ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

Варта ведаць

Паўсюдны Касцёл (44)

Варта ведаць


   † Італія.  У італьянскім Турыне прайшоў другі этап 44-ай Агульнаеўрапейскай моладзевай сустрэчы, арганізаванай экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Першы этап форуму праходзіў у анлайн-фармаце з 28 снежня 2021 па 1 студзеня 2022 года. Фізічна сабрацца разам маладым людзям з усёй Еўропы тады, як і годам раней, перашкодзіла пандэмія каранавіруса. Цяпер жа іх прымаюць сем’і і парафіі Турына. Сустрэча адбывалася ў абмежаваным фармаце: на 7 ліпеня ў буйнейшы горад П’емонта прыбылі ўсяго 150 валанцёраў і каля тысячы ўдзельнікаў. Для параўнання, у папярэдняй сустрэчы ў Вроцлаве ўдзельнічала 15 тысяч чалавек. Праграма форуму ўключала ў сябе супольную малітву, круглыя сталы, наведванне выстаў, музеяў, важных гістарычных і рэлігійных месцаў.
   

Паўсюдны Касцёл (43)

Варта ведаць


   † Партугалія.  Трэнер зборнай Партугаліі па футболе Фернанду Сантуш прыняў удзел у арганізаванай у Шавішы, на поўначы краіны, сустрэчы з духавенствам, у прыватнасці святарамі і клерыкамі, якія займаюцца спортам. Мерапрыемства праходзіла ў сувязі з падрыхтоўкай да ліпеньскага футбольнага турніру партугальскага духавенства, г. зв. Clericus Cup у Шавішы. Падчас мерапрыемства знакаміты трэнер падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы не толькі сваімі ведамі пра футбол, але і вопытам веры. Згадаў таксама сваё навяртанне і ўдзел у дзейнасці каталіцкіх супольнасцей.
   

Паўсюдны Касцёл (42)

Варта ведаць


   † Мексіка.  “Пан падарыў нам 7 дыяканаў і 70 святароў”, – напісаў кардынал Франсіска Роблес Артэга, біскуп архідыяцэзіі Гвадалахара, які ўдзяліў пасвячэнне. Гэтая падзея была прызнана гістарычнымі святарскімі пасвячэннямі. Як паведамілі ў архідыяцэзіі, урачыстасці доўжыліся тры дні. “Я ўзначаліў эўхарыстычную літургію ў санктуарыі Мексіканскіх Мучанікаў і ў межах біскупскай паслугі высвяціў новых святароў, намасціўшы іх далоні і ўсклаўшы рукі на кожнага з іх”, – адзначыў іерарх.
   

Паўсюдны Касцёл (41)

Варта ведаць


   † Германія.  Цудатворны абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў, які знаходзіцца ў касцёле св. Пятра ў нямецкім Аўгсбургу, атрымаў у падарунак ад папы Францішка карону. Святы Айцец вельмі цэніць вобраз Марыі, які ўпершыню сустрэў у 1980-ых гадах падчас візіту ў Аўгсбург. Ён прывёз копію іконы ў Аргентыну і як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса папулярызаваў яе ў мясцовым Касцёле. Абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў быў выкананы каля 1700 года ў стылі барока, верагодна, Ёганам Георгам Мельхіёрам Шмітнэрам. Маці Божая на ім развязвае вузлы белага пояса, які трымаюць два анёлы.
   

Паўсюдны Касцёл (40)

Варта ведаць


   † Польшча.  У Варшаве некалькі тысяч чалавек прайшлі ад санктуарыя св. Андрэя Баболі да Замкавай плошчы ў пакаяннай ружанцовай працэсіі за Польшчу. Удзельнікі хацелі такім чынам кампенсаваць Богу за грэх абортаў і памаліцца за мір у Польшчы ды Украіне. Мэтай працэсіі быў яшчэ адзін езуіцкі санктуарый – Маці Божай Ласкавай, апякункі Варшавы, – які знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад Замкавай плошчы. Працэсіі папярэднічала св. Імша ў санктуарыі св. Андрэя Баболі, якую ўзначаліў яго кусташ езуіт а. Вальдэмар Бажышкоўскі, а гамілію прамовіў рэктар санктуарыя Маці Божай Ласкавай а. Веслаў Куліш.
   

Паўсюдны Касцёл (39)

Варта ведаць


   † Германія. Клопат пра людзей, якія пакутуюць ад дэменцыі, і іх сваякоў – галоўная тэма сёлетняга нямецкага Экуменічнага тыдня на карысць жыцця. Яго адкрылі ў Лейпцыгу 30 красавіка 2022 года католікі і лютэране. Агульнанацыянальная кампанія праходзіла да 7 мая пад дэвізам “Пасярод жыцця з дэменцыяй”. Шматлікімі мерапрыемствамі Цэрквы прыцягвалі ўвагу да становішча людзей з гэтым сіндромам і іх сваякоў, а таксама садзейнічалі гуманнаму падыходу да іх. Падчас інаўгурацыйнага набажэнства ў лютэранскім храме св. Мікалая ў Берліне віцэ-старшыня нямецкага каталіцкага епіскапату біскуп Франц-Ёзэф Бодэ заявіў, што годнасць чалавека не залежыць ні ад яго здароўя, ні ад разумовых здольнасцей, ні ад магчымасці самавызначэння.
   

Паўсюдны Касцёл (38)

Варта ведаць


   † Балівія.     Балівійскі Касцёл выказвае шкадаванне ў сувязі са смерцю 42-гадовага а. Уілберта Дазы OFM і заклікае разабрацца ў злачынстве, якое адбылося ў парафіі св. Францішка ў Санта-Крус. Генеральны сакратарыят Канферэнцыі біскупаў Балівіі ў сваім паведамленні выказаў шкадаванне і жах з нагоды гэтага злачынства. “Мы просім як мага хутчэй правесці яснае і дакладнае расследаванне, якое прывядзе да высвятлення тых страшных падзей. Перад абліччам росту ў Балівіі культуры гвалту, забойстваў жанчын, рабаванняў, марадзёрства і адсутнасці бяспекі для грамадзян, мы заклікаем усіх балівійцаў дзейнічаць на карысць культуры міру, у якой усе змогуць жыць у братэрстве”, – гаворыцца ў паведамленні балівійскага епіскапату.
   

Паўсюдны Касцёл (37)

Варта ведаць


   † Партугалія. Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Як паінфармаваў арганізацыйны камітэт форуму, яны пройдуць 26–31 ліпеня 2023 года. Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў 17-ці дыяцэзіях гэтай краіны. Пасля самастойнага выбару дыяцэзіі і папярэдняй рэгістрацыі пілігрымы будуць запрошаны прыняць удзел у духоўнай і культурнай праграме, падрыхтаванай кожнай дыяцэзіяй.
   

Старонка 1 з 27:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.