Парафіяльнае свята ў Вертыне

Беларусь

Віцебская дыяцэзія
31 студзеня 2010 г. у касцёле імя бл. Юрыя Матулевіча ў Вертыне (Полацкі дэканат) прайшла парафіяльная ўрачыстасць, у якой удзельнічалі святары Віцебскай дыяцэзіі, вернікі з парафіі дэканату і моладзь з Глыбокага.
    Ксёндз-дзекан Крыштаф Мянкіна з Міёраў цэлебраваў св. Імшу. Падчас гаміліі, якую абвясціў кс. Віктар Місевіч, пробашч парафіі ў Бягомлі, была звернута ўвагу вернікаў на ролю, якую адыгрываў Касцёл у жыцці бл. Юрыя Матулевіча і на значэнне Касцёла ў сучасным свеце.