Сустрэча супольнасці “Каштоўная пярліна”

Беларусь


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12 – 14 сакавіка 2010 г. у мясцовасці Сініла (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася чарговая сустрэча супольнасці “Каштоўная пярліна” руху “Святло – Жыццё”. Падчас яе абмяркоўвалася значэнне і роль літургіі ў Касцёле і сям’і. Сустрэчу праводзіў ксёндз І. Копач, мадэратар евангелічнай супольнасці “Каштоўная пярліна” у Беларусі.