ГРОДНА
Серада,
15 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

Свята Святой Сям’і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам. Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, тады вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім.
Лк 2, 22. 39–40
 

ІV Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца”. А Марыя сказала анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю?”. Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.
Лк 1, 26–38
 

ІIІ Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: “Хто ты?”, ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: “Я не Хрыстос”. І спыталіся ў яго: “Дык хто ж? Ты Ілля?”. І сказаў: “Не”. “Ты прарок?”.
    І ён адказаў: “Не”. Тады сказалі яму: “Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе?”. Ён сказаў: “Я голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая”. А пасланцы ж былі з фарысеяў. І яны спыталіся ў яго: “Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстос, ні Ілля, і ні прарок?”. Ян сказаў ім у адказ: “Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць Той, каго вы не ведаеце, Той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях ягоных”. Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.
Ян 1, 6–8. 19–28
   

ІI Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: “Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”. З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд.
    І прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Святым Духам”.
Мк 1, 1–8
   

I Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць. Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу – кажу ўсім: чувайце!”.
Мк 13, 33–37
   

Нядзеля Хрыста Валадара

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў – леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: «Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне». Тады адкажуць Яму справядлівыя: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?». I Валадар скажа ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязніцы, і вы не адведалі Мяне». Тады і яны адкажуць Яму: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?». А Ён скажа ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне». І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя – да вечнага жыцця”.
Мц 25, 31–46
   

XXXIII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў слуг сваіх і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талантаў, другому – два, іншаму – адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцей, і ад’ехаў. Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слуг гэтых і патрабуе ад іх рахунку. Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і кажа: «Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне; вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх». Гаспадар ягоны сказаў яму: «Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго»”.
Мц 25, 14–15. 19–21
   

XXXII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць – мудрых. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. Але сярод ночы ўзняўся крык: «Вось жаніх, выходзьце яму насустрач». Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: «Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць». А мудрыя адказалі: «Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе». Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і астатнія панны ды кажуць: «Пане, пане, адчыні нам». Ён жа сказаў ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: не ведаю вас». Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”.
Мц 25, 1–13
   

XXXI Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: “Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх «Раббі». Вы ж не дазваляйце называць сябе «настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы – браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік – Хрыстос. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны”.
Мц 23, 1–12
   

XXX Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: “Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?”. Езус сказаў яму: “«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім». Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж – падобная да яе: «Любі бліжняга твайго, як самога сябе». На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі”.
Мц 22, 34–40
   

XXIX Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на словах. I пасылаюць да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб сказалі: “Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Божаму праўдзіва навучаеш і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на асобу чалавека. Таму скажы нам: як Табе здаецца, ці належыць даваць падатак цэзару, ці не?”. Але Езус, ведаючы зласлівасць іхнюю, сказаў: “Што выпрабоўваеце Мяне, крывадушныя? Пакажыце Мне падатковую манету”. Яны прынеслі Яму дынар. І кажа ім: “Чыя гэта выява і надпіс?”. Кажуць Яму: “Цэзара”. Тады кажа ім: “Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае – Богу”.
Мц 22, 15–21
   

XXVІIІ Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Адказваючы, Езус зноў расказаў прыпавесць першасвятарам і старэйшынам народа: “Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для сына свайго. I паслаў слуг сваіх паклікаць запрошаных на вяселле, але не хацелі прыйсці. Зноў паслаў іншых слуг, кажучы: «Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормлена жыўнасць, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вяселле!». Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто на свой гандаль. Астатнія ж, схапіўшы слуг ягоных, зняважылі і забілі іх. Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад. Тады ён кажа сваім слугам: «Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле». I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі”.
Мц 22, 1–10
   

Старонка 18 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  231

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.