Дзень духоўных сустрэчаў у Оршы

Беларусь

20 красавіка б.г. у парафіі імя Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы прайшоў дзень духоўных сустрэчаў душпастыраў і сёстраў, якія працуюць у Віцебскай дыяцэзіі. У нядаўна пабудаванай капліцы пасля ружанцовай малітвы прайшла св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Уладзіслаў Блін. Потым адбылася канферэнцыя аб смутку і радасці ў жыцці хрысціяніна.