Ці Бог дае крыж?
“Калі хто хоча ісці за Мною, няхай возьме крыж свой…” (параўн. Лк 9, 23)У суседнім пакоі мяне чакала маладая, шыкоўна апранутая дачка хворай бабулі. Убачыўшы святара, яна ўся неяк сціснулася, у яе пацямнелым абліччы цяжка было разглядзець эмоцыі. Аднак позірк здраджваў унутраны бунт. Калі я зачыніў за сабой дзверы пакою, яна ціха адазвалася: “Ойча, я такая няшчасная... Чаму Бог дапусціў да маёй мамы такое? Яна так пакутуе. Мне так цяжка з ёю...”
Мяне ўразіў кантраст паміж хворай маці і поўнай сіл дачкою. Адна спаралізаваная, але шчаслівая. Другая здаровая, але няшчасная. Хворая радуецца Богам, а здаровая бунтуецца супраць Яго. Спаралізаваная думае, як дапамагчы здаровай, а здаровая сканцэнтравана толькі на сваіх перажываннях. Колькі ў нашым жыцці такіх парадоксаў? Наколькі па-рознаму людзі перажываюць свой крыж пакут або цярпенні блізкай асобы! †
Наперадзе чарговы перыяд нашага жыцця – перыяд чакання сустрэчы з Хрыстом, які народзіцца ў нашых сэрцах. Рэдакцыя “Слова Жыцця” прапануе ўжо цяпер распачаць падрыхтоўку да сустрэчы са Збаўцам. У гэтым годзе “Рэкалекцыі са «Словам»” правядуць свецкія людзі, якія сваімі словамі і досведам веры хочуць кожнаму з нас паказаць дарогу да Хрыста. Запрашаем! Першая спроба рэкалекцыйнай падказкі ад Тэрэзы Клімовіч з Мінска.
М
М
Адвэнтавыя рэкалекцыі
Велікапосныя рэкалекцыі са «Словам»



Дарагія Чытачы!