ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (144)

Варта ведаць

☞ Кангрэгацыя па справах кананізацыі адзначыла сваё 50-годдзе. Яна разам з Кангрэгацыяй Божага культу была створана папам Паўлам VI. Да 1969 года кананізацыйнымі справамі займалася Свяшчэнная кангрэгацыя абрадаў. Колькасць працэсаў, учыненых новым ведамствам за апошнія паўстагоддзя, перавышае праведзеныя на працягу папярэдніх 350-ці гадоў! Гэта дазволіла па-сапраўднаму падкрэсліць універсальнае вымярэнне святасці ў Касцёле, што не мае ні геаграфічных межаў, ні ўзроставых абмежаванняў. Сёння Кангрэгацыю па справах кананізацыі ўзначальвае кард. Анджэла Бечу.
   

Варта ведаць (143)

Варта ведаць

☞ У велікодны панядзелак у Ілукстэ (Латвія) была ўстаноўлена скульптура “Regina Terrae Marianae” (“Царыца Марыйнай Зямлі”). Аўтар бронзавай скульптуры – мастак Талівальд Музыкант. Фігуру ўсталявалі ў гарадскім скверы па ініцыятыве мясцовага самакіравання. На цырымоніі асвячэння прысутнічалі 3 каталіцкія біскупы, у тым ліку арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч з Рыгі. З урачыстай нагоды прысутны мэр горада Стэфанс Разна адзначыў, што “Латвія ўжо больш за 800 гадоў з’яўляецца зямлёй Марыі”.
   

Варта ведаць (142)

Варта ведаць

☞ Гавораць, папа Францішак, калі быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса (Аргенціна), склаў малітву “5-ці пальцаў”. 1. Вялікі палец – молімся ў інтэнцыі таго, што бліжэй нам самім. 2. Указальны – за тых, хто выхоўвае, фарміруе і лечыць. 3. Сярэдні – за правадыроў, лідэраў, кіраўнікоў. 4. Безыменны – за слабых, хворых, змучаных і абцяжараных праблемамі. 5. Мезенец, самы маленькі з усіх пальцаў, нагадвае пра малітву за сябе.
   

Варта ведаць (141)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прыняў рашэнне дадаць да 694-га канона Кодэкса нананічнага права аб выпадках выдалення з супольнасці манаха ці манахіні таксама сітуацыю як мінімум 12-месячнай бесперапыннай беспадстаўнай адсутнасці ў манаскай супольнасці. Папа паінфармаваў аб гэтым у форме Motu proprio, які ўступае ў сілу 10 красавіка.
   

Варта ведаць (140)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак сустрэўся з Расэлам Нэльсанам, прэзідэнтам Царквы Езуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Спатканне адбылося напярэдадні асвячэння новай вялікай святыні гэтай канфесіі ў Рыме (Італія). Апостальская Сталіца не падае ніякіх падрабязнасцей падзеі, а самі мармоны аб’явілі, што гэта была першая сустрэча іх кіраўніка са Святым Айцом.
    У размове яны закранулі тэму рэлігійнай свабоды, справы сям’і, моладзі і інш.
   

Варта ведаць (139)

Варта ведаць

☞ Папа Францішак прыняў прадстаўнікоў епіскапату Казахстана, а таксама каталіцкіх ардынарыяў Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, якія прыбылі ў Рым з візітам “Ad limina Apostolorum”. Пастыры лакальных Касцёлаў выказалі Пантыфіку пажаданне, каб Апостальская Сталіца стварыла Канферэнцыю Біскупаў Казахстана і Цэнтральнай Азіі. На іх думку, такое рашэнне магло б умацаваць падтрымку Касцёла ў 4-ох самых малых краінах рэгіёна, дзе вернікаў вельмі мала, і яны даручаны пастырскай апецы некалькіх місіянераў, святароў і кансэкраваных асоб.
   

Варта ведаць (138)

Варта ведаць

☞ Святы Айцец прызначыў Камерленга Святога Рымскага Касцёла. Ім стаў кард. Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Перад ім гэтую функцыю выконваў памерлы ў ліпені мінулага года кард. Жан-Луі Таран. Кардынал камерленг мае ключавую ролю пасля смерці Папы або яго адмовы ад пасады. Гэта ён сцвярджае і абвяшчае аб смерці Святога Айца, знішчае персцень рыбака і папскія пячаткі, а таксама кіруе Касцёлам і Ватыканам да часу выбару новага Наступніка св. Пятра.
   

Варта ведаць (137)

Варта ведаць

☞ У бягучым годзе 41-му мільёну дзяцей у 59-ці краінах трэба забяспечыць доступ да чыстай вады, харчаванне, адукацыю, здароўе і бяспеку. Аб гэтым паведамляецца ў апошнім дакладзе ЮНІСЕФ, які датычыць гуманітарных інтэрвенцый у свеце. Каб рэалізаваць гэтую мэту, арганізацыя патрабуе 4 мільярды даляраў. ЮНІСЕФ ацаніла, што на дадзены моман самым складаным з’яўляецца становішча дзяцей у Емене, Сірыі і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
   

Старонка 10 з 27:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.