Баранавічы. Сустрэча маладых легіянераў Марыі

Беларусь

Пінская дыяцэзія
8 – 10 студзеня 2010 г. у доме імя св. Тройцы ў Баранавічах адбыліся рэкалекцыі маладых легіянераў Марыі з Маладзечна, Стаўбцоў, Бабруйска, Вілейкі, Радашковічаў і Мінска. На сустрэчы прысутнічалі дзіцячы прэзідыум з Баранавічаў і Палонкі, а таксама выхаванцы Дома дзіцяці з Ліды.
    Падчас рэкалекцый, якія праводзіў а. Аляксандр Улас OFMConv., маладыя легіянеры абмеркавалі праблему дабра і зла, размаўлялі пра паслухмянасць Панны Марыі Богу, разважалі над хрысціянскімі цнотамі: верай, надзеяй і любоўю. Падчас рэкалекцый маладыя людзі падзяліліся аплаткамі, паглядзелі фільм пра св. Францішка з Асыжа і яшчэ знайшлі час на вясёлы адпачынак. На заканчэнне ўдзельнікі рэкалекцый падзякавалі Богу за магчымасць удзельнічаць у іх, а Божай Маці – за апеку і дапамогу ў працы, святарам – за духоўную апеку.