Рэкалекцыі ў Баранавічах

Беларусь


Пінская дыяцэзія
26 – 28 лютага 2010 г. у Баранавічах прайшлі XXIII рэкалекцыі цвярозасці. Звыш 80 мужчынаў і жанчынаў са сваімі сем’ямі прыехала ў манаскі дом місіянераў Божага слова (да айцоў-вербістаў). Біскуп К. Велікаселец, ардынарый Пінскай дыяцэзіі, удзельнічаў ва ўрачыстасці адкрыцця рэкалекцый. Айцы: Андрэй Врублеўскі CSsR, рэдэмптарыст з Гродна, і А. Бочар MS з г. Далёкія Віцебскай дыяцэзія праводзілі канферэнцыі і набажэнствы для залежных асобаў, сузалежных і іхніх сем’яў. Ансамбль “Ave” з ВДС з Гродна прымаў удзел у літургічнай сустрэчы групаў і ў св. Імшы.