Сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам

Беларусь

6 красавіка 2010 г. у мінскім касцёле імя Найсвяцейшай Марыі Панны адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі з мінска-магілёўскім Мітрапалітам арцыбіскупам Т. Кандрусевічам. Былі закрануты праблемы нармалізацыі адносінаў паміж Касцёлам і дзяржавай, экуменічных адносінаў і справы, звязаныя з будаўніцтвам новых святыняў і касцёльных аб’ектаў. Прэзідэнт А. Лукашэнка выразіў гатоўнасць падтрымліваць развіццё адносінаў паміж праваслаўнай Царквой і каталіцкім Касцёлам у Беларусі. Падчас размовы з журналістамі Мітрапаліт Т. Кандрусевіч нагадаў, што праводзіцца інтэнсіўная праца па падрыхтоўцы пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Апостальскай Сталіцай.