляецеся той жывой святыняй, вы – тыя жывыя камяні, з якіх пабудаваны дом для Пана. Няхай вера павялічваецца ў нашым народзе.
   
    А. Ян Банькоўскі, Ломжа

    Вера павінна ўзрастаць, яе нельга пагашаць, яна павінна быць жывой. Калі будзе жывой вера, будзе і радасць.
   

Старонка 4 з 5:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.