Пачуць смак урачыстасці
Вось мы ўжо і пераступілі парог Адвэнту. Кожны чалавек успрымае і перажывае гэты перыяд па-рознаму. Для кагосьці ён асацыіруецца з нейкім цяжарам, які трэба пранесці на сваіх плячах на працягу чатырох тыдняў, а хтосьці ўжо вырашыў, якую пастанову бярэ на Адвэнт. Хтосьці любіць яго, а хтосьці чакае, каб хутчэй скончыўся…
Заўсёды чакаем прыйсця Адвэнту як шансу на больш узвышаны дыялог з Госпадам, асабістае ўнутранае перамяненне, а можа, і на змены знешнія: новую працу або паляпшэнне атмасферы ў сям’і. Сёлета, магчыма, спадзяёмся і на больш маштабныя змены: што скончыцца пандэмія, якая ўжо надакучыла, і адродзіцца супакой і згода ў краіне.
Хрыстос можа надаць новы сэнс нашаму жыццю, але пры ўмове, што не пойдзем за логікай свету і яго “цароў”.
Усе гэтыя тлумачэнні, што Бог стаўся чалавекам для збаўлення людзей або каб перамагчы грэх, ужо даўно заржавелі. Нібы словы прыгожыя, але… за імі пустка. Зразумець, навошта Стварыцель уцелавіўся, бадай што немагчыма. Адвэнт дапамагае ў чарговы раз выплысці на глыбіню і пераканацца ў гэтым. Як жа плысці?
і – гэта не месца смутку, а радаснай сустрэчы і надзеі. Крыжы, розныя надмагільныя выявы і надпісы сведчаць аб асноўнай праўдзе хрысціянства: Хрыстос сапраўды ўваскрос! І мы таксама ўваскрэснем! Часта надмагіллі ўпрыгожваюць рознымі надпісамі, узятымі са Святога Пісання, малітваў, а таксама з літаратуры. Евангелле – гэта Добрая Навіна пра збаўленне, таму некаторыя евангельскія фрагменты могуць выдатна выразіць праўду, пра якую распавядае хрысціянская магіла: веру ў жыццё вечнае.
ліпеня 2020 г. у Базіліцы Агоніі на Аліўнай гары ў Іерусаліме падчас урачыстай літургіі ў гонар Найдаражэйшай Крыві Хрыста кусташ Святой Зямлі а. Франчэска Патан OFM рассыпаў на Скале агоніі пялёсткі чырвоных руж як сімвал крывавага поту Збаўцы



Дарагія Чытачы!