Бог дае нам нейкія цяжкасці, але і сваю ласку
Ангеліна Пакачайла
19 красавіка 2015
|
Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца з чытачамі сястра Аліцыя з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам.
Малілася, але не разумела
Нарадзілася сястра Аліцыя ў горадзе Патсдам, што ў Германіі. Бацька быў праваслаўным, маці – каталічкай. Гадавалі разам чацвёра дзяцей. Рэлігійным выхаваннем у сям’і займалася бабуля, за што сястра ёй сёння вельмі ўдзячна.
“Я б не сказала, што гэта было нешта глыбокае. Хутчэй, традыцыйная вера. Я не разумела, што Бог – гэта Айцец, які мяне стварыў і бязмежна любіць. У мяне было паняцце Бога строгага, які дзесьці на нябёсах карае за правіны”.
Дзеці падрасталі, вучылі малітвы. Паўтаралі іх, але, як прызнаецца сёння сястра, нічога не разумелі. З жахам думалі пра экзамен, які хутка давядзецца здаваць перад Першай камуніяй.
“Першую споведзь я памятаю мала, камунію ўвогуле не памятаю. Было шмат людзей, у касцёле душна. Адзінае, што засталося ў памяці, гэта страх, ці здам я ксяндзу экзамен”.
Урачыстасць адбылася ў лідскім фарным касцёле. Пасля дзяўчынка стала наведваць святыню праз раз. Па-першае, асабліва нічога не разумела ў набажэнстве на польскай мове, па-другое, баялася праследавання за веру.
“Памятаю, калі мы яшчэ жылі ў Геранёнах, ля варот касцёла стаяў дырэктар і вылаўліваў дзяцей, якія ішлі туды маліцца. Мне шанцавала, бо я была маленькага росту і магла «згубіцца» сярод людзей. Але страх перажывала моцны, таму што потым гэтых дзяцей публічна лаялі на школьнай лінейцы”. †