Дзень духоўных сустрэчаў

Беларусь


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25 лютага 2010 г. у капліцы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску прайшоў дзень Духоўных сустрэчаў для святароў, манахаў і сёстраў з розных манаскіх ордэнаў з парафій Мінскай вобласці. Сустрэчу ўзначаліў мінска-магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Архіпастыр звярнуў увагу на евангелічны сэнс прадстаўлення Панскай мукі, якая дазваляе глыбей задумацца над значэннем падзей тысячагадовай даўнасці, якія сталі пачаткам нашага збавення.