ГРОДНА
Панядзелак,
06 мая
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

Божае Нараджэнне

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У тыя часы выйшла распараджэнне імператара Аўгуста, каб быў праведзены перапіс насельніцтва па ўсёй дзяржаве. Першы перапіс адбыўся тады, калі Квірыній уладарыў у Сірыі. Таму ішлі ўсе туды, дзе хто нарадзіўся, каб запісацца. Таму і Юзаф пайшоў з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у Бэтлеем, горад Давіда, бо паходзіў з дому і роду Давіда, каб трапіць на перапіс разам з Марыяй, заручанай яму жонкай, якая была цяжарная. Калі яны туды прыбылі, надышоў для Марыі час нарадзіць. Яна нарадзіла свайго першага Сына, спавіла Яго і палажыла ў яслі, таму што не было для іх месца ў заездзе. У гэтай самай ваколіцы пастухі ноччу пасвілі свой статак. Раптам з’явіўся ім анёл, і хвала Пана адусюль іх асвяціла, так што яны спалохаліся. Але анёл прамовіў да іх: «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць, якая датычыць усяго народу: сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся вам Збаўца, які з’яўляецца Месіяй. А вось знак для вас: знойдзеце Немаўлятка, спавітае і пакладзенае ў яслях». І раптам далучылася да анёла мноства нябесных хораў, якія выхвалялі Бога наступнымі словамі: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі».

Лк 2, 1-14

 

З катэхізіса (2)

Разважанні з Божым Словам


   2267.

   Калі некрывавых сродкаў дастаткова для абароны чалавечага жыцця ад агрэсара і для аховы грамадскага парадку і бяспекі асоб, улады павінны абмяжоўвацца імі, таму што яны лепш адпавядаюць канкрэтным умовам агульнага дабра і чалавечай годнасці.

    2268.
   Пятая запаведзь забараняе забойства, непасрэднае і наўмыснае, як цяжкі грэх. Забойца і тыя, хто дабравольна саўдзельнічае ў забойстве, здзяйсняюць грэх, які наклікае Божую помсту.

 

IV нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У шостым месяцы Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. I сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. I вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. I валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца”. А Марыя сказала анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю?” Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка Твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. I адышоў ад Яе анёл.

Лк 1, 26-38

   

III нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло.
    І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерусаліма святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: “Хто ты?” Ён абвясціў, і не выракся, і вызнаў: “Я не Хрыстос”. I спыталіся ў яго: “Дык хто ж? Ты Ілля?” I сказаў: “Не”. “Ты прарок?” I ён адказаў: “Не”. Тады сказалі яму: “Хто ж ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самаго сябе?” Ён сказаў: “Я – голас таго, хто кліча ў пустыні: раўняйце дарогу Пану, як сказаў прарок Ісая”. А пасланцы ж былі з фарысеяў. I яны спыталіся ў яго: “Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстос, ні Ілля і ні прарок?” Ян сказаў ім у адказ: “Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, той, хто ідзе за мною, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Ягоных”.
    Было гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.

Ян 1, 6-8, 19-28

   

З катэхізіса (1)

Разважанні з Божым Словам


   522.
Прыход Божага Сына на зямлю з’яўляецца настолькі вялікай падзеяй, што Бог захацеў рыхтаваць яе на працягу стагоддзяў. Усе абрады і ахвяры, фігуры і сімвалы Першага Запавету Бог накіраваў да Хрыста; Ён прадказвае Яго праз вусны прарокаў, якіх па чарзе пасылае ў Ізраіль. Ён таксама абуджае ў сэрцах язычнікаў няпэўнае чаканне гэтага прыходу.

    524. Цэлебруючы кожны год літургію Адвэнту, Касцёл актуалізуе гэтае чаканне Месіі; прымаючы ўдзел у доўгай падрыхтоўцы першага прыходу Збавіцеля, вернікі аднаўляюць гарачае жаданне Яго другога прыходу. Праз цэлебрацыю нараджэння і пакуты Папярэдніка Касцёл яднаецца з Яго жаданнем: “Ён мае расці, а я – змяншацца” (Ян 3, 30).

   

II нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: “Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Табе. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”.
    З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. I выходзілі да яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. I прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.

Мк 1, 1-18

   

I нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў вучням сваім: “Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.
    Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай, каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу – кажу ўсім: Чувайце!”

Мк 13, 33-37

   

Хрыста Валадара Ўсяго Свету

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй, і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраны будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. I паставіць авечак праваруч, а казлоў – леваруч.
    Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму справядлівыя: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмаглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?” I Валадар скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.

Мц 25, 31-46

   

XXXIII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слуг і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талентаў, другому – два, іншаму – адзін, кожнаму паводле яго магчымасцей, і ад’ехаў. Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і пусціў іх у абарот, і зарабіў яшчэ пяць талентаў. Таксама і той, які атрымаў два таленты, прыдбаў яшчэ два. А той, які атрымаў адзін талент, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра гаспадара свайго.
    Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слуг гэтых і патрабуе ад іх рахунку.
    Той, які атрымаў пяць талентаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талентаў і кажа: “Гаспадар, пяць талентаў ты даў мне, вось яшчэ пяць талентаў я зарабіў на іх”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
    Падышоў таксама і той, які атрымаў два таленты, і сказаў: “Гаспадар, два таленты ты даў мне, вось яшчэ два таленты зарабіў я”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
    Падышоў і той, які атрымаў адзін талент, і сказаў: “Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі: жнеш там, дзе не сеяў, і збіраеш там, дзе не рассыпаў. Таму, пабаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю. Вось табе тваё”.

Мц 25, 14-30

   

XXХII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: “Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх было неразумных, а пяць – мудрых.
   Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі.
    Але сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх, выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашы светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”.
    Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. Ён жа сказаў ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”.
    Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны”.

Мц 25, 1-13

   

XXХI нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх такімі словамі: “Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле іх учынкаў. Бо яны гавораць, і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам іх крануць. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб бачылі іх людзі. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць кутасы на адзенні сваім. Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі клікалі іх: “Настаўнік! Настаўнік!”.
    Вы ж не дазваляйце называць сябе “настаўнік”, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы – браты. I айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік – Хрыстос. Большы з вас няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны”.

Мц 23, 1-12

   

XXХ нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся разам. I адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: «Настаўнік, якая запаведзь найважнейшая ў Законе?»
    Езус сказаў яму: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і усім розумам тваім. Гэта найважнейшая і першая запаведзь. Другая ж - падобная да яе: любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі».

Мц 22, 34-40

   

Старонка 42 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  240

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.