Успаміны пра мучанікаў з Росіцы

Беларусь


Віцебская дыяцэзія
20 лютага 2010 г. у Росіцы адбыліся ўрачыстасці дзеля ўшанавання росіцкіх мучанікаў – ахвяраў фашысцкай карнай акцыі ў лютым 1943 г. У гэты дзень вернікі ўспаміналі ў малітве благаславёных святароў-мучанікаў: Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, а таксама 1526 чалавек, якія былі спалены фашыстамі ў 1943 г. Шматлікія пілігрымы з Беларусі і група грэка-католікаў на чале з апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам прыбылі на ўрачыстасць. Пасля св. Імшы ўдзельнікі набажэнства прайшлі дарогай да аднаго з месцаў трагедыі, дзе быў пастаўлены памятны крыж.