У чым мая вера? (2)
Рэдакцыя
18 кастрычніка 2012
|
Марына Буйніцкая, катэхетка:Для мяне вера – гэта перадусім адзін з найкаштоўнейшых дароў Пана Бога, а таксама мой адказ на Яго любоў. І калі можна так сказаць, то вера – гэта мой спосаб быцця. “Справядлівая вера жыць будзе”.
А. Пётр Рудкоўскі OP, Віцебск
Крайне важна, каб мы распачалі Год веры з ачышчанай душой. Калі хтосьці знаходзіцца ў стане цяжкага граху, хай не чакае моманту, калі гэты грэх пачне душыць, гнясці і пустошыць жыццё яго самога і ягоных блізкіх. З дапамогай сакраманту паяднання, які, дзякаваць Богу, фактычна паўсюль даступны, трэба разарваць грахоўныя путы і вызваліць сябе для сапраўднай радасці і любові. †
Называючы сябе веруючымі людзьмі, мы пэўную частку свайго жыцця аддаём, так бы мовіць, духоўным справам. Рэгулярна ўдзельнічаем у літургіі, рэкалекцыях, пілігрымках, падаём бедным і штодзённа молімся. Гэта такая ж частка быцця, як і праца, стасункі з сябрамі ці адпачынак. Аднак усё гэта будзе праявай, хутчэй, нашай рэлігіёзнасці. Вера ж раствараецца ў чалавеку цалкам і праяўляецца ў кожнай яго думцы, у кожным слове і ўчынку. Вера не можа быць часткай жыцця, а павінна прадвызначаць яго кірунак.



Дарагія Чытачы!