43-е пасяджэнне ККББ

Беларусь

22 чэрвеня 2010 г. у Мінску адбылося 43-яе пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ім таксама прымалі ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч і апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС. Біскупы, сабраныя на пасяджэнні, абмеркавалі магчымасць стварэння пенсійнага фонду і фонду салідарнасці для святароў, кансэкраваных і свецкіх асобаў, якія працуюць у касцёльных структурах. Былі таксама абмеркаваны статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў Беларусі. Біскупы выказалі сваю заклапочанасць адносна прымянення ў Беларусі метаду штучнага апладнення in vitro, які не адпавядае навучанню Касцёла. Адносна гэтага пытання біскупамі будзе падрыхтаваны адпаведны дакумент.