ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

На службе Богу

Любіць Бога без усялякіх чаканняў

На службе Богу

айцец Віталій Слука

Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Віталій Слука з ордэна Піяраў.
Сярод натоўпу вернікаў
    Айцец Віталій нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і католікаў. Быў малодшым сярод траіх дзяцей. Ахрышчаны ў Ліпнішках.
    “Першы сакрамант мне ўдзялялі капуцыны. Я ў гэтым таксама бачу знак: чаму маё пакліканне – манаскі ордэн”.
    Ва ўзросце 12 гадоў хлопец прыступіў да Першай святой Камуніі.
    “У касцёл я спярша хадзіў зрэдку. Мяне брала з сабой мама. Заўсёды думаў: навошта я там патрэбны? Але аднойчы мы паехалі ў касцёл у Нецеч. Пачалася св. Імша. Нічога незвычайнага аж да моманту чытання Евангелля. Я не ўмеў і ніколі не рабіў крыжыкаў на ілбе, вуснах і сэрцы. Гэта заўважыў ксёндз, які цэлебраваў св. Імшу. І, гледзячы на мяне, пачаў тлумачыць, навошта і як гэта рабіць. Што я тады перажыў… Сярод натоўпу вернікаў мяне заўважыў сам святар! Праводжу паралель да фрагмента з Евангелля, дзе Закхей залез на дрэва, каб убачыць Езуса, і ўзрадаваўся, калі Хрыстос заўважыў яго. Думаю, нешта падобнае адбылося і ў маім маленькім сэрцы. Езус увайшоў у мой дом, як да Закхея, і там застаўся”.
 

Бог любіць мяне больш, чым я сам

На службе Богу

айцец Яўген Голуб

Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Яўген Голуб з Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных.
З “нядзельнай” сям’і католікаў
    Айцец Яўген паходзіць з Івянца з сям’і тавараведа і гісторыка.
    “Я выхоўваўся ў традыцыйнай «нядзельнай» сям’і католікаў. З-за таго, што бліжэйшы адкрыты касцёл знаходзіўся ў Рубяжэвічах, у 60 км ад горада, так атрымлівалася, што літургію можна было перажываць толькі на святы ды ўрачыстасці. Нягледзячы на гэта, родныя заўсёды маліліся, ездзілі на св. Імшу, адзначалі касцёльныя святы – то бок стараліся жыць з Богам. А з часам святыні адбудавалі ў Івянцы...”.
    Таму ахрышчаны хлопчык быў таемна ў касцёле ў Рубяжэвічах, а Першую святую Камунію прымаў ужо ў Івянцы.
    “Я быў крыху старэйшы за дзяцей у групе, якія рыхтаваліся да першай сустрэчы з Хрыстом у таямніцы Эўхарыстыі. Але, памятаю, я сам гэтага захацеў. І перажываў гэты момант з вялікай свядомасцю”.
    Маці хлопчыка спявала ў парафіяльным хоры, а ён прыслужваў пры алтары.
   

Бог – цярплівы Айцец, які выхоўвае да святасці

На службе Богу

айцец Казімір ЕнджэйчакСёння сваю гісторыю распавядае айцец Казімір Енджэйчак з Супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай.
Малым дзіцём бавіўся “ў ксяндза”
    Айцец Казімір паходзіць з Познаньскай архідыяцэзіі ў Польшчы з сям’і рабочых. Старэйшы з чатырох дзяцей. Быў ахрышчаны ў Кэмблаве. Першую св. Камунію прыняў ва ўзросце 8 гадоў у Бніне.
    “Я адчуў вялікі супакой і радасць ад таго, што Пан Езус прыйшоў у маё сэрца. Пасля абеду ў суботу, адразу ж пасля споведзі, я вярнуўся дадому і пайшоў спаць, каб ужо не зграшыць перад прыняццем Езуса ў святой Камуніі. Ва ўзросце 12 гадоў з поўнай свядомасцю я прыняў сакрамант канфірмацыі, які пакінуў моцны адбітак у маёй душы. Я пачаў думаць аб прысвячэнні жыцця Богу”.
    У Бніне хлопец хадзіў у школу. Кожную нядзелю з усёй сям’ёй прымаў удзел у святой Імшы.
    “Бацькі ўспамінаюць, што ў дашкольным узросце я любіў бавіцца «у ксяндза», асабліва пасля нядзельнай святой Імшы. Я надзяваў доўгі шалік і вітаў усіх словамі: «Пан з вамі»”.
   

