Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса
У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася.Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта рабіць у ахвяры св. Імшы.
Так, Езус аддае нам сваё сэрца кожны раз, калі прыступаем да св. Камуніі, і адзінае разумнае, што можам зрабіць, – аддаць Яму сваё сэрца ўзамен. Адным з прыгожых спосабаў для гэтага з’яўляецца прысвячэнне сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Акт асабістага прысвячэння можна знайсці амаль ва ўсіх малітоўніках, а таксама ў інтэрнэце. Застаецца толькі набожна прамовіць і з усіх сіл старацца жыць згодна з яго зместам. †
Чалавек, які шукае любові, не знойдзе іншай, больш цудоўнай крыніцы, чым Сэрца Бога-Чалавека. З гэтага Сэрца, працятага салдацкай дзідай на Галгофе, выцяклі Кроў і Вада. Гэтым жэстам міласэрнасці людзі былі абмыты і ачышчаны ад бруду грахоў. З тых памятных падзей прайшло шмат часу, многія пакаленні гэтай зямлі адышлі ў вечнасць, а невычэрпная Крыніца Божай Любові і Міласэрнасці б’е і застаецца жывой. З яе да нас цячэ дзівосны паток Божай любові і шматлікіх Яго ласкаў.
У 20-гадовы юбілей выдання “Апэляў фацімскага паслання” прыгледзімся да асноўных просьбаў Найсвяцейшай Панны Марыі, перададзеных нам с. Луцыяй.
Май – гэта месяц, калі сэрцы хрысціян радасна ўшаноўваюць Найсвяцейшую Панну Марыю праз адмысловыя малітвы і набажэнствы.
У актуальнай сітуацыі, калі многія католікі з-за страху перад заражэннем каронавірусам не прыступаюць да сакраментальнай Камуніі або не маюць магчымасці асабіста наведваць святыню, каб прыняць удзел у Найсвяцейшай Ахвяры, можна карыстаць з духоўнай Камуніі. Што яна сабой прадстаўляе? Як правільна яе “прымаць”?
25 сакавіка Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце будзе адзначаць урачыстасць Звеставання Пана. Маем выключную нагоду, каб падзякаваць і задумацца над жыццём. Таксама ў гэты дзень можна ўрачыста прыняць абавязак духоўнага ўсынаўлення дзіцяці, жыццё якога знаходзіцца пад пагрозай. Яго сутнасць палягае на тым, што чалавек дае абяцанне на працягу 9-ці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвярай аборту.
Школа св. Юзафа дае грунтоўны фундамент, на якім можам будаваць хрысціянскае жыццё. Следуючы наказам святога, нам будзе прасцей станавіцца сведкамі Езуса ў штодзённым атачэнні, паводле ўласнага паклікання. Ды і проста быць шчаслівымі – у зямным і нябесным свеце.



Дарагія Чытачы!