Сустрэча моладзі ў Баранавічах

Беларусь

17 – 18 красавіка б.г. у доме сёстраў-місіянеркаў імя Святой Сям’і ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбылася сустрэча моладзі пад дэвізам: “Радасць Змёртвыхпаўстання”. Маладыя асобы, молячыся разам і разважаючы над Божым словам, імкнуліся адчуць сапраўдную радасць з-за Змёртвыхпаўстання Хрыста, усвядоміць магчымасць аднаўлення свайго жыцця, паглядзець на розныя падзеі і асабістыя праблемы з іншага боку.