Бог – Кароль майго жыцця

На службе Богу

сястра ВольгаСёння сваю гісторыю распавядае сястра Вольга з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Да Хрыста
праз міласэрнасць

    Нарадзілася сястра Вольга ў Ваўкавыску ў сям’і бібліятэкара і электрамеханіка. Выхоўвалася разам з малодшым братам.
    “У маёй сям’і заўсёды панавалі згода і дабрабыт. Мама выхоўвала ў нас пачуццё міласэрнасці. Вучыла думаць адно пра аднаго, заўважаць не толькі свае патрэбы. Мама сама паходзіць з вялікай сям’і, дзе была адной з 15 дзяцей. Таму прыклад такой адданасці яна прынесла са свайго «гнязда»”.
    У Крамяніцы ў касцёле святога Юрыя сястра Вольга прыняла першыя сакраманты: была ахрышчана і прыступіла да Першай святой Камуніі. “Да сустрэчы з Хрыстом мяне рыхтаваў ксёндз Станіслаў Петраш. Назаўсёды застаўся ў памяці яго наказ: калі бачыш касцёл ці распяцце, абавязкова рабі знак крыжа. І да сёння гэтага прытрымліваюся”.
   

Для Бога мы павінны рабіць штосьці большае

На службе Богу

айцец доктар Андрэй ШчупалСёння сваю гісторыю расказвае айцец доктар Андрэй Шчупал з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Дарога да манаскага жыцця
    Айцец Андрэй нарадзіўся ў мясцовасці Руды-Рысе ў Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы ў шчырай рэлігійнай сям’і. У касцёле сваёй роднай мясцовасці быў ахрышчаны, прыступіў да Першай св. Камуніі і прыняў сакрамант канфірмацыі. Таксама ў сваёй роднай парафіі як міністрант упершыню ў жыцці ўдзельнічаў у місіях, якія праводзілі рэдэмптарысты. Гэта быў для яго вялікі духоўны досвед. Таксама клерыкі з гэтай кангрэгацыі падчас канікул прыязджалі дапамагаць у будаўніцтве новага парафіяльнага касцёла. Рашэнне было прынята: рэдэмптарысты! Пасля заканчэння школы ў 1975 годзе накіраваўся ў Вышэйшую духоўную семінарыю рэдэмптарыстаў у Тухаве. Там адбыў навіцыят, вывучаў філасофію і тэалогію. Там жа 5 чэрвеня 1983 года атрымаў святарскія пасвячэнні.
    Спачатку працаваў як місіянер – рэкалекцыяніст. У 1987 годзе быў накіраваны ў Варшаву на дзённае навучанне ў галіне тэалогіі духоўнасці ў Акадэміі каталіцкай тэалогіі (сёння Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага). Праз два гады абараніў выпускную працу і атрымаў дыплом магістра – бакалаўра тэалогіі духоўнасці, у 2001 годзе абараніў доктарскую працу.
   

Бог на першым месцы

На службе Богу

Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Тэрэза з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Пад матчынай апекай
    Сястра Тэрэза паходзіць са Шчучынскага раёна. Была ахрышчана ў касцёле ў Новым Двары. Выхоўвалася ў сям’і католікаў. Яна малодшая з пяці дзяцей.
    “Мама ўвесь час сачыла, каб мы не забываліся пра касцёл, пра малітву. Збірала нас разам на Ружанец. Вучыла, што Бог павінен быць на першым месцы”.
    Не заўсёды ўсё было дасканала. Часам дзеці забываліся маліцца.
    “Памятаю, прысніла ў сне Маці Божую, якая пагражала мне пальцам. Я разумела, з-за чаго: забывалася аб ранішняй або вяэрняй малітве. Таму не толькі зямная мама клапацілася пра маё духоўнае жыццё, але і нябесная”.
    Калі ў нядзелю ў парафіі не адпраўлялася святая Імша, сям’я ехала ў Гродна, Жалудок, Васілішкі, Дубічы, Вільнюс.
    “Аднойчы ў Вільнюсе начавалі на вакзале... Бог – гэта наша сіла, казала мама. Вера – наш скарб. Памятаю, стаіць мама на каленях, моліцца і плача. Я пытаю: чаму ж ты плачаш? А яна: прашу ў Бога, каб вы былі добрымі дзецьмі”.
   

У сто разоў больш атрымаеш ад Бога

На службе Богу

сястра Зоя

Сёння сваю гісторыю распавядае сястра Зоя з Шанштацкага Інстытута Сясцёр Марыі.
У касцёл прывёў тата
   Нарадзілася сястра Зоя ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і ўрачоў. Была чацвёртай з 15 дзяцей.
    “Мая мама вырасла ў сям’і, дзе не было веры, таму яна не магла мне яе перадаць. А тата католік. Менавіта ён прывёў усіх нас у касцёл”.
    Усіх дзяцей хрысцілі ў праваслаўнай царкве, таму што тады нідзе паблізу не было касцёла, куды можна было б бяспечна хадзіць: вера праследавалася. У 1990-х гадах ганенні спыніліся. І калі прыйшоў час рыхтаваццца да Першай св. Камуніі, бацька прывёў дзяцей у каталіцкі касцёл.
    “Мушу прызнацца, што сустрэчу з Хрыстом падчас сваёй Першай св. Камуніі я не перажыла так глыбока, як пра гэта часта распавядаюць. Хадзіла ў касцёл, бо бацькі казалі, што так трэба. Бог быў мне абыякавы”.
   

Старонка 2 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.