Пастырскі ліст мітрапаліта

Беларусь

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч напісаў пасланне да вернікаў на заканчэнне тыдня малітваў за прызванні (2 мая б.г.). Арцыпастыр напісаў гэты ліст на Святой Зямлі пад канец пілігрымкі для святароў і свецкіх з Беларусі. Галоўная думка гэтага паслання: калі абвяшчаць Божае слова маглі простыя людзі, якімі былі прарок Ісая, апосталы Пётр і Павел, то ці не магу гэтага зрабіць таксама я, ты, іншыя?