ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка
2024 года
 
Галерэя
Трыдуум ушанавання св. Станіслава Косткі (67)
2010 - Трыдуум ушанавання  св. Станіслава Косткі
16-18 верасня 2010 г. у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне прайшлі сустрэчы моладзі. Прыкладам таго, дзе чалавек дзеліцца сваім вопытам рэлігійнага жыцця, з’яўляецца трыдуум ушанавання св. Станіслава Косткі. Дэвізам сёлетняй сустрэчы былі простыя словы: “Чаканне”. Чаканне зразумець Божую волю, дух адзінства, новай сустрэчы з Езусам, сваё месца ў жыцці.

 

Колькасць фотаздымкаў: 67
Колькасць праглядаў: 10576 x
Паломніцтва ў Рым (70)
2010 - Паломніцтва ў Рым
3-12 верасня 2010 г. выкладчыкі і клерыкі ВДС з Гродна паломнічалі ў Рым, каб разам падзякаваць Богу за 20 год існавання семінарыі, а таксама каб выпрасіць новыя і шматлікія прызванні да службы Богу і людзям. Падчас побыту ў Рыме Яго Эксцэленцыя біскуп Аляксандр Кашкевіч суправаджаў семінарыйную супольнасць.

 

Колькасць фотаздымкаў: 70
Колькасць праглядаў: 10844 x
Міністранты - сябры Хрыста (18)
2010 - Міністранты - сябры Хрыста
   27–28 жніўня 2010 г. у Сапоцкіне сустрэліся міністранты Гродзенскай дыяцэзіі, якія духоўна злучаліся са сваімі калегамі ва ўсім свеце. Падчас агульных дзён міністранты з розных парафій нашай дыяцэзіі маліліся і ўдзельнічалі ў конкурсах, звязаных з ведамі, якія павінен мець міністрант, а таксама з ведамі па катэхізісу.

 

Колькасць фотаздымкаў: 18
Колькасць праглядаў: 10141 x
Святарскія рэкалекцыі ў семінарыі (17)
2010 - Святарскія рэкалекцыі ў семінарыі
   23–26 жніўня 2010 г. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў I тур святарскіх рэкалекцый, якія правёў кс. д-р Станіслаў Заёнц.У гэтыя дні ў клімаце паглыбленага роздуму святары пазнавалі, якім спосабам ператварыць свае парафіяльныя турботы і непакоі ў дынамічны працэс перамены Касцёла згодна з напрамкамі, указанымі айцамі II Ватыканскага Сабору. Падчас гэтых дзён малітвы і засяроджання святары дзяліліся ўласным вопытам.

 

Колькасць фотаздымкаў: 17
Колькасць праглядаў: 10254 x
I пешае паломніцтва ў Навагрудак (44)
2010 - I пешае паломніцтва ў Навагрудак

 

Колькасць фотаздымкаў: 44
Колькасць праглядаў: 11207 x
IX Пешая пілігрымка з Гродна ў Рось (57)
2010 - IX Пешая пілігрымка з Гродна ў Рось
   У апошнія гады, асабліва ў летні час, шматлікіх пілігрымаў прыцягвае старадаўняя фігура Журботнага Езуса ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат). Ужо з 1618 года касцёл у Росі славіцца гэтай цудоўнай фігурай, і з таго часу ў свята Спаслання Святога Духа ў мясцовай парафіі адбываюцца адпустовыя ўрачыстасці.

 

Колькасць фотаздымкаў: 57
Колькасць праглядаў: 11549 x
Кансэкрацыя касцёла ў Лідзе (92)
2010 - Кансэкрацыя касцёла ў Лідзе
1994 г. – улады дазволілі пабудаваць касцёл.
14 ліпеня 1996 г. былі асвечаны крыж і пляцоўка для будаўніцтва святыні.
Будаўніцтва касцёла пачалося ў ліпені 1999 г.
26 жніўня 1999 г. былі ўстаноўлены 13 фундаментных блокаў.
На працягу 4 гадоў узводзіліся сцены і дах касцёла.
Усё будаўніцтва святыні працягвалася 11 гадоў да 9 ліпеня 2010 г.
10 ліпеня 2010 г. – кансэкрацыя касцёла, якую ажыццявіў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

Колькасць фотаздымкаў: 92
Колькасць праглядаў: 12264 x
Каралева Нашых Сем’яў (54)
2010 - Каралева Нашых Сем’яў
2-3 ліпеня 2010 года. Штогадовае паломніцтва да Маці Божай Тракельскай

 

Колькасць фотаздымкаў: 54
Колькасць праглядаў: 10876 x
Благаславёная Мар’яна Бярнацкая (25)
2010 - Благаславёная Мар’яна Бярнацкая
13 ліпеня 2010 г. на месцы масавага расстрэлу ў фартах каля Навумавічаў была цэлебравана св. Імша ў інтэнцыі благаславёнай Мар’яны Бярнацкай, якая аддала сваё жыццё за сваю цяжарную нявестку. Галоўным цэлебрантам св. Імшы быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, а ксёндз Андрэй Радзевіч абвясціў казанне.

 

Колькасць фотаздымкаў: 25
Колькасць праглядаў: 13532 x
II дыяцэзіяльная парафіяда ў Гродне (343)
2010 - II дыяцэзіяльная парафіяда ў Гродне
"Рух фарміруе розум, сэрца і цела"
14-17 чэрвеня 2010 года ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця НМП у п. Паўднёвы (г. Гродна) прайшла ІІ дыяцэзіальная парафіяда, у якой прымалі ўдзел каля 250 дзяцей і моладзі.

 

Колькасць фотаздымкаў: 343
Колькасць праглядаў: 14727 x
Урачыстасць Божага Цела ў Гродне (95)
2010 - Урачыстасць Божага Цела ў Гродне

 

Колькасць фотаздымкаў: 95
Колькасць праглядаў: 12444 x
Лядніца 2010 (30)
2010 - Лядніца 2010
Чым ёсць Лядніца? Можа святым месцам, вялікім полем, якое можа прыняць тысяча людзей. У гэтых Лядніцкіх палях ёсць свая гісторыя. Кожны, хто быў там хоць адзін раз і аставіў часцінку сябе, той вынес з гэтага месца вельмі шмат карыснага для свайго сэрца і думкаў. Кожны малады чалавек павінен хоць раз пабываць у Лядніцы, каб адчуць сілу гэтай мясціны і адказаць на пытанне: “Ці варта аддаць жыццё для Хрыста?”

 

Колькасць фотаздымкаў: 30
Колькасць праглядаў: 14767 x
Свята св. Антонія, Адэльск (74)
2010 - Свята св. Антонія, Адэльск
13 чэрвеня 2010 г. у Адэльску прайшло ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-ай гадавіны існавання касцёла імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. Такі ж юбілей адзначала і мястэчка. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі адкрылі помнік св. Антонія і яго асвяцілі. Культ св. Антонія быў даўно вядомы ў Адэльску.

 

Колькасць фотаздымкаў: 74
Колькасць праглядаў: 13816 x
Святарскія пасвячэнні і прыміцыйная Імша (72)
2010 - Святарскія пасвячэнні і прыміцыйная Імша
29 мая 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні пяці дыяканам: Руслану Мазану, Юрыю Ёдзіку, Андрэю Пушынскаму, Юрыю Марціновічу, Уладзіславу Сурвілу. Клерык Павел Барысевіч прыняў дыяканскія пасвячэнні.

 

Колькасць фотаздымкаў: 72
Колькасць праглядаў: 17618 x
Сакрамэнт Канфірмацыі (73)
2010 - Сакрамэнт Канфірмацыі
17 мая 2010 г. у катэдральным касцёле біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі моладзі і старэйшым асобам. Моладзь, якой быў удзелены сакрамэнт Канфірмацыі, была апранута ў чырвоныя мантыі з белымі стужкамі, на якіх былі напісаны імёны заступнікаў. Вернікі з парафіі імя св. Юзафа і імя св. Францішка Ксаверыя прынялі таксама сакрамэнт Канфірмацыі.

 

Колькасць фотаздымкаў: 73
Колькасць праглядаў: 11821 x
З'езд моладзі ў Шчучыне (169)
2010 - З'езд моладзі ў Шчучыне

 

Колькасць фотаздымкаў: 169
Колькасць праглядаў: 13760 x
Пілігрымка на пагорак Надзеі (83)
2010 - Пілігрымка на пагорак Надзеі
Згодна з традыцыяй, 2 мая 2010 г. у дыяцэзіяльны дзень Маці адбылася чарговая пешая пілігрымка ў санктуарый імя Яснагурскай Божай Маці - на пагорак Надзеі ў Капцёўку. У праграме паломніцтва быў вяночак да Божай Міласэрнасці і Крыжовы шлях вакол санктуарыя імя Яснагурскай Божай Маці. Цэнтральны пункт паломніцтва стала св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі ён падкрэсліў, як важна было ўстанавіць у Капцёўцы санктуарый імя Яснагурскай Божай Маці, як Апякункі ўсіх маці.

 

Колькасць фотаздымкаў: 83
Колькасць праглядаў: 11959 x
80 год. Юбілей ксяндза-прафесара (32)
2010 - 80 год. Юбілей ксяндза-прафесара
26 красавіка 2010 г. у капліцы ВДС у Гродне была цэлебравана св. Імша з нагоды 80-ці годдзя з дня нараджэння ксяндза-прафесара Тадэвуша Вышынскага. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы, а гамілію абвясціў ксёндз Раман Катлімоўскі.

 

Колькасць фотаздымкаў: 32
Колькасць праглядаў: 12153 x
Асвячэнне новай капліцы (36)
2010 - Асвячэнне новай капліцы
17 красавіка 2010 г. у гродзенскай абласной бальніцы была цэлебравана першая ўрачыстая св. Імша ў новай капліцы. Яе галоўным цэлебрантам быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, які і асвяціў капліцу імя святых Космы і Дам’яна, першых вучняў Хрыста і дактароў. Падчас казання ксёндз Антоній Грэмза падкрэсліў, што капліца будзе дапамагаць хворым, якія знаходзяцца ў шпіталі, вылечыць душу і аблегчыць цялесныя цярпенні. На заканчэнне св. Імшы была запалена вечная лямпачка, якая будзе сімвалізаваць пастаянную прысутнасць Хрыста ў капліцы.

 

Колькасць фотаздымкаў: 36
Колькасць праглядаў: 10627 x
5-годдзе смерці Яна Паўла ІІ (38)
2010 - 5-годдзе смерці Яна Паўла ІІ

 

Колькасць фотаздымкаў: 38
Колькасць праглядаў: 8282 x
Вялікі Чацвер. Св. Імша Хрызма ў гродзенскай катэдры (29)
2010 - Вялікі Чацвер. Св. Імша Хрызма ў гродзенскай катэдры
1 красавіка 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша асвячэння хрызмы і благаславення алею, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ва Эўхарыстыі прыняў удзел апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Святары з Гродзенскай дыяцэзіі канцэлебравалі гэтую св. Імшу разам са сваім біскупам, каб паказаць адзінства Хрыстовага святарства, а таксама яны аднавілі сваё святарскае абяцанне. Ардынарый дыяцэзіі асвяціў алеі хворых, хрызмы і катэхумэнаў. Ён закрануў у сваім казанні тры важныя тэмы: святар - слуга камуніі, Божага слова і Эўхарыстыі.

 

Колькасць фотаздымкаў: 29
Колькасць праглядаў: 11648 x
Пальмовая Нядзеля ў Гродне (67)
2010 - Пальмовая Нядзеля ў Гродне
28 сакавіка 2010 г. адзначалі XXV Сусветны дзень моладзі. У гэты дзень біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродне з дыяцэзіяльнай моладдзю, каб ушанаваць урачысты ўезд Езуса ў Ерузалім. Пасля асвячэння пальмаў з-пад Пабэрнардынскага касцёла вырушыла працэсія ў катэдральную базыліку. Там пасля паўдня адбылася ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп.

 

Колькасць фотаздымкаў: 67
Колькасць праглядаў: 11756 x
Крыжовы шлях па цэнтры Гродна (22)
2010 - Крыжовы шлях па цэнтры Гродна
Вечарам 27 сакавіка напярэдадні XXV Сусветнага дня моладзі ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях Езуса Хрыста ў другі раз. Ксёндз Антоній Грэмза пачаў Крыжовы шлях, а правялі яго маладыя людзі з акадэмічнага душпастырства “Open” з Гродна. Біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксяндзы-душпастыры моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі прысутнічалі разам з маладымі людзьмі. Галоўная тэма разважанняў гучала так: “Шлях моладзі – перайманне Хрыста”. Гэтае велікапоснае набажэнства сабрала звыш 1000 вернікаў.

 

Колькасць фотаздымкаў: 22
Колькасць праглядаў: 11481 x
Урачыстасць Звеставання Пана (30)
2010 - Урачыстасць Звеставання Пана
25 сакавіка 2010 г. вернікі і ксяндзы з парафіі імя Звеставання Пана ў Гродне, Міжэрычах (дэканат Слонім) і Перстуні (дэк. Сапоцкін) адзначалі сваё патранальнае свята. У гэты дзень яны ахапілі малітвай тых хрысціянаў, якія сумняваюцца, каб яны паверылі ў Божую моц. У Пабрыгідскім касцёле ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы, а кс. Андрэй Радзевіч абвясціў гамілію. У гэты дзень сваё патранальнае свята адзначалі таксама сёстры з супольнасці імя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту, манаскі дом якіх у Гродне носіць назву Звеставання НПМ.

 

Колькасць фотаздымкаў: 30
Колькасць праглядаў: 8283 x
10-ці годдзе беатыфікацыі сёстраў-назарэтанкаў (28)
2010 - 10-ці годдзе беатыфікацыі сёстраў-назарэтанкаў
7 сакавіка 2010 г. у касцёле імя Перамянення Пана ў Навагрудку адбылася св. Імша-падзяка. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам літургіі. Разам з ім ажыццяўлялі св. Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка. У сваёй гаміліі ксёндз Раман Катлімоўскі звярнуў увагу на пашырэнне культу благаславёных сёстраў ва ўсім свеце. Пасля св. Імшы ўсе яе ўдзельнікі маліліся перад саркафагам з рэліквіямі сёстраў – апякункамі сем’яў, заступіцца за сваіх родных.

 

Колькасць фотаздымкаў: 28
Колькасць праглядаў: 14900 x
Новыя працаўнікі на Божай ніве (57)
2010 - Новыя працаўнікі на Божай ніве
20 лютага 2010 г. у першую нядзелю Вялікага посту падчас урачыстай св. Імшы восем алюмнаў з пятага курсу ВДС з Гродна было прынята ў лік кандыдатаў, якія непасрэдна падрыхтоўваюцца прыняць дыяканскія і прэзбітэрскія пасвячэнні.
    З 17 – 20 лютага б.г. падчас велікапосных рэкалекцый клерыкі падрыхтоўваліся належным чынам да гэтай узнёслай урачыстасці.

 

Колькасць фотаздымкаў: 57
Колькасць праглядаў: 11086 x
Папяльцовая серада (29)
2010 - Папяльцовая серада
17 лютага 2010 г. у Папяльцовую сераду ў каталіцкім Касцёле пачаўся Вялікі пост. У гэты дзень у гродзенскай катэдры ў 12. 00 гадзінаў біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы з гаміліяй і асвячэннем попелу.

 

Колькасць фотаздымкаў: 29
Колькасць праглядаў: 11817 x
Сапоцкін. Дэканальнае прадстаўленне калядак (36)
2010 - Сапоцкін. Дэканальнае прадстаўленне калядак
31 студзеня 2010 г. у парафіі імя Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне прайшоў VI дэканальны з’езд, на якім 12 калектываў з усіх парафій дэканату Сапоцкін прадстаўлялі калядныя песні. Перад выступленнем усе ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы, якую цэлебраваў ксёндз-дзекан Вітальд Лазавіцкі.

 

Колькасць фотаздымкаў: 36
Колькасць праглядаў: 12169 x
Дзень кансэкраванага жыцця (10)
2010 - Дзень кансэкраванага жыцця
1 лютага 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне ў 12.00 адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды Дня кансэкраванага жыцця. У гэты ж самы дзень ксяндзы і сёстры з розных ордэнаў сабраліся ў 10. 00 у Пабрыгіцкім касцёле на супольную малітву.

 

Колькасць фотаздымкаў: 10
Колькасць праглядаў: 10409 x
Святарскія і дыяканскія пасвячэнні (51)
2009 - Святарскія і дыяканскія пасвячэнні
Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле
Панядзелак 16 лістапада 2009 г. 12.00, катэдральная базыліка ў Гродне.
   Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт Святарства двум дыяканам, выпускнікам ВДС з Гродна: Алегу Кудэрцы і Антонію Адамовічу. 6 клерыкаў атрымалі з рук нашага біскупа дыяканскія пасвячэнні.

 

Колькасць фотаздымкаў: 51
Колькасць праглядаў: 9225 x
Ad Limina Apostolorum (52)
2009 - Ad Limina Apostolorum
18 снежня 2009 г. біскупы Мінска-Магілёўскай мітраполіі сустрэліся ў Ватыкане з Папам Бэнэдыктам XVI у рамках візіта Аd Limina Apostolorum. Гэта быў ўжо трэці чарговы візіт біскупаў нашых дыяцэзій (Гродзенскай, Пінскай, Мінска-Магілёўскай, Віцебскай) і апостальскага адміністратара грэка-каталіцкіх Касцёлаў Беларусі. Першы такі візіт біскупаў з Беларусі адбыўся ў 1997 г., другі – у 2003 г.
   Тэрмін Ad Limina Apostolorum (з лац. - ля парога апосталаў) азначае абавязацельства (якое рэгулюецца касцёльным правам) некаторых членаў касцёльнай іерархіі (біскупаў) наведаць ва ўстаноўленым часе (праз кожныя пяць гадоў) магілы святых апосталаў Пятра і Паўла і прадставіць Папу справаздачу адносна стана сваіх дыяцэзій і адначасова ўмацаваць сувязі з наступнікам св. Пятра, прызнаць яго кіраўніцтва, прыняць яго парады і ўказанні.

 

Колькасць фотаздымкаў: 52
Колькасць праглядаў: 11054 x
Taize 2009 (6)
2009 - Taize 2009
Прыпынак - Познань
Моладзь нашай дыяцэзіі з Гродна, Ліды і Смаргоні вырушыла на хрысціянскую сустрэчу маладых людзей у Познані, якую 32-і раз арганізавалі браты з супольнасці Taize. 29 снежня2009 г. каля 200 асобаў прыехала ў Познань аўтобусамі і цягнікамі. З 1978 г. экуменічнай супольнасцю Taize арганізоўваюцца еўрапейскія сустрэчы. Апошння з іх у Бруселі сабрала ў снежні і студзені 2008-2009 г.г. каля 40.000 яе ўдзельнікаў.

 

Колькасць фотаздымкаў: 6
Колькасць праглядаў: 7601 x
Каранацыя Абраза Маці Божай Тракельскай (58)
2009 - Каранацыя Абраза Маці Божай Тракельскай
Каралева нашых сем’яў, маліся за нас!
Дзень 5 ліпеня 2009 г. запісаны незацёртымі літарамі ў гісторыі Тракеляў, дзе ў Марыйным санктуарыі адбылася каранацыя цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці. Гісторыя санктуарыя не памятае такой узнёслай і цудоўнай урачыстасці, на якую з розных бакоў Гродзеншчыны сыходзіліся дзесяткі тысяч прыхільнікаў Марыі са сваімі душпастырамі, а таксама госці з-за мяжы. Вернікі, беручы актыўны ўдзел у гэтых урачыстасцях, паддаліся ў гэты дзень магутнаму настрою веры, велічнай сіле ўзрушэння і засяроджання, якія надоўга застануцца ў іхніх сэрцах.

 

Колькасць фотаздымкаў: 58
Колькасць праглядаў: 12109 x
 
Powered by Phoca Gallery

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  88

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.