Літанія да бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ
![]() Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон, Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас. Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi. Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змiлуйся над намi. Духу Святы, Божа, – змiлуйся над намi. Святая Тройца, Адзiны Божа, – змiлуйся над намi. Святая Марыя, – малiся за нас. Благаслаўлёны Ян Павел ІІ, – малiся за нас. Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць, – малiся за нас. З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека, – малiся за нас. Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам, – малiся за нас. Цалкам адданы Марыі, – малiся за нас. Сябра святых і бласлаўлёных, – малiся за нас. Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых, – малiся за нас. Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры, – малiся за нас. Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў, – малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога, – малiся за нас. Адданы шанавальнік Эўхарыстыі, – малiся за нас. Нястомны пілігрым гэтай зямлі, – малiся за нас. |
Місіянер усіх народаў, – малiся за нас. Сведка веры, надзеі і любові, – малiся за нас. Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў, – малiся за нас. Апостал паяднання і супакою, – малiся за нас. Натхняльнік цывілізацыі любові, – малiся за нас. Вястун Новай Евангелізацыі, – малiся за нас. Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню, – малiся за нас. Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця, – малiся за нас. Папа Божай Міласэрнасці, – малiся за нас. Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры, – малiся за нас. Пастыр, які вядзе аўчарню да неба, – малiся за нас. Брат і настаўнік святароў, – малiся за нас. Айцец кансэкраваных асобаў, – малiся за нас. Апякун хрысціянскіх сем’яў, – малiся за нас. Падтрымка сужэнцаў, – малiся за нас. Абаронца ненароджаных, – малiся за нас. Апякун дзяцей, сіротаў і адзінокіх, – малiся за нас. Сябра і выхаваўца моладзі, - малiся за нас. Добры самаранін для церпячых, – малiся за нас. Дапамога людзям старэйшым і самотным, – малiся за нас. Вястун праўды аб годнасці чалавека, – малiся за нас. Чалавек малітвы, заглыблены ў Бога, – малiся за нас. Шанавальнік літургіі, які цэлебруе Ахвяру на алтарах свету, – малiся за нас. Увасабленне працавітасці, – малiся за нас. |
Той, хто палюбіў крыж Хрыста, – малiся за нас. Той, хто верна рэалізуе пакліканне, – малiся за нас. Трывалы ў цярпенні, – малiся за нас. Узор жыцця і памірання для Пана Бога, – малiся за нас. Той, хто павучае грэшнікаў, – малiся за нас. Той, хто паказвае дарогу заблуканым, – малiся за нас. Той, хто прабачае крыўдзіцелям, – малiся за нас. Той, хто паважае праціўнікаў і ганіцеляў, – малiся за нас. Заступнік і абаронца прыгнечаных, – малiся за нас. Той, хто падтрымлівае беспрацоўных, – малiся за нас. Той, хто клапоціцца пра бяздомных, – малiся за нас. Той, хто наведвае вязняў, – малiся за нас. Той, хто ўмацоўвае слабых, – малiся за нас. Той, хто вучыць усіх салідарнасці, – малiся за нас. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі. С.: Малiся за нас, бласлаўлёны Ян Павел ІІ. Н.: Каб мы жыццём і словам абвяшчалі свету Хрыста, Адкупіцеля чалавека. Молімся. Міласэрны Божа, прымі падзяку за дар апостальскага жыцця і пасланніцтва бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. |
2 чэрвеня Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. Біскупы, святары, клерыкі, манахі і манахіні, а таксама свецкія вернікі засведчылі сваю гераічнасць у самыя складаныя часы пераследу і выпрабавання веры. Сярод той сотні людзей, якія аддалі жыццё за Хрыста і бліжніх, быў ураджэнец Гродна кс. Генрых Глябовіч. На працягу пэўнага часу ён служыў у некалькіх парафіях акупаванай Беларусі, дзе і загінуў.
У наших отцов и сестер из ордена имени св. Винцента Паллотти есть одно условие: они не имеют права находиться долго в одном приходе, чтобы не привязывались к постоянному месту жительства и к людям. На первый взгляд, может показаться, что это - несколько бесчеловечно, особенно, учитывая то, что если священник - хороший, всех устраивает, много делает добра. Но, с другой стороны, в этом есть глубокий смысл: о священнике тоже надо думать, и в первую очередь - о его душе. Бог лучше знает, что нужно ксендзу для его же спасения.
4 сакавіка - свята святога Казіміра, каралевіча
2 красавіка 2010 г. – пятая гадавіна смерці папы Яна Паўла II
Кожны год 25 сакавіка Касцёл нагадвае нам пра вялікую таямніцу Звеставання НПМ – падзею, якая назаўжды змяніла лёсы чалавецтва. Гэта – успамін аб пачатку справы адкуплення і прадвесце новага жыцця Бога і Чалавека ў адной асобе Езуса Хрыста, Божага Сына.
С



Дарагія Чытачы